Грамадства33

Беларусы ў Польшчы і Літве вызначыліся, на што пойдуць сабраныя імі падаткі

Пілотны праект па лічбавым самакіраванні на платформе «Новая Беларусь» доўжыўся некалькі месяцаў, і, нарэшце, вызначыліся яго пераможцы. 

У чым была сутнасць праекта? Беларусы, што жывуць у Польшчы і Літве, могуць самі запоўніць падатковую дэкларацыю і накіраваць пэўны працэнт сваіх падаткаў на дабрачыннасць — 1,5% у Польшчы і 1,2% у Літве.

Гэта прыкладна 20—30 еўра паводле сярэдняга заробку ў гэтых краінах.

«Новая Беларусь» прапанавала людзям выбраць, куды скіраваць гэтыя грошы.

У маі беларусы, якія плацяць падаткі ў Польшчы і Літве, маглі накіраваць адсотак на дабрачыннасць у фонды-партнёры «Новай Беларусі» («Тутака», Littouwin Lions Club і Fanimani), каб потым самастойна вырашыць, якую праблему беларускай супольнасці вырашыць на гэтыя грошы. Удзельнікі прапаноўвалі ідэі праектаў і галасавалі за іх. 

Агулам у пілотны праект па лічбавым самакіраванні праз падаткі і ўнёскі пералічана 13 004,6 еўра ў Літве і мінімум 8 010 еўра ў Польшчы (дакладная сума будзе вядомая пазней).

У выніку перамаглі наступныя ідэі.

У Польшчы — англамоўны партал па гісторыі Беларусі. 

Будзе створаны англамоўны партал, дзе будзе расказвацца пра гісторыю Беларусі так, як бачаць яе беларусы. «Мэта праекта — вярнуць Беларусь на гістарычныя мапы Еўропы, данесці наш погляд на гісторыю да ўсяго свету, падкрэсліць унікальных асоб і падзеі, з’яўленне якіх немагчыма патлумачыць па-за кантэкстам Беларусі», — тлумачаць аўтары ідэі.

У Літве пераможцай стала беларуская бібліятэка.

Створаць бібліятэку з сучаснай беларускай літаратурай для дзяцей і дарослых. «На базе бібліятэкі можна будзе арганізаваць іншыя актыўнасці: чытальны клуб беларускай літаратуры, запрашаць пісьменнікаў», — лічаць аўтары.

Што будзе далей

Пераможцы маюць ажыццявіць свае ідэі цягам года і зрабіць справаздачу. 

Каманда «Новай Беларусі» прапануе аўтарам ідэй сваю экспертную дапамогу на ўсіх этапах рэалізацыі праекта. А ўсе ахвотныя змогуць назіраць за яго рэалізацыяй праз суполкі.

Усім беларусам, якія жывуць у эміграцыі і ў наступным годзе хочуць рэалізаваць так свой праект, каманда «Новай Беларусі» прапануе напісаць ёй на пошту [email protected].

Каментары3

  • Pan Tadeusz
    16.08.2023
    Зачем кормить этих дармоедов?
  • Інфантылы
    16.08.2023
    Якая ініцыятыва будзе займацца поаблемай візаў і часовых дазволаў ў Літве? Для каго бібліятэка, калі людзей не пускаюць у краіну? Зноў усе для тусовачкі.
  • Альбина
    16.08.2023
    Інфантылы, вот-вот, поражаюсь наивности

Цяпер чытаюць

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай43

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай

Усе навіны →
Усе навіны

Вольга Такарчук выказалася пра Ціханоўскага: «Ён знік, таму што тут абасраўся. І трэба было неяк ратаваць сітуацыю»56

Мінскі каршэрынг прапанаваў легендарную «капейку»5

Зяленскі назваў масіраваную атаку на Пецярбург адказам на адмову завяршыць канфлікт паміж Расіяй і Украінай2

На вайне ва Украіне паранілі палітыка, экс-дэпутата Алега Цягнібока

Беларускамоўнага шматдзетнага бацьку з Мінска судзілі па палітычнай крыміналцы4

У Гомелі беларуса асудзілі, імаверна, па новай справе «рэйкавых партызанаў»

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер24

На Камароўцы з'явілася першая беларуская маладая бульба4

У беларускім каршэрынгу ездзяць аўто на расійскіх нумарах. Гэта ўвогуле нармальна?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай43

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць