Улада

ПДВ вырасце да 20%

Праект бюджету на 2010 год прыняты Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні

Дэпутаты Палаты прадстанікоў Нацыянальнага сходу аднагалосна прынялі ў першым чытанні праект бюджэту на 2010 год.

Як паведаміў міністр фінансаў Андрэй Харкавец, які прэзентаваў дакумента,

праект бюджэту прадугледжвае адмену чатырох падаткаў:

збору ў рэспубліканскі фонд падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі; падатку на набыццё аўтатранспартных сродкаў; мясцовага падатку з продажу тавараў у рознічным гандлі; мясцовага збору з карыстальнікаў за паркоўку транспартных сродкаў у спецыяльна абсталяваных месцах.

У мэтах кампенсацыі даходаў бюджэту, звязанай з адменай гэтых плацяжоў,

стаўка падатку на дададзеную вартасць павялічваецца з 18 да 20%.

Гэта забяспечыць дадатковыя паступленні ў бюджэт 1,7 трлн. рублёў, сказаў Харкавец.

Паводле інфармацыі міністра, даходы кансалідаванага бюджэту на 2010 год прагназуецца ў аб’ёме 53 трлн. рублёў (30,4% да ВУП). Даходы рэспубліканскага бюджэту прадугледжваюцца ў суме 35,5 трлн. рублёў (120,7% да чаканага ўзроўню 2009 года).

Расходы кансалідаванага бюджэту на 2010 год прагназуюцца ў аб’ёме 55,7 трлн. рублёў (31,9% да ВУП). Расходы рэспубліканскага бюджэту сфарміраваны ў суме 38 трлн. рублёў (на 23,5% больш за ўзровень гэтага года). Дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту на 2010 год сфарміраваны ў памеры 2,7 трлн. рублёў (1,5% да ВУП).

Міністр фінансаў назваў праект бюджэту «збалансаваным, устойлівым да знешніх рызыкаў, здольным садзейнічаць эканамічнаму росту». Выкананне параметраў бюджэту, паводле слоў Харкаўца, дазволіць забяспечыць «рост рэальных грашовых даходаў насельніцтва, пашырэнне адраснай сацыяльнай падтрымкі грамадзян, садзейнічанне развіццю рэальнага сектара эканомікі».

Каментары

Цяпер чытаюць

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?2

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце25

Фармвытворцы абяцаюць новыя магутныя лекі для зніжэння дрэннага халестэрыну1

Змяніўся аэрапорт для замежных візітаў Зяленскага — цяпер гэта не ў Польшчы12

Трамп — Ірану: Вы адстралялі свае ракеты, дастаткова. Вяртайцеся за стол і заключайце здзелку4

Іран запусціў балістычныя ракеты па Ізраілі пасля ўдару Ізраіля па Бейруце

Гендырэктарка «Камволя» наракае, што беларусы мала працуюць — а трэба як эфіопы і індзійцы25

Чарговы беларускі хакеіст заключыў кантракт з клубам НХЛ

Зяленскі пацвердзіў сваю сустрэчу з Абрамовічам. Той прывозіў пасланне ад Пуціна8

Футбаліст зборнай Даніі Крысціян Эрыксан страціў прытомнасць пасярод матча з Украінай1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?2

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць