Грамадства1919

«Чаго вам на радзіме не хапала, не разумею». Беларуска напісала пра пошук працы ў Польшчы — пару каментатараў параілі ёй раскаяцца. Здагадайцеся, з якой краіны

«Вуліца ў Еўропе ці турма на радзіме — вы самі давялі сябе да такой сітуацыі», — напісаў адзін з каментатараў. Але па парадку.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Беларуска Марына месяц таму размясціла ў LinkedIn пост пра пошук працы ў Польшчы. Жанчына напісала, што яны з мужам вясной былі вымушаныя пакінуць Беларусь, бо яна стала падазраванай па «народным» артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўны ўдзел у іх»). Цяпер муж (3D-мастак) застаўся без працы і шукае вакансіі.

Яе пост сабраў тысячу рэпостаў і больш за 400 каментароў. Большасць выказвалі сваю падтрымку, зычылі ўдачы ці пакідалі парады па рынку працы. 

Аднак пару каментатараў не зразумелі рашэнне жанчыны аб пераездзе.

Адзін з іх, Ілля Кузаўкін, напісаў:

«Беларусь гэта:

— Чысціня і парадак;

— Разумныя цэны на жыллё і паслугі;

— Якасць паслуг на вышыні;

— Смачная кухня;

— Прыстойныя людзі;

— Адсутнасць этнічных АЗГ [арганізаваных злачынных груп]!!! Вы не ўяўляеце, які гэта велізарны плюс у сучасных рэаліях;

— Мультыкультурная супольнасць з павагай да кожнай канфесіі;

— Дастатковы ўзровень транспарту;

— Колькасць электрамабіляў на першы погляд большая, чым у Маскве;

— Захаваны архітэктурны стыль гарадоў;

— Захаваныя гістарычныя помнікі архітэктуры;

— Веладарожка праз увесь Мінск;

— Парк высокіх тэхналогій — гэта наогул шанец для любога прадпрымальніка… Проста пачытайце ўмовы рэзідэнцтва.

Чаго вам тут на радзіме не хапала і чым вы тут незадаволеныя былі, я ніяк не разумею… Процьма моладзі, процьма дзяцей, людзі ветлівыя, нармальна адзетыя…. Крамы працуюць, паслугі таксама…

Не хочацца злараднічаць, але паспрабуйце звярнуцца па дапамогу да тых, хто вам так абяцаў «свабоду і дэмакратыю», а таксама «допомогу» і да каго вы так тэрмінова з'ехалі.

Дзякуй Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку за тое, што захаваў такую краіну, не маючы такіх рэсурсаў, як у нас у Расіі, і такога ўнутранага ёмістага рынку.

Прыязджаем не першы раз і, зразумела, плануем яшчэ».

Другі пост у падобным духу пакінуў айцішнік Канстанцін Крэсцьяннікаў.

«На мой погляд, лепш раскаяцца і вярнуцца на радзіму. У Еўропе вы нікому не патрэбныя. Адвакат вам у дапамогу. Уцекачоў нідзе не любяць, асабліва жабракоў.

Сітуацыя складаная. Люблю Лукашэнку, і Беларусь, і беларусаў.

Вуліца ў Еўропе ці турма на радзіме — вы самі давялі сябе да такой сітуацыі. Аднак выйсце ёсць, упэўнены. Паколькі ў РБ карупцыя мінімальная, то падазрэнні па 342 артыкуле могуць быць справядлівымі.

З такім бэкграўндам цяжка знайсці працу, імаверна. Наогул я вам не веру. 3Д-мастак шукае працу не ў Польшчы ці ў Лондане, а перш за ўсё ў сеціве. Хапае прапаноў з замовамі, у тэлеграм-каналах, на сайтах і іншае… Ды ўрэшце можна на 3Д-стоках прадаваць свае мадэлі.

А вы пішаце так, што ніякай павагі да вас няма і быць не можа. Беглі са сваёй краіны ў Еўропу, там трапілі ў праблемы, цяпер вам дапамагай. І тут не праблема, што ваш муж не можа знайсці працу, што ён яе страціў — а ў тым, што ён дрэнна стараецца, каб яе знайсці. Каб не апынуцца на вуліцы, бо ёсць куча варыянтаў, як падпрацаваць або зарабіць сумленным шляхам, рукамі працаваць можна, а там, глядзіш, галава спатрэбіцца і выхад на пасаду, якую хочаце — 3Д-мастак. Але гэта, калі верыць у вашу байку. Я вось вам не веру», — напісаў мужчына.

Калі верыць інфармацыі ў профілях, то Крэсцьяннікаў з Краснадара, працуе графічным дызайнерам на фрылансе, а Кузаўкін — з Масквы, інжынер па праектаванні свідравін, апошнім месцам працы пазначана кампанія Shell.

Іншыя карыстальнікі іх не падтрымалі.

Каментары19

  • Ох-хо.
    22.06.2023
    Ребята путают туризм с гражданством, описывая все "прелести" жития в Беларуси.
  • Acab
    22.06.2023
    На Зару магу дапамагчы на каару, калі 3Д нікому ня патрэбны
  • Paliašuk
    22.06.2023
    Чаго расейскім лукафілам у рунэце не хапае - таксама не разумею. Са сваімі "вельмі карыснымі" парадамі актыўным грамадзянам іншай дзяржавы хай ідуць у акопы. Там даведаюцца, што такое shell на самой справе. Іншая допомога іх ужо не ўратуе.

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам25

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

Караеў расказаў, дзе цяпер працуюць яго сыны5

У Лідскім раёне экіпаж ДАІ пад’ехаў да машыны, што моцна захрасла ў сумёце, і раскрыў адразу некалькі злачынстваў

Некалькі расійскіх дронаў заляталі на Гомельшчыну 26—27 студзеня — адзін упаў у Добрушы5

Ва Украіне падчас затрымання забойцы загінулі чацвёра спецназаўцаў4

«Дзяўчаткі імкнуліся яе аберагаць». Гісторыя асуджанай за данаты Наталлі Левай, якая рыхтуецца нарадзіць за кратамі

Герасімаў аб’явіў аб захопе горада Купянск-Вузлавы, да якога расійскае войска нават не падышло18

Пяскоў панаракаў на «дэфіцыт сяброўскіх пачуццяў», што з некаторымі краінамі захоўваецца стагоддзямі14

Моцныя маразы вяртаюцца, да выходных да мінус 23°С

У Мінску пракладваюць тунэль для дажджавой вады1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам25

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць