Культура33

Літва ў карцінках

У Мінску адкрылася выстава літоўскай прэс‑фатаграфіі. Прадстаўленыя на выставе працы прадэманстравалі адметнасці і аўтэнтычнасць літоўскай школы прэс‑фатаграфіі.

У Мінску адкрылася выстава літоўскай прэс‑фатаграфіі: 2 снежня адкрыццё прайшло ў залі кінатэатра «Цэнтральны», 3 снежня — у аўтамабільным цэнтры «Kia Motors». Прадстаўленыя на выставе працы прадэманстравалі адметнасці і аўтэнтычнасць літоўскай школы прэс‑фатаграфіі.

Калі думаеш пра выявы Літвы, то ўяўляеш прыцягальныя куткі старой Вільні, дзяўчат‑танцорак у нацыянальных касцюмах ці захад сонца над Балтыкай. Аднак, прыйшоўшы на выставу, адзначаеш, што літоўскія фотарэпарцёры даўно адышлі ад стандартаў турыстычных паштовак і адлюстравання бесклапотных ідылій новаеўрапейскага краю.

Серыя пра залеву: вось мужчына сядзіць у залітай вадой хаце ў атачэнні старой мэблі, такой, якой поўняцца і беларускія хаты. Трактар «Беларусь» адольвае затопленую дарогу, хлопчык дастае ката з даху, а на фоне — закаткі ў слоіках на падваконні сялянскай хаты. Ці іншы пагляд: пажар у касцёле, валіць дым, на зямлю падае вежа ў агні. Важна‑няважна? Гэта жыццё краіны, якое фотакарэспандэнт павінен адлюстроўваць. Няхай гэта не драма вайны ў Іраку, няхай не карнавал у Рыо, але маленькія рэчы,

якія ў маштабе маленькага краю набываюць значнасць.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі фотагалерэя «ZНЯТА», пасольства Літоўскай Рэспублікі і Клуб прэс‑фатографаў Літвы. Акурат прафесійнае журы гэтага Клуба праводзіла адбор лепшых прэс‑здымкаў Літвы 2008 года, якія і сфармавалі выставу. Спецыфікай гэтага конкурсу быў больш шырокі, чым прынята, дыяпазон жанраў фатаграфіі. Гэта не толькі традыцыйныя «Навіны», «Культура», «Спорт», але таксама «Армія», «Прырода і абарона навакольнага асяроддзя», «Партрэт», «Гламур».

Магчыма, менавіта гэтыя жанры дадаюць незвычайнасці выставе, якую можна назваць не толькі жрпрэсавай, але і мастацкай. Ёсць кадры пастановачныя, ёсць партрэты і нават арт‑хаўснае. «Гламурная» частка фотавыставы прадстаўлена ў сімвалічным месцы: у аўтамабільным цэнтры. Прадставіць плошчу пад выставу прапанаваў сам дырэктар цэнтра, вялікі аматар фатаграфіі.

На жаль, здымкі не суправаджаліся назвай і кантэкстам выявы, праз што многае застаецца незразумелым ды двусэнсоўным, асабліва для беларускага гледача. Аднак арганізатары паабяцалі выправіцца да наступнай выставы лепшых прэс‑фота Літвы-2009, што мае адбыцца ў лютым‑сакавіку наступнага года.

Убачыць выставу ёсць магчымасць да 22 снежня. Яна прадстаўленая ў трох залах: галерэі «ZНЯТА» ў кінатэатры «Цэнтральны», аўтацэнтры «KIA Motors» на Баравой, 7 і ў залі «Цэнтр‑Відэа» у гандлёвым цэнтры «Сталіца».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Кім Чэн Ын сустрэў Лукашэнку ганаровай вартай на белых конях10

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць