Грамадства2626

«Усю мясцовую ўладу паставілі гэтыя расіяне». Сталі вядомыя новыя падрабязнасці, як у Акцябрскім не далі пахаваць расійскага вайскоўца

Учора выйшаў матэрыял пра тое, як у райцэнтры Акцябрскі на Гомельшчыне не змаглі пахаваць расійскага вайскоўца Яраслава Асташкова, які загінуў летась ва Украіне. Пасля гэтага ў рэдакцыю мясцовага выдання «Флагшток» звярнуўся чалавек, які знаёмы з ягонай маці, Алай Сойкай. Ён распавёў версію таго, што здарылася, з яе пазіцыі.

Паводле суразмоўцы «Флагштока», маці атрымала ад расійскага боку інфармацыю пра сына 20 чэрвеня і дамовілася, каб цела прывезлі ў Беларусь. Усе працэдуры па пахаванні яна запланавала на аўторак, 27 чэрвеня: замовіла на гэтую дату банкетную залу, паклапацілася пра месца на могілках. Але ў працэс нечакана ўмяшаўся бацька вайскоўца.

«Ён прыехаў з Расіі з жонкай і ўчыніў скандал. Жанчыне пачалі пагражаць, каб яна не хавала сына. Ала звярнулася ў міліцыю, але там ёй нічым не дапамаглі. Ніякай заявы ад яе не прынялі.

У аддзяленне міліцыі прыйшоў і бацька. Ён там у міліцыі пра нешта дамовіўся з імі».

Пратакол усё ж склалі ў той дзень, бо жанчына пачала тэлефанаваць у розныя інстанцыі ў Мінску. Тады ж яна накіравалася ў Мінск, каб забраць парэшткі сына, падрыхтоўка да пахавання працягвалася.

Разам з труной прыехаў суправаджальнік.

«Яны тэлефанавалі ў Растоў, там сказалі абавязкова пахаваць. Суправаджальнік павінен быў усё пракантраляваць, выдаць пасмяротна медаль і розныя дакументы. І ўсё».

Жанчына з суправаджальнікам прыйшла ў райвыканкам і падала ўсе дакументы, што яна маці загінулага салдата.

«У райвыканкаме [кіраўніца спраў] Валянціна Шлапакова арганізавала «кансіліум». Выклікалі [кіраўніка ЖКГ] Фурса. Усе сказалі, абавязкова хаваць. Ала працягнула падрыхтоўку да пахавання».

На наступны дзень блізкія і сябры загінулага прыйшлі развітацца з ім каля яго дома. Далей усе адправіліся на могілкі.

«І тут самае страшнае. Пад'язджаем да могілак, стаіць Фурс, стаіць Галя Кароль, вароты адчыненыя. І не пускаюць нас. Усе стаяць, людзей шмат стаіць, бус стаіць. А яны патрабуюць на могілках нейкія паперы. І прыехаў бацька Яраслава, Шлапакова, Кісялёў і зладзілі там такое, у нас ва ўсіх шок. Расіяне забралі з буса труну і павезлі ў невядомым кірунку».

«Расіяне на гэтых могілках раўлі. А хто такая гэтая жанчына — жонка бацькі Яраслава?

І нарад міліцыі стаяў і нічога не рабіў, улада стаяла і маўчала. Усю мясцовую ўладу паставілі гэтыя расіяне. Нахабна труну выцягнулі з буса, пагрузілі яго ў машыну рытуальных паслуг і павезлі», — усхвалявана распавядае суразмоўца.

Са слоў суразмоўцы, на наступны дзень жанчыну пачалі шукаць з розных інстанцый (з райвыканкама, міліцыі), каб яна падпісала паперу, што адмаўляецца хаваць сына ў Акцябрскім. Са слоў знаёмага Алы, нічога жанчына не падпісала.

Цяпер маці ведае, што парэшткі яе сына павезлі ў Расію. Яе знаёмы сцвярджае, што пытанне аб кампенсацыях перад жанчынай падчас усяго гэтага канфлікту не стаяла. З ягоных слоў, кампенсацыю атрымаюць у Расіі маці і бацька загінулага.

Прычыну, па якой чыноўнікі не далі пахаваць сына Алы, суразмоўца тлумачыць наступным чынам:

«Там на могілках тлумачылі, што не хапае нейкай паперы з ЗАГСа. Але яшчэ ў райвыканкаме Шлапакова тлумачыла, што гэтую паперу можна занесці ў сераду, пра ўсё дамовіліся. На якой падставе вывезлі труну? Хто дазволіў, гэтага мы не ведаем».

На гэты момант бацька загінулага тэлефон не бярэ, у Акцябрскім райвыканкаме каментаваць сітуацыю адмовіліся. У аддзеле ідэалогіі спаслаліся на тое, што гэтая гісторыя — асабістая справа сям'і, і кінулі трубку.

Праз трэціх асоб «Флагштоку» ўдалося даведацца версію боку бацькі — Віктара Асташкова.

Як аказалася, ён таксама незадаволены чыноўнікамі Акцябрскага райвыканкама, але падрабязнасці канфлікту невядомыя. У той жа час свае дзеянні Віктар тлумачыць жаданнем пахаваць сына ў Калузе «з усімі ўшанаваннямі».

Калі публікацыя «Флагштока» была гатовая, у сацсетках з'явілася інфармацыя ад таварышаў па службе Яраслава, што яго пахаваюць у расійскай Калузе 1 ліпеня.

Каментары26

  • Ну?
    29.06.2023
    У ваенны час расейцы крадуць вопратку, грошы, лядоўні, пральныя машыны, самаходы, музэйнае мастацтва — а цяпер і целы загінулых у іхных сумных маці як яны плачуць. Вось і «праваслаўныя каштоўнасьці» «русского мира». Ганьба!
  • Freddy
    29.06.2023
    ну что поплясали с триколорами, руские со знаком качества? как оно сейчас быть под росийкой? нравится? дальше будет еще хуже. папашка небось ладу калину белую получит, будет напиваться на 9 мая и носить портрет сынка на палке.      
  • Ёсік
    29.06.2023
    А што з гэтага беларусам? Паехаў ёлупень у Расею, пайшоў забіваць украінцаў, забілі, дык хай і хаваюць у Расеі. А прадстаўнікі ўлады сікаюцца перад расейцамі, што даішнікі перад п'янымі ды дуркаватымі кіроўцамі, што ў санаторыях сцуцца перад кліентамі з усходу, што астатнія сікуны. Бо лукашэнка перад імі страчвае прытомнасьць, так і яго рабы. А мо ўжо прынялі, што расейцы тутака гаспадары, а яны - меджду протчым, як казаў Мікіта Зносак. І зноў будзем звацца тутэйшымі.

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?13

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Усе навіны →
Усе навіны

У 39 гадоў загінуў начальнік аддзела па раскрыцці цяжкіх злачынстваў УУС Брэсцкага аблвыканкама21

Пасяджэнне парламента Новай Зеландыі было сарвана рытуальным танцам дэпутатаў ВІДЭА6

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

Беларусаў прымушаюць падпісвацца не толькі за Лукашэнку, але і яго спарынг-партнёраў на выбарах5

«Гэта як хадзіць з пакетам на галаве». Дэвід Лінч паказвае, чым можа скончыцца курэнне3

«Выкінула праз бакавое шкло, апрытомнела на зямлі». У беларускі расколіна ў пазванку пасля аварыі аўтобуса ў Польшчы

Спявак Саша Нэма, якога паўгода таму дапытвалі ў ГУБАЗіКу, запісаў песню «Надо, батя!»7

За два гады працоўных мігрантаў у Беларусі пабольшала ў паўтара раза1

Хакеіста мінскага «Дынама» будуць судзіць за групавое згвалтаванне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?13

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Галоўнае
Усе навіны →