Грамадства

Дзе ў Мінску забароняць паркаваць аўтамабіль 3 ліпеня

Рух транспарту, а таксама працу стаянак і парковак на пр. Пераможцаў часова абмяжуюць 3 ліпеня. Некаторыя забароны пачнуць дзейнічаць ужо з 8-й раніцы.

Фота: «Наша Ніва»

«З 8:00 3 ліпеня не будзе функцыянаваць прыпыначная пляцоўка ў зоне Палаца спорту, на пр. Пераможцаў у напрамку ад вул. Леніна да вул. Мельнікайце, — растлумачыў прадстаўнік ДАІ Дзяніс Лівановіч. — Грамадскі транспарт будзе праязджаць міма.

З 16:00 будзе абмежаваны рух усіх відаў транспарту па пр. Пераможцаў ад вул. Сапёраў да вул. Мельнікайце і па пр. Машэрава ад вул. Ціміразева да вул. Даўмана ў двух кірунках.

Падчас правядзення святочных мерапрыемстваў будзе абмежаваны прыпынак і стаянка транспартных сродкаў, у тым ліку асабістага транспарту на ўчастку пр. Пераможцаў ад вул. Заслаўскай да пр. Машэрава, па мясцовым праездзе ў раёне гасцініцы «Планета», у завулку Канатным, на паркоўцы, размешчанай на пр. Пераможцаў па кірунку ад вул. Гвардзейскай да вул. Ігнаценкі, а таксама па вул. Старажоўскай, Старавіленскай, Нававіленскай і Алаізы Пашкевіч. Гэта звязана з праездам буйнагабарытнай тэхнікі, якая ўдзельнічае ў арганізацыі мерапрыемстваў».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядае кватэра ў доме XIX стагоддзя ў цэнтры Мінска?4

«У нас яшчэ тыдні два чакаць». Хто з беларусаў ужо пасадзіў бульбу ў гэтыя выходныя?6

Ізраільскі вайсковец кувалдай крышыў статую Ісуса Хрыста на поўдні Лівана39

Хлопец з Эфіопіі стварае са смецця неверагодныя касцюмы ВІДЭА

«Денег нет, но вы держітесь». Памерла жанчына з Крыма, якой Мядзведзеў гэта казаў6

Рынак працы чакае вялікая праблема — і гэта не штучны інтэлект13

Як маці чатырох дзяцей стала кіроўцам аўтобуса ў Мінску3

Начны Раман стварае песні з вайбам 90‑х на беларускай мове10

У чата GPT здарыўся масавы збой1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць