Культура

У Валожыне рэканструююць гістарычны будынак былой ешывы

Гэта першае вышэйшае духоўнае вучылішча на тэрыторыі Усходняй Еўропы па падрыхтоўцы рабінаў, як паведамляе БелТА.

Паводле праекта, тут створаць шматфункцыянальную прастору, дзе будуць праводзіцца тэматычныя мерапрыемствы, экспанавацца кнігі і прадметы мастацтва. Добраўпарадкуюць прылеглую тэрыторыю, усталююць малыя архітэктурныя формы.

Цяпер на аб’екце працуюць будаўнікі: дэмантуюць падлогі, дах, аконныя і дзвярныя праёмы, разбіраюць цагляныя перагародкі, мяркуецца фрагмент гістарычнага падмурка адкрыць і паказаць наведвальнікам.

Мастацкую канцэпцыю музеефікацыі аб’екта прадэманструюць трыма экспазіцыйнымі зонамі.

Першая — для паказу экспанатаў, якія адлюстроўваюць гісторыю ешывы: творы яе заснавальнікаў і рош-ешыва, працы Віленскага гаона, прадметы юдаікі, якія суправаджалі паўсядзённую дзейнасць і святочнае жыццё ешывы, графіка.

Другая экспазіцыйная зона — для дэманстрацыі калекцыі археалагічнага матэрыялу, атрыманага ў працэсе археалагічных раскопак з лета 2022 года, што і дае разнастайны матэрыял для раскрыцця будаўнічай гісторыі ешывы, і характарызуе яе матэрыяльную культуру. Калекцыя працягвае першы культурна-гістарычны раздзел і адлюстроўвае розныя перыяды ў гісторыі Валожынскай ешывы.

У трэцяй экспазіцыйнай зоне — экспанаты, якія адлюстроўваюць нараджэнне новай культуры ў асяроддзі слухачоў і выбітных выпускнікоў ешывы, уздзеянне ідэй ешывы на сусветную культуру XX—XXI стагоддзяў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расійская блогерка-мільённіца, якая зганьбілася з беларускай мовай, запісала відэа з тлумачэннямі — але так і не выбачылася27

Расійская блогерка-мільённіца, якая зганьбілася з беларускай мовай, запісала відэа з тлумачэннямі — але так і не выбачылася

Усе навіны →
Усе навіны

Магчыма, вы пыласосіце няправільна9

Трамп дадаў сябе на гару з прэзідэнтамі ЗША15

Як праходзяць палявыя зборы ў школьнікаў — штурмаваць акопы і разбіраць аўтаматы вучаць і дзяўчат7

Лукашэнка заклікаў Арменію быць акуратнай. «Каб не паўтарыць тое, што адбылося ва Украіне»40

Ад беларускіх тавараў пачалі адмаўляцца ў Расіі4

«Я адстаяў 70 хвілін». Мінчукі прыйшлі на стадыён «Дынама» глядзець Лігу чэмпіёнаў — многія засталіся галодныя і без піва7

Стала вядома пра вызваленне Аляксандра Арановіча — кіроўцы аўтадома «Краіны для жыцця», якога арыштавалі разам з Ціханоўскім1

Гучная гісторыя ў маскоўскім метро: мужчына ціскаў 13‑гадовую школьніцу ва ўсіх на вачах. У сацсетках яго вылічылі10

Да Бабарыкі на кніжным кірмашы ў Варшаве стаяла чарга, каб падпісаць кніжку26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская блогерка-мільённіца, якая зганьбілася з беларускай мовай, запісала відэа з тлумачэннямі — але так і не выбачылася27

Расійская блогерка-мільённіца, якая зганьбілася з беларускай мовай, запісала відэа з тлумачэннямі — але так і не выбачылася

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць