Грамадства11

Сенненскую настаўніцу асудзілі за распаўсюд «экстрэмізму»

Суддзя суда Сенненскага раёна Людміла Талай 29 чэрвеня аштрафавала за актыўнасць у сацсетках педагога-арганізатара віцебскай сярэдняй школы №28 Караліну Звярынскую, піша «Віцебская вясна».

Караліна Звярынская

«Правапарушальніцу» выявілі сенненскія міліцыянты, калі праводзілі маніторынг інстаграма. Аказалася, што педагог была падпісаная на старонку «Радыё Свабода», якую яшчэ ў снежні 2021 года аб'явілі «экстрэмісцкай».

Спачатку справа Караліны Звярынскай значылася ў раскладзе суда Першамайскага раёна Віцебска, аднак пазней яе перадалі па месцы рэгістрацыі педагога — у Сенненскі раён.

Суддзя Талай у выніку аштрафавала Звярынскую на 370 рублёў без канфіскацыі тэлефоннага апарата.

Каментары1

  • Янка
    22.07.2023
    Пад час саўка людзі слухалі Радыё Свабода, Голас Амерыкі і BBC. І савок паў, хоць не ўсюды да канца. І бягучы пастсаўковы таталітарны рэжым добра адчувае набліжэнне свайго краху, таму з усіх сіл спрабуе заткнуць ўсё, што ня ліжа ягонага верхавода. Але ў 2020, як і на прыканцы 80х, людзі ўжо адбудзіліся, таму прагну да волі ўжо не спыніць, а рэжыму - не захавацца

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

«Купалаўцы» прэзентавалі сваю версію «Адысеі» — там міфалагічныя выпрабаванні суіснуюць са штодзённымі цяжкасцямі беларусаў1

Сі Дзіньпін заклікаў цалкам забараніць і знішчыць ядзерную зброю18

«Божа, барані нас ад такіх сяброў». Туск адрэагаваў на сустрэчу Трампа з Пуціным1

«Гэта не пра наш менталітэт». Лукашэнка заявіў, што суддзі не могуць адгарадзіцца ад народа сцяной закона3

Як унучка Лукашэнкі з мужам і сынам адпачылі ў Дубаі10

Трамп, Пуцін і Сі пачалі трохбаковую сустрэчу ў Шэньджэні

У Пецярбургу беларуска цяжка параніла нажом сужыцеля. Яе хацелі пасадзіць на тры гады, але абышлося5

Стэндап-комік Элдос Алмазаў памёр ва ўзросце 29 гадоў

У Бразіліі людзі з ізаляванай групы выйшлі з лесу і папрасілі ежы. Гэта трывожны знак ВІДЭА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць