Грамадства22

«ЧинЧины пролетели кукушкой» — сатырычны фільм з новай песняй Алены ЖалудОк. Прэм'ера ў ютубе — 31 жніўня

Кароткаметражны фільм, створаны ў жанры палітычнай сатыры, будзе апублікаваны ў YouTube сёння апоўдні. Гледачы ўбачаць сваіх старых знаёмцаў — чыноўнікаў Мікалая Сяргеевіча і Сяргея Мікалаевіча. Таксама яны сустрэнуцца і з праўладнай актывісткай і спявачкай Аленай ЖалудОК, якая, паводле сцэнара новага фільма, перажыве пэўную трансфармацыю свайго светапогляду.

Скрыншот з youtube.com/@chinchinchannelofficial

Дзе здымалі і пра што сюжэт

Здымкі адбываліся ў нямецкім замку ХІІІ стагоддзя.

У замку на памежжы Нямеччыны і Польшчы здымачная група працавала над зусім іншым праектам, але за тры дні да ад'езду нарадзілася думка зняць нешта яшчэ, выкарыстаўшы незвычайныя інтэр'еры, распавёў адзін з аўтараў сцэнарыя і рэжысёр фільма Андрэй Кашперскі:

«Уяўляеце, сярэднявечны нямецкі замак, белы, нечым вельмі падобны да псіхіятрычнай лякарні…

Мы дамовіліся з Мішам Зуем, акцёрам і суаўтарам сцэнарыя, што падумаем над новым сюжэтам. Назаўтра сустрэліся, і за колькі гадзін з'явіўся сцэнар пра клініку для псіхічнахворых, у якую воляй лёсу трапіла спявачка Алена ЖалудОК. Да яе прыязджаюць Мікалай Сяргеевіч і Сяргей Мікалаевіч, каб запрасіць выступіць на дзяржаўным мерапрыемстве.

Але яшчэ тры гады таму, калі мы прыдумлялі гэты вобраз дзяўчыны, якая наіўна верыць у дзяржаўную сістэму і спявае пра родны край — «Шчучыншчыну», мы меркавалі, што з ёй можа адбыцца нейкая трансфармацыя. І гэтую ідэю мы рэалізавалі. У першы ж дзень знялі ўсе ключавыя сцэны з чыноўнікамі, у другі — сцэны з Аленай ЖалудОК, яе сястрой і санітарам, а на трэці дзень заставалася зняць толькі неабходныя дэталі».

Паводле Андрэя Кашперскага, пасля прагляду знятага матэрыялу стала зразумела, што для фільма неабходная новая песня ў выкананні Алены ЖалудОК (актрысы Алены Зуй-Вайцяхоўскай) — чацвёртай пасля «Шчучыншчыны», «Дзекаць і цекаць» і менш вядомай песні «Кядышкі». На стварэнне тэксту, музыкі і здымкі відэакліпа спатрэбілася паўгода. 

У новым фільме шмат адсылак да галівудскіх блокбастараў

У назве «ЧинЧины пролетели кукушкой» праглядаецца адсылка да вядомага рамана Кена Кізі і фільмаў, знятых па матывах гэтага твора.

Прадзюсарка Марыя Савушкіна дадае, што ў новым фільме ёсць шмат рэферэнсаў да папулярных узораў кінематографа мінулых гадоў — «Матрыцы» ці «Вострава праклятых». Яна спадзяецца, што тое, як пераасэнсавала гэты матэрыял каманда беларускіх фільммэйкераў, будзе цікава людзям старэйшага пакалення.

Але галоўная мэтавая група — гэта людзі ад 16 да 38 гадоў, якія жывуць у Беларусі, кажа прадзюсарка:

«Мы разлічваем зацікавіць маладых людзей, якім не ўсё адно, дзе яны жывуць. І для нас важна, каб гэта былі не толькі жыхары Мінска — мы хочам, каб фільм паглядзелі і жыхары рэгіёнаў. Хай бы паглядзелі і пазналі сябе і свае аграгарадкі».

Чыноўнікі Мікалай Сяргеевіч і Сяргей Мікалаевіч, ролі якіх выконваюць былыя купалаўцы Міхась Зуй і Дзмітрый Есяневіч, у гэтым фільме не галоўныя героі. Найважнейшы вобраз у ім — гэта маладая спявачка-актывістка, у светапоглядзе якой адбываюцца перамены. 

Фільм здымалі на «голым энтузіязме»

Што да здымак, то рэквізіт для іх увогуле не куплялі. Выкарыстоўвалі той, які трапляўся на вочы і натхняў на стварэнне новых эпізодаў. Рэжысёр Андрэй Кашперскі прыгадвае:

«У дзяцей Мішы і Лены мы ўзялі падзорную трубу і кубік Рубіка. У фільме ёсць эпізод, дзе абодва чыноўнікі трымаюць кубікі Рубіка, але быў адзін, і давялося здымкі сумяшчаць на мантажы. Белых халатаў у нас было два, а персанажаў, якія ў іх здымаліся — тры. Таму былі здымкі з пераапрананнямі. Калі мы знайшлі мяцёлку — з'явіўся персанаж-дворнік…. Увогуле ж наша кіно спачатку нагадвае тыповую прадукцыю вытворчасці «Беларусьфільма», а ўжо потым пачынаецца нешта нетыповае».

На думку рэжысёра, парадыйны падыход да сучасных рэалій дапамагае гледачам адолець страх перад нібыта моцнай дзяржаўнай структурай, бо вельмі часта яна складаецца з недалёкіх, запалоханых начальствам чыноўнікаў кшталту Мікалая Сяргеевіча і Сяргея Мікалаевіча. Такія прадстаўнікі ўладаў болей смешныя, чым страшныя.

«Доўгі час беларуская аўдыторыя была пазбаўленая папулярнага культурнага і медыяпрадукту ў жанры палітычнай сатыры. Гэта адбывалася праз адсутнасць свабоды слова і пераслед творцаў, але мы кажам, што гэты час прайшоў. Мы публікуем фільм, свабодны ад усялякай цэнзуры, які немагчыма забараніць, ануляваць ці заблюрыць. Яго зможа паглядзець любы чалавек у Беларусі і за яе межамі», — кажа прадзюсарка Марыя Савушкіна.

Каментары2

  • ППР
    31.08.2023
    Не магу дачакацца
  • Кінаман
    31.08.2023
    Шмат добрых рускіх фільмаў! Каб яшчэ хто пра зязюльку зрабіў кіно...

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

400‑тысячны артыкул апублікаваны на сайце «Нашай Нівы». А пра што былі 300-тысячны, 200-тысячны, 100-тысячны?8

Азаронак пра закрыццё беларускіх крам: Прыбралі таму, што вы гэта любілі. Мне не лянота сядзець і глядзець, дзе што прадаюць58

Ціханоўская: Калі мы не пазбавімся гэтага рэжыму, пагроза з тэрыторыі Беларусі будзе заставацца пастаяннай14

Намеснік камандуючага ўкраінскіх ВПС падаў у адстаўку праз звальненне міністра абароны2

Удзельніка «Армейскіх гульняў» з Бакштаў асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Клуб, з якім згуляе «МЛ Віцебск» у Лізе канферэнцый, названы ў гонар вялікай бітвы Другой сусветнай2

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць