Свет33

Расійскі дыпламат заявіў, што ў Казахстане менш вучаць рускую мову. МЗС Казахстана хутка паведаміла, што дыпламат тут больш не працуе

У МЗС Казахстана паведамілі, што генеральны консул РФ у Алмаце Яўген Баброў больш не працуе ў краіне. Раней дыпламат заявіў расійскаму агенцтву аб «спадзе» вывучэння рускай мовы ў Казахстане.

Яўген Баброў. Фота: gcrus_almaty / Instagram

Баброў 26 жніўня завяршыў сваю дыпламатычную місію і пакінуў краіну, заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Казахстана Айбек Смадыяраў.

Прадстаўнік казахстанскага МЗС не стаў удакладняць, ці сам Баброў падаў у адстаўку, ці ён спыніў працу на патрабаванне ведамства.

Яўген Баброў у інтэрв'ю агенцтву ТАСС паскардзіўся, што апошнія гады ў Казахстане назіраецца «спад ва ўзроўні выкарыстання і вывучэння рускай мовы».

«З аднаго боку, ён назіраецца з-за скарачэння рускага насельніцтва да 15%, з другога — Міністэрства асветы краіны мяняе праграму навучання «з апорай на казахскую мову», — сказаў расійскі дыпламат.

Акрамя скарачэння рускамоўных школ і класаў у Казахстане, паводле слоў Баброва, назіраецца «пэўная занепакоенасць», звязаная з выключэннем прадмета «руская мова» з праграмы для вучняў першых класаў з казахскай мовай навучання.

Каментуючы словы генконсула РФ аб тым, што апошнім часам у Казахстане скарачаюцца рускамоўныя школы і класы, Смадыяраў адзначыў, што, «магчыма, гэты чалавек не быў у курсе ўсёй інфармацыі, якая назіраецца ў краіне».

«У мяне ёсць на руках даныя міністэрства асветы аб тым, якія школы на якой мове ў нас выкладаюць: з 7711 дзяржаўных школ 3957 вядуць навучанне толькі на казахскай мове, 1203 — на рускай мове, а 2551 школа — на казахскай і рускай мовах. Пры гэтым няма планаў на поўны пераход усіх школ краіны выключна на казахскую мову навучання», — сказаў дыпламат.

У 2022 годзе ў Казахстане адмянілі вывучэнне адразу трох моў для першакласнікаў з новага навучальнага года, сярод іх — рускую і англійскую. Па інфармацыя міністэрства асветы Казахстана, з першага класа дзеці будуць вывучаць толькі казахскую, паколькі для вывучэння рускай і англійскай ім спачатку трэба навучыцца чытаць і пісаць на роднай мове. Ён дадаў, што першакласнікам цяжка вывучаць тры мовы адразу.

Каментары3

  • Ёсік
    29.08.2023
    Хто там пяе аб нацыяналістах? Помніце і ўсім сваім нашчадкам перадайце - няма больш заўзятых нацыяналістаў, чым рускія. Ні беларускія, ні ўкраінскія, ні казахстанскія нацыяналісты не ўяўляюць аніякай пагрозы нікому, як расейцы. Задзяўблі ўжо са сваёй мовай, культурай, гісторыяй. Вычыце яе ў сябе дома, навошта яна мне ды маім дзецям, у нас свая гісторыя ёсьць. Гэта вы спрабуеце яе зьнішчыць рукамі лукашэнкі, у якога гісторыя Беларусі пачынаецца з 3 ліпеня 1944 года.
  • Янка
    29.08.2023
    Спадару Баброву варта было б не аналізаваць страту пазіцый расейскай мовы ў незалежных дзяржавах на карысць моў тытульных нацый, а жаласны стан нацыянальных моў у самой шматэтнічнай Расеі і шавіністычныя настроі ў датычэнні нацыянальных меншасцей Расеі. Вельмі рэзанансным быў выпадак, калі расейскамоўная суддзя відавочна ціснула на актывіста пад час палітычнага суда ў Сыктывкары, кабы тый выкарыстоўваў расейскую, а не комі мову - таксама дзяржаўную ў тым рэгіёне. Напрыклад карэльская мова ў Карэліі ня мае статусу дзяржаўнай, бо выкарыстоўвае лацініцу. Дарэчы, шмат дзе ўнутры Расеі самі расейцы ніколі не з'яўляліся і не з'яўляюцца дамінуючай нацыяй.
  • Eve
    29.08.2023
    Мне вельмі падабаецца Казахстан🇰🇿

Цяпер чытаюць

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі мужчына зняў маланку зусім побач з сабой ВІДЭА3

У Старадарожскім раёне карова на ферме пакалечыла жанчыну

У Еўропе стварылі кааліцыю па абароне ад балістычных ракет

Пуцін паабяцаў адказваць на ўкраінскія ўдары па Расіі «ў некалькі разоў мацней»7

«Чаму мая глухата псуе вам настрой?» Кур’ерка з Гродна, якая не чуе, расказала пра рэакцыю кліентаў1

Баскетбаліст зборнай Беларусі сп'яну пабіўся ў Расіі з сямейнай парай, якая яго падвозіла. Скончылася крыміналкай10

Прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі гурта Naviband2

У Дзярэчыне затрымалі каталіцкага святара12

«У Гатаве для іх склаліся ўсе ўмовы». Чаму на адным даху пад Мінскам жыве так шмат чаек?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць