Свет1515

Беларуска Яна Шостак хутка знайшла новую партыю, каб пайсці на парламенцкія выбары ў Польшчы

Беларуска Яна Шостак, якую «Грамадзянская кааліцыя» зняла з выбараў праз заявы аб абортах, усё ж такі пойдзе на парламенцкія выбары. Гэтым разам яе партыя — «Новыя левыя» (Nowa Lewica). Інфармацыю газеце Wyborcza пацвердзіў дэпутат Сейма ад фракцыі левых Роберт Бедрань, піша Most.

Яна Шостак. Фота: Marcin Stępien / Wyborcza.pl

Першапачаткова Яну Шостак рэкамендавала да ўдзелу ў выбарах партыя «Зялёныя». Але пасля таго як яна заявіла, што выступае за магчымасць аборту на працягу ўсяго тэрміну цяжарнасці, апазіцыйная «Грамадзянская кааліцыя» вырашыла замяніць яе. Віцэ-маршалак Сейма Малгажата Кідава-Блоньска назвала «безадказнымі» словы беларускі і адзначыла, што «Грамадзянская кааліцыя» іх не падтрымлівае.

Партыя Nowa Lewica з'явілася ў 2021 годзе. Гэта сацыял-дэмакратычная партыя, якая выступае за правы працоўных, жанчын, ЛГБТ-людзей, аддзяленне Царквы ад дзяржавы, ахову навакольнага асяроддзя. Шмат увагі партыя надае сацыяльнай падтрымцы, выступае за сяброўства ў ЕС і НАТА.

Каментары15

  • Казік
    24.08.2023
    Палітык лёгкіх паводзінаў
  • Žvir
    24.08.2023
    "...выступае за сяброўства ў ЕС і НАТА". Niaŭžo tam jość palityčnyja partyi, jakija vystupajuć suprać taho siabroŭstva ? ;)
  • Вероятный
    24.08.2023
    Это какой-позор...

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму кракадзілы перажылі астэроід, які знішчыў дыназаўраў?6

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць