Грамадства

За «экстрэмізм» арыштавалі Фурката Рызаева

Суддзя суда Віцебскага раёна Міхаіл Зубеня 10 жніўня за захоўванне і распаўсюджванне публікацый, якія ўлады вызначылі як «экстрэмісцкія», пакараў арыштам на 13 сутак жыхара Віцебскага раёна Фурката Рызаева, паведамляе «Віцебская вясна».

На судовым паседжанні былі агучаныя матэрыялы справы, з якіх вынікае, што Фуркат на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» захоўваў і распаўсюджваў матэрыялы з інфармацыйных рэсурсаў STOP LUKA і «Вадзіцелі 97».

У судзе Рызаеў вінаватым сябе не прызнаў, зазначыўшы, што ён не ведаў, што матэрыялы, выяўленыя на яго старонцы ў сацыяльнай сетцы, былі прызнаныя судамі «экстрэмісцкімі».

Тым не менш, суддзя Зубеня прызнаў мужчыну вінаватым і на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП пакараў яго арыштам на трынаццаць сутак і канфіскаваў у даход дзяржавы мабільны тэлефон, які яму належаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя10

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер Канады прывітаў збліжэнне з Еўрасаюзам, але акрэсліў межы членства4

На тэрыторыі Беларусі выявілі чатыры рэтранслятары для расійскіх дронаў23

Кітай папрасіў Іран стрымаць еменскіх хусітаў1

Пасля Літвы Джон Коўл наведаў і Латвію5

Мемны Андрэй Крываносаў больш не ваенкам Гомельскай вобласці4

Гомельскаму пенсіянеру прадалі няспраўны трымер і заплацілі за гэта ў шэсць разоў больш1

У Мінску з'явіцца школа з элементамі Хогвартса і космасу4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане6

У Астравецкім раёне мужчына згарэў у трактары

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя10

Туск: Расія плануе ракетныя ўдары па тэрыторыі краін НАТА, будзе сцвярджаць, што яны выпадковыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць