Усяго патроху22

«Я адчуваю сябе Ісусам». У Азіі падчас дэтоксу памерла расійская блогерка-сыраедка

39-гадовая блогерка-сыраедка родам з расійскага горада Зеленадольска Жанна Самсонава, або Жанна Д'Арт, як яна сама называла сябе ў сацсетках, памерла ад знясілення або інфекцыі ў дэтокс-клініцы ў Малайзіі. Яна пісала, што 6 год п'е сокі замест вады і аддае перавагу гародніне і садавіне ў чыстым выглядзе. Яе гісторыю расказвае партал 116.ru.

Фота: Жанна Д'Арт / Instagram

Апошнія 17 гадоў жанчына падарожнічала па розных краінах Азіі, займалася ёгай, духоўнымі практыкамі і прапагандавала адмову ад мяса. У сваім невялікім блогу з 8 тысячамі падпісчыкаў рэгулярна распавядала спачатку пра карысць веганства, затым — сыраядзення і дзялілася разнастайнымі рэцэптамі з садавіны, гародніны. Вядома, што Жанна вучылася ў Казанскім інстытуце культуры, потым пераехала ў Маскву. 

Мяркуючы па блогу Жанны, яна паспела пабываць у Індыі, Камбоджы, на Шры-Ланцы, у Мексіцы, некалькі гадоў жыла і працавала ў Тайландзе. І ўсюды шукала сябе, шмат пісала пра духоўны рост і пазнанні свету. Блогерка прыдумляла і ўвасабляла ў жыццё разнастайныя сыраедчыя рэцэпты, хвалілася хінкалі з сублімаванай мякаці какоса і арэхавага паштэту, пастай з цукіні і бургерамі з бурачнымі булачкамі.

Пры гэтым жанчына пісала, што сама такую ежу ўжо даўно не есць — аддае перавагу гародніне і садавіне ў чыстым выглядзе, без спецый, масла і якіх-небудзь дадаткаў. А яшчэ яна больш за 6 гадоў не піла вады — цалкам перайшла на фруктовыя і агароднінныя сокі.

Фота: Жанна Д'Арт / Instagram

У апошні год Жанна працавала ў адным з сыраедчых кафэ ў Тайландзе, а калі з'язджала куды-небудзь, прапаноўвала падпісчыкам навучыцца яе майстэрству кулінара анлайн, на яе аўтарскіх курсах коштам 55 даляраў за 5 дзён навучання. Мяркуючы па захопленых каментарах, купец на яе веды знаходзіўся. Жанна марыла аднойчы адкрыць сваё ўласнае кафэ дзе-небудзь у Азіі, шмат распавядала пра карысць рознай садавіны, абяцала, што будзе рабіць асаблівыя смузі для ўсіх наведвальнікаў. Таксама жанчына марыла пра напісанне ўласнай кнігі з рэцэптамі для сыраедаў.

Фота: Жанна Д'арт / Instagram

У адным з пастоў Жанна прызнавалася, што прытрымліваецца сыраядзення ўжо больш за 10 гадоў, прычым былі розныя перыяды, калі яна таксама практыкавала і сухое галаданне — поўная адмова ад прыёму любой ежы і вадкасцяў.

Вярнуўшыся ў Расію на паўгода ў 2021 годзе, жанчына захварэла на каранавірус і больш за 10 дзён прабыла на сухім галаданні.

«Я пачала вылечваць сябе сухім галаданнем, даўно практыкую гэты метад. Адужала гэтую заразу, нягледзячы на мой метад, які многія асуджаюць».

Фота: Жанна Д'арт / Instagram

Жанна любіла свой нестандартны лад жыцця, лічыла сябе прышэльцам з іншай планеты, не падобнай на іншых людзей. Візіт у Расію даваўся ёй цяжка, яна не магла падабраць сабе харчаванне, падоўгу сядзела толькі на ананасавым соку, пісала, што яе лад жыцця ў Расіі «не прыняты» і «лічыцца ненармальным».

«Я адчуваю сябе Ісусам, якога не прызналі за яго веды і ўкрыжавалі на крыжы за тое, што ён нёс людзям веды і святло».

Жанна не раз адзначала ў сваіх пастах, што адчувае сябе моцнай, жывой і маладой, і сакрэт яе маладжавасці ў амаль 40 гадоў — менавіта вобраз харчавання. Падпісчыкі завальвалі яе кампліментамі, адзначалі, якія ў яе прыгожыя валасы, ідэальная скура, зіхатлівыя вочы. Тыя, хто назіраў Жанну ў рэальным жыцці, кажуць зусім іншае пра жанчыну.

Фота: Жанна Д'Арт / Instagram

— На яе было страшна глядзець, калі шчыра, рукі як у маёй 12-гадовай сястрычкі былі. Але яна была вельмі вясёлая заўсёды, як дзіця, радавалася, калі хвалілі яе стравы, увесь час кудысьці бегала, фатаграфавала. Для чалавека такой камплекцыі яна была вельмі рухавая і жывая. Пыталася ўсіх новых людзей у кампаніі, як яны думаюць, колькі ёй гадоў. Мы ўсе казалі менш, яна весялілася, — распавяла карэспандэнту 116.ru знаёмая Жанны з Тайланда, з якой яны шмат размаўлялі ў апошні час.

Жанна Самсонава памерла 21 ліпеня ў Малайзіі, куды, мяркуючы па інфармацыі, апублікаванай у сацсетках яе знаёмых, адправілася на некалькі дзён дзеля чысткі арганізма. На здароўе яна не скардзілася, але па фатаграфіях у блогу можна адсачыць, што за апошні год жанчына вельмі моцна змянілася вонкава. У пачатку ліпеня жанчына рабіла агляд незвычайнай садавіны ў сваім блогу і згадвала нейкую хваробу, праз якую цяпер яна вымушаная падымаць паказчыкі глюкозы. Садавіной, вядома ж.

«Папаўненне рэзерву… За час хваробы ўзровень глюкозы панізіўся да нуля. Лекары, вядома, былі ў шоку… Складаю запасы».

Тады ж, 9 ліпеня, Жанна пісала, што збірае грошы на квіток дадому — да мамы — і дзякуе сябрам і падпісчыкам за словы падтрымкі, якія даюць ёй сілы на больш хуткае выздараўленне.

Фота: Жанна Д'Арт / Instagram

Прычынай смерці жанчыны нібыта стала халерападобная інфекцыя. Паводле іншай інфармацыі, яна памерла ад знясілення. Дакладная інфармацыя невядомая нікому з блізкіх блогеркі — цела Жанны ўжо тыдзень не могуць даставіць у Казань для пахавання з-за бюракратычных затрымак.

Каментары22

  • Цім
    30.07.2023
    Кінула гэтую дурную Зямлю і вярнулася на сваю родную планету.
  • Казік
    30.07.2023
    Езус пасціў толькі 40 дзён
  • Улад
    30.07.2023
    Такім жанчынам патрэбны мужчына, які пырскае выключна фруктовым сокам. Бо звычайны мужчына ... там жа нейкія бялкі, пратэіны. 

«Добры лесаруб, але са звязанымі рукамі». Дыпламаты падсумоўваюць вынікі працы звольненага міністра Алейніка6

«Добры лесаруб, але са звязанымі рукамі». Дыпламаты падсумоўваюць вынікі працы звольненага міністра Алейніка

Усе навіны →
Усе навіны

Хапун у Глыбокім. Затрымалі найменей траіх чалавек

Гэта краіна ЕС уводзіць з наступнага тыдня шасцідзённы працоўны тыдзень3

Заўзятар дэсантаваўся на Крышціяну Раналду падчас матчу з Грузіяй ВІДЭА

Кім Чэн Ын адпраўляе карэйцаў на вайну ва Украіне9

Штучны інтэлект ужо праз два гады можа вычарпаць рэсурсы з адкрытых крыніц2

У Мінску ноччу стаяла даўжэзная чарга ў краму. Што давалі?4

Пекла над Беларуссю. Прагноз надвор'я на апошнія дні чэрвеня2

Ці спыніліся атакі мігрантаў на польскай мяжы пасля пагрозы закрыць яе і кітайскага папярэджання?6

У Расіі расказалі, як вырашаюць праблему з мігрантамі — іх адпраўляюць на вайну ва Украіну3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Добры лесаруб, але са звязанымі рукамі». Дыпламаты падсумоўваюць вынікі працы звольненага міністра Алейніка6

«Добры лесаруб, але са звязанымі рукамі». Дыпламаты падсумоўваюць вынікі працы звольненага міністра Алейніка

Галоўнае
Усе навіны →