Мужчыну шукалі некалькі дзён пасля нападу на банкаўскае аддзяленне 26 лістапада. Паводле МУС, затрыманы дае прызнальныя паказанні.

Напад адбыўся ў 17:55. Мужчына пагражаў прадметам, падобным да пісталета, забраў грошы — агулам каля васьмі тысяч рублёў і ўцёк.
Імя і ўзрост затрыманага, а таксама абставіны затрымання пакуль не паведамляюцца.
У Магілёве знаходзіцца міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.
Каментары