Культура

23 верасня пройдзе першы ў гісторыі Еўрапейскі дзень фальклору. Паўдзельнічаць у ім могуць і беларусы

Еўрапейскі дзень фальклору 2023 — гэта пілотны праект, дзякуючы якому ў фальклорнай супольнасці з’явіцца цяпер свая дата ў штогадовым календары. Budzma.org расказала, як далучыцца да ініцыятывы.

Фота: europeanfolkday.eu

Ідэя праекта ўзнікла падчас дыскусій на EFN — Еўрапейскай фальклорнай сетцы. Там хацелі паказаць тую крытычную масу людзей па ўсёй Еўропе, якія так ці інакш далучаюцца да фальклорнага мастацтва.

Далучыцца да Еўрапейскага дня фальклору можа кожны. Удзел адкрыты для гуртоў, суполак, майстэрняў — адным словам, усіх, хто мае дачыненне да фальклорнай дзейнасці ў любой яе праяве.

Як паўдзельнічаць у Еўрапейскім дні фальклору?

  • прасцей за ўсё — запісаць відэа з вашым выкананнем, загрузіць яго ў сацыяльныя сеткі і адзначыць тэгам #europeanfolkday;

  • яшчэ адзін варыянт — правесці 23 верасня адмысловае мерапрыемства ці фестываль, які будзе абвешчаны часткай Еўрапейскага дня фальклору — для гэтага трэба запоўніць адпаведную форму на сайце праекта, і ваша падзея з’явіцца на мапе Еўропы;

  • а калі вы журналіст, то можаце зрабіць у сваім СМІ адпаведныя публікацыі і таксама звязацца з арганізатарамі;

  • ёсць жаданне, але няма ідэй? Пішам арганізатарам на электронную пошту і звяртаемся па дапамогу.

Як звязацца з арганізатарамі?

EFN мае невялікую каманду, якая каардынуе праект Еўрапейскага дня фальклору. Арганізатары стварылі індывідуальныя электронныя лісты на розныя запыты:

  • Па пытаннях удзелу звяртайцеся да Эрыка па адрасе [email protected]

  • Па пытаннях ад журналістаў і СМІ звяртайцеся да Арасэлі па адрасе [email protected]

  • Па іншых пытаннях звяртайцеся да Nod па адрасе [email protected]

«Мы з нецярпеннем чакаем, што кожны далучыцца да гэтай новай агульнаеўрапейскай ініцыятывы па падтрымцы і святкаванні традыцыйнага мастацтва суполак па ўсёй Еўропе. Еўрапейскі фальклорны дзень з вамі, для вас, для нас!», — запрашае да ўдзелу каманда арганізатараў.

Ідэя фінансуецца Еўрапейскім саюзам праз праграму MusicAIRE.

Каментары

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі6

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць