Кіно33

«Гэта як хадзіць з пакетам на галаве». Дэвід Лінч паказвае, чым можа скончыцца курэнне

Легендарны кінарэжысёр Дэвід Лінч, аўтар такіх шэдэўраў, як «Твін Пікс» і «Малхоланд Драйв», сутыкнуўся з балючай рэальнасцю: эмфізэма пакінула яго без дыхання. Цяпер ён заклікае іншых кінуць курыць, піша The Guardian. 

Дэвід Лінч выступае на панэлі «Twin Peaks». Фота: Dan Steinberg / AP 

Дэвід Лінч вядомы як стваральнік свету, дзе рэальнасць і ілюзія зліваюцца ў адно. Цягам дзесяцігоддзяў цыгарэта была часткай яго іміджу, як і характэрная прычоска ці загадкавыя сюжэты. 

«Гэта было важнай часткай майго жыцця», — прызнаўся ён. «Гэта было часткай таго, што я мастак і рэжысёр». 

У яго фільмах часта з’яўляліся героі, ахутаныя дымам, што надавала ім большай загадкавасці.

Але цяпер, ва ўзросце 78 гадоў, рэжысёр прызнаўся, што яго звычка курыць прывяла да цяжкай эмфізэмы (захворвання лёгкіх, пры якім з'яўляецца кашаль, адышка і становіцца цяжка дыхаць).

«Я ледзьве магу перайсці праз пакой», — падзяліўся Лінч у інтэрв’ю для People. «Гэта як хадзіць з пластыкавым пакетам на галаве». 

Нягледзячы на шматлікія спробы кінуць на працягу гадоў, сіла тытуню была занадта вялікай. Нават дыягназ эмфізэмы ў 2020 годзе не спыніў яго. Спатрэбілася сур’ёзнае пагаршэння здароўя, каб нарэшце спыніцца. 

«Я ўбачыў на сцяне надпіс: «Ты памрэш праз тыдзень, калі не спынішся», — згадвае ён. «Кінуць было адзіным выбарам».

Зараз Лінч хацеў бы, каб іншыя вучыліся на ягоным досведзе. «Я сапраўды хачу данесці гэта: падумайце. Вы можаце кінуць тое, што праз нейкі час вас заб’е» — цытуе ягоныя словы The Guardian.

Каментары3

  • %
    15.11.2024
    TWIN PEAKS - самы улюбены серыял. Асабліва першыя 2 часткі. Тады (самы пачатак 90-х) гэта было як бомба.
    Здароўя майстру Лінчу
  • бабруйчанін
    15.11.2024
    %1,Згодзен У канцы 80 х.пачатку 90 х кожны Лінч твін пікс твіх здавалась ах.-а )))Каму " санта барбара" каму " пікс твін" .Зараз узгадваю нейкая муть " дым папірос"
    Праглядзял фільмаграфыю )) Пасля нічога ні глядзел ..
  • дык жыццё забівае
    15.11.2024
    «Я Вы можаце кінуць тое, што праз нейкі час вас заб’е»

    "Życie jako śmiertelna choroba przenoszona drogą płciową" - назва фільма іншага рэжысёра

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»4

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа50

У Мазыры запусцяць транспарт з поўным аўтапілотам

Кніга Насты Рагатко выйшла па-беларуску22

У Мінску забаранілі яшчэ адзін культурніцкі праект2

Першыя крыптабанкі зарэгістравалі ў Беларусі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»4

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць