Палітзняволеная Людміла Рамановіч цалкам адбыла тэрмін і выйшла на волю
Актывістцы Партыі БНФ Людміле Рамановіч прызначылі 1,5 года калоніі за слова «ўзурпатар» у лісце, які жанчына даслала ў Следчы камітэт. Гэта палічылі абразай Лукашэнкі, піша «Вясна».

Вядома, што на пачатку сакавіка 2022 года Рамановіч звярталася з лістом на сайт Адміністрацыі Лукашэнкі. У ім жанчына выказала пратэст супраць удзелу Беларусі ў вайне з Украінай.
Як паведамляе @viasna_brest, учора, 7 жніўня 2023 года, Людміла выйшла на волю, цалкам адбыўшы свой тэрмін.
Каментары