Грамадства

«Новае жыццё» высяляюць

8 снежня ўвайшло ў сілу рашэнне гаспадарчага суда Мінска аб высяленні царквы «Новае жыццё» Рэлігійнага аб’яднання абшчын хрысціян поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь з будынка па вуліцы Кавалёва, 72.

Пра гэта паведаміў юрыст царквы Сяргей Луканін.

Паводле яго слоў, такое развіццё падзей выклікана тым, што 8 снежня касацыйная калегія Вышэйшага гаспадарчага суда пад старшынствам Сцяпана Тармовіча не задаволіла скаргу царквы на рашэнне гаспадарчага суда Мінска ад 7 кастрычніка аб высяленні абшчыны.

Як падкрэсліў Луканін, з

8 снежня ўлады не абмежаваныя ніякімі прававымі нормамі для практычнай рэалізацыі рашэння суддзі гаспадарчага суда Мінска Алы Мірошнік аб высяленні абшчыны. Цяпер суддзя мае права выдаць загад, на падставе якога вернікі будуць абавязаныя пакінуць будынак царквы.

Для выканання гэтага загада судовыя выканаўцы атрымаюць магчымасць ажыццяўляць прымусовыя дзеянні, у тым ліку з удзелам праваахоўных органаў.

Паводле слоў юрыста, у царквы засталася апошняя магчымасць абскардзіць рашэнне гассуда Мінска ў парадку нагляду ў прэзідыуме ВГС на працягу года, пачынаючы з 7 кастрычніка. Калі пасля падачы заявы ў наглядную інстанцыю прэзідыум ВГС палічыць магчымым задаволіць хадайніцтва царквы аб прыпыненні выканаўчых дзеянняў, рашэнне суда аб высяленні абшчыны можа быць часова адменена, сказаў юрыст.

***

Нагадаем, 22 кастрычніка царква абскардзіла рашэнне Гаспадарчага суда Мінска аб высяленні з будынка па вуліцы Кавалёва, 72. У скарзе ўказвалася на «поўную беззаконнасць» рашэння суда, бо абшчына не атрымала ад дзяржавы належную кампенсацыю за будынак царквы, дастатковую для будаўніцтва новага храма. Калі рашэнне будзе прыведзена ў выкананне, на вуліцы застануцца больш за тысячу вернікаў без магчымасці збірацца разам для малітваў і набажэнстваў, што з’яўляецца парушэннем правоў чалавека, у тым ліку права на свабоду сумлення, адзначалася ў скарзе.

22 жніўня сталічныя ўлады ўручылі прадстаўнікам абшчыны акт прыёмкі‑перадачы будынка царквы, які вернікі адмовіліся падпісаць. З 24 жніўня яны вядуць у храме бестэрміновае кругласутачнае малітоўнае дзяжурства.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы71

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

Новая лідарка Венесуэлы пад кантролем Белага дома правяла чысткі ва ўладзе пасля звяржэння Мадура11

Літовец, які шпіёніў на карысць рэжыму Лукашэнкі, падаў у суд на прэзідэнта Літвы, бо яго не абмянялі на беларускіх палітвязняў5

Журналіст-расследавальнік: «Паўночны паток» падарвала былая ню-мадэль з Кіева5

Прэм'ер-міністр Іспаніі спрабуе аб'яднаць левыя сілы ў сусветную кааліцыю супраць трампаўскай MAGA17

У Наваполацку знялі, як мыш у краме вылазіць паласавацца катлетамі ВІДЭА3

«Антыдэпрэсант, які павінны прапісваць у рэцэптах спецыялісты». Што новае можна вычытаць у коласаўскай «Новай зямлі»9

У Гомелі сабака памёр у пакутах, нечым атруціўшыся на двары. І гэта ўжо не першы падобны выпадак1

У Кітаі робат-гуманоід у паўмарафоне ўпершыню абагнаў людзей

Бізнэс-лэдзі і блогерка Вольга Глеб закрыла перадапошнюю краму свайго брэнду адзення, а цяпер пачынае распрадаваць вытворчасць11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы71

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць