Нерухомасць11

Ад 730 даляраў за метр. У Сухараве пачынаюць будаваць яшчэ адну панэльку

У мінскім мікрараёне Сухарава цяпер будуецца адразу некалькі новых кварталаў. У апошнім нумары газеты «Звязда» выйшла праектная дэкларацыя адразу на 256 кватэр у панэльным доме. Жыллё ў доме №20 (як і ў суседнім доме №21) прапануюць выключна тым, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Realt.by паглядзеў, у колькі ацанілі метр.

Фота ілюстрацыйнае

Гаворка ідзе пра жылы дом №20 (паводле генплана). Ён будуецца ў раёне вуліц Шаранговіча, Гарэцкага і Рафіева. Гэта новы мікрараён №2 (2-я чарга будаўніцтва).

Жылы дом запраектаваны панэльным на аснове тыпавой серыі М-464М-16. Будынак будзе складацца з чатырох пад'ездаў, 16-ці паверхаў і 256-ці кватэр.

Жыллё ў новабудоўлі будзе з аздабленнем. Сцены абклеяць шпалерамі, столі пафарбуюць, у санвузле пакладуць плітку, у жылых пакоях — лінолеум.

Цяпер у долевым будаўніцтве прапануюць усе кватэры ў доме. У першую чаргу жыллё прызначана для шматдзетных сем'яў, якія стаяць на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у адміністрацыях раёнаў Мінска (па напрамках).

Гэтай катэгорыі грамадзян прапануецца:

  • 4 аднапакаёвыя кватэры;
  • 124 двухпакаёвыя кватэры;
  • 128 трохпакаёвых кватэр.

Кошт квадратнага метра — 2 278 рублёў (каля 730 даляраў за метр).

Дом пачалі будаваць 1 жніўня, а здаць у эксплуатацыю маюць намер 30 лістапада 2024 года.

Для заключэння дамовы неабходна асабістая прысутнасць, пашпарт (ідэнтыфікацыйная карта) і накіраванне адміністрацыі раёна Мінска. Таксама патэнцыйны дольшчык павінен быць гатовы аплаціць цягам 20 рабочых дзён 10% ад агульнага кошту аб'екта долевага будаўніцтва.

Каментары1

  • сусед
    09.08.2023
    Планіроўка не самы ацтой, але 16 паверхаў -- вялікая кітайская сцяна

Цяпер чытаюць

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам7

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Усе навіны →
Усе навіны

Труну з целам аяталы Хаменеі перавезлі з Ірана ў Ірак. З ім развітваюцца мясцовыя шыіты2

Як пры дапамозе смартфона своечасова знайсці кляшча, якога не бачыць вока1

Трамп заявіў, што падтрымлівае ўдары Украіны ўглыб Расіі1

Да Лукашэнкі прыехаў Мірзіёеў

«Не верыў, што стану ганчаром». Маладыя пінчукі адкрылі майстэрню і адраджаюць сямейную справу

Ва УСУ заявілі пра знішчэнне 19 танкераў у Азоўскім моры. Яны маглі вазіць бензін у Крым7

Расія ўвяла поўную забарону на экспарт дызельнага паліва

Мінчук вынайшаў спосаб рэгулярна карыстацца каршэрынгавамі «Тэсламі» задарма1

На новаўзведзеным будынку музея ўжо з'явілася новая назва, прапанаваная Лукашэнкам ФОТАФАКТ24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам7

А мы вам казалі: «не думайце, што гэта капейкі»! Сталі вядомыя звесткі, колькі падаходнага беларусы Літвы пералічылі розным грамадскім структурам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць