Грамадства

Стрыечнага брата прадстаўніка палка Каліноўскага зноў судзяць

У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 4 ліпеня працягнецца закрыты суд над палітзняволеным Сяргеем Франчуком. Гэтым разам яго абвінавачваюць у абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса), як піша «Вясна».

Новы суд над Франчуком пачаўся яшчэ ў маі, аднак у працэсе быў абвясцілі перапынак да моманту разгляду ягонай апеляцыйнай скаргі на папярэдні прысуд. Прадказальна, касацыйная скарга Сяргея, якую разглядалі ў Вярхоўным судзе, засталася без задавальнення, а прыгавор Мінскага гарадскога суда ад 27 красавіка 2023 года — без змен.

Новую справу разглядае суддзя Вольга Серакова.

Сяргей Франчук — стрыечны брат прадстаўніка палка Кастуся Каліноўскага Вадзіма Кабанчука. Сяргея затрымалі 9 жніўня 2022 года. Вядома, што яго забралі з кватэры бацькоў у Бабруйску, дзе мужчына жыў апошнім часам. У гэты дзень бацькі Сяргея былі на лецішчы, і 5 чалавек з мінскага АМАПа ўварвалася ў кватэру, ударылі яго пісталетам па галаве, правялі ператрус, забралі мабільны тэлефон, ноўтбук і самога Сяргея Франчука.

Сяргей Франчук 27 красавіка быў асуджаны Мінскім гарадскім судом на тры гады калоніі агульнага рэжыму па шэрагу пратэсных артыкулаў.

Чарговы суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме.

Каментары

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы74

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

Кулеба бачыць падрыхтоўку беларускай арміі да вайны. Але гэты мілітарысцкі тэатр прызначаны толькі для аднаго гледача — Крамля26

Праз канфлікт з Папам Трамп пачаў страчваць падтрымку выбаршчыкаў. У Вашынгтоне загаварылі пра прымірэнне14

У Томску знеслі помнік рэпрэсаваным: сярод іх былі дэпартаваныя з Беларусі палякі, а таксама беларусы, якіх прымушалі змяняць нацыянальнасць18

Беларускія абрады, арнаменты і беларуская мова паўсюль. Як нашчадак перасяленцаў зрабіў сяло каля Байкала зноў беларускім, і чаму гэта можа хутка скончыцца14

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю3

Новая лідарка Венесуэлы пад кантролем Белага дома правяла чысткі ва ўладзе пасля звяржэння Мадура11

Літовец, які шпіёніў на карысць рэжыму Лукашэнкі, падаў у суд на прэзідэнта Літвы, бо яго не абмянялі на беларускіх палітвязняў5

Журналіст-расследавальнік: «Паўночны паток» падарвала былая ню-мадэль з Кіева5

Прэм'ер-міністр Іспаніі спрабуе аб'яднаць левыя сілы ў сусветную кааліцыю супраць трампаўскай MAGA17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы74

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць