Грамадства1010

13-я калона вагнераўцаў заехала ў Беларусь

У калоне каля 80 машын. Таксама быў заўважаны шэры аўтобус з чырвона-зялёным спалучэннем колераў лукашэнкаўцаў і гербам.

Па трасе М5 ад Бабруйска ў напрамку Асіповічаў рухаецца 13-я калона наймітаў ПВК «Вагнер», якая налічвае як мінімум 80 адзінак аўтамабільнай тэхнікі, паведамляе «Беларускі Гаюн».

У калоне прысутнічаюць бронеаўтамабілі «Шчупак» («Чакан»), бензавозы, ПАЗ, аўтобусы, КамАЗы тэнтаваныя і бартавыя, фуры і Уралы, пікапы і легкавыя аўто, некалькі тралаў, грузавік з маніпулятарам і «буханкі».

Характэрна, што некаторыя бронеаўтамабілі рухаюцца са змененай задняй часткай — у выглядзе КУНГа, на які нанесены крыж, як санітарная машына. Таксама ў калоне быў заўважаны шэры аўтобус з чырвона-зялёным спалучэннем колераў лукашэнкаўцаў і гербам.

Машыны рухаюцца на нумарах ЛНР або РФ, у суправаджэнні ДАІ. Калона праязджае Асіповічы і далей, як і ўсе папярэднія, пойдзе ў напрамку лагера ПВК «Вагнер» у в. Цэль.

Каментары10

  • У лясах
    28.07.2023
    На джыпах з кулямётамі?
  • Ударный кулак
    28.07.2023
    Белостоку приготовиться
  • Янка
    28.07.2023
    Ударный кулак,наўрадці Беластоку нешта сур'ёзна паграджае. Бо ў выпадку ўварвання ён адразу ж стане для вагнераўцаў другім Дэйр-Эз-Зорам, бо ад авіябазы ў Ласку да Беластоку прыкладна 330 км, што для размешчаных там F-22 Raptor ня болей чым за 20 хвілін палёту, а з рэшткамі вагнераў хутка разбярэцца добра ўзброенае, падрыхтаванае і матываванае войска польскае. А вось на месцы лукашэнкі я б зацсерагаўся павелічэння колькасці гэткіх гасцей вельмі сур'езна. Бо сёння ў іх зброі нібыта няма, але ў любы момант яе магчыма набыць ў бліжэйшым ваенторгу. Ці будуць наведвальнікі базы вагнераўцаў кшталту Кубракова, Карпянкова і Балабы бараніць лукашэнку не ад бяззбройных жанчын, а ад купленых крамлём узброеных гарларэзаў - вельмі вялікае пытанне.

Цяпер чытаюць

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію3

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарку венесуэльскай апазіцыі Марыю Карыну Мачада не пусцілі на радзіму2

Гэты архітэктар праектуе падземныя гарады для самых багатых на выпадак Трэцяй сусветнай вайны5

Сабака ўкусіў дзіця непадалёк ад дзіцячай пляцоўкі, калі тое спрабавала залезці на дрэва? Версіі маці і гаспадара3

Рэлігія можа дзейнічаць на мозг як наркотык — у добрым сэнсе слова4

У Кіеве 10 чалавек загінулі ў выніку расійскай атакі, яшчэ 56 — параненыя

ЗША ўдзесяцёх і пры двух адмененых галах перамаглі Боснію і выйшлі ў 1/8 фіналу2

Бельгія амаль безнадзейна прайгравала Сенегалу, але ў выніку святкавала перамогу1

Уладзімір Каранік у Інданезіі папазіраваў у знакамітай мясцовай кашулі ФОТАФАКТ5

У Нараўлянскім раёне знайшлі раней невядомую абарончую вежу часоў ВКЛ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію3

Старшыня Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць