Усяго патроху

У Мінску часова мяняюць месцы адпраўлення і прыбыцця некаторых электрычак

Некаторыя цягнікі ліній эканомкласа на Аршанскім і Асіповіцкім напрамках з 17 ліпеня будуць прыбываць і адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі замест Інстытута Культуры. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.

Фота ілюстрацыйнае

Новаўвядзенні ўводзяцца часова, яны звязаныя з капітальным рамонтам аўтамабільнага пуцеправода, які праходзіць над чыгуначнымі шляхамі паміж вуліцамі Маскоўскай і Чкалава. Паводле ацэнак экспертаў, работы працягнуцца каля 16 месяцаў.

Такім чынам, з 17 ліпеня зменяцца канчатковыя прыпыначныя пункты ў наступных цягнікоў:

  • №6911, 6917 Асіповічы — Інстытут Культуры;
  • №6912 Інстытут Культуры — Асіповічы;
  • №6009, 6013, 6021 Орша — Інстытут Культуры;
  • №6024 Інстытут Культуры — Орша;
  • №6019, 6027 Барысаў — Інстытут Культуры;
  • №6018 Інстытут Культуры — Крупкі;
  • №6024, 6028, 6030 Інстытут Культуры — Барысаў.

З 18 ліпеня рух памяняюць у наступных цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа:

  • №6001 Барысаў — Інстытут Культуры;
  • № 6008 Інстытут Культуры — Орша;
  • № 6010 Інстытут Культуры — Барысаў.

Цягнікі будуць прыбываць і адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі з нязначнымі зменамі ў раскладзе, пра якія можна даведацца на сайце БЧ, у мабільнай праграме «БЧ. Мой цягнік» ці па нумары 105.

Каментары

Стала вядома, на якую далёкасць ЗША дазволілі ўкраінцам страляць амерыканскімі снарадамі па Расіі

Стала вядома, на якую далёкасць ЗША дазволілі ўкраінцам страляць амерыканскімі снарадамі па Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Абхазіі паспрабавалі захапіць Дзяржтэлерадыёкампанію1

«Абсалютна новы аўтамабіль, толькі з Еўропы!» Як падсанкцыйны прэміум трапляе ў Беларусь і ці выгадна расіянам ехаць да нас па такія аўто1

У Германіі і Аўстрыі за крадзяжы з крамаў затрымалі беларусаў

У выніку ўдару па Сумах дзесяць загінулых, паўсотні параненых1

Будучым канцлерам Германіі можа стаць мультымільянер. Што гэта будзе значыць для Еўропы?1

Зяленскі пракаментаваў дазвол ЗША атакаваць тэрыторыю РФ7

Коўшык: Гэта і рукамі Рамашэўскай здарылася так, што «Белсат» цалкам залежны ад Польскага тэлебачання12

Францыя і Брытанія таксама дазволілі Украіне атакаваць тэрыторыю РФ дальнабойнымі ракетамі SCALP / Storm Shadow12

Байдэн дазволіў Украіне наносіць удары па Расіі амерыканскімі ракетамі далёкага радыусу дзеяння24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, на якую далёкасць ЗША дазволілі ўкраінцам страляць амерыканскімі снарадамі па Расіі

Стала вядома, на якую далёкасць ЗША дазволілі ўкраінцам страляць амерыканскімі снарадамі па Расіі

Галоўнае
Усе навіны →