Улада2121

БХД зноў адмовілі ў рэгістрацыі

9 снежня Міністэрства юстыцыі прыняла рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя.

9 снежня Міністэрства юстыцыі прыняла рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя.

Мін’юст пабачыў недакладнасці ў звестках аб рэгіянальных сходах заснавальнікаў партыі. «Выбарачнае апытанне асоб, названых у спісе заснавальнікаў партыі БХД, сведчыць, што многія з апытаных грамадзян на сходах па вылучэньні дэлегатаў на Устаноўчы з’езд партыі БХД не прысутнічалі і заснавальнікамі дадзенай палітычнай партыі не з’яўляюцца», — гаворыцца ў заяве Міністэрства.

Прыводзяцца прыклады з Гарадка, Полацку, Быхаве і іншых гарадоў, калі людзі нібыта не з’яўляюцца заснавальнікамі БХД.
«Гэтыя факты сведчаць, што шэраг прадстаўленых у Міністэрства юстыцыі пратаколаў з’яўляюцца сфальсіфікаванымі», — піша ў адмове Мін’юст.

У віну хрысціянскім дэмакратам таксама закідаецца няправільна ўказаныя прозвішчы, імёны, месца жыхарства.

«З 70 заснавальнікаў, выбарачна апытаных работнікамі Міністэрства юстыцыі, устаноўлена, што ў дачыненні больш за палову апытаных звесткі пра іх альбо не адпавядаюць рэчаіснасці, альбо яны не прымалі ўдзел у стварэнні партыі, альбо па дадзеных органаў унутраных спраў такія асобы ў Рэспубліцы Беларусь не пражываюць», — зазнчаюць у Міністэрстве.

Гэта ўжо другая сёлета адмова БХД у рэгістрацыі. Першая адбылася ў красавіку. Прычыны — тыя самыя, толькі названыя людзі іншыя.
Кіраўніцтва хадэкаў абяцае даць каментар заўтра раніцай.

Апошні раз палітычная партыя ў Беларусі была зарэгістраваная ў 1999 годзе.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — Дзень Волі. 108 гадоў таму была абвешчана незалежнасць БНР3

Навукоўцы знайшлі спосаб ператвараць пластыкавыя бутэлькі ў лекі ад цяжкай хваробы1

Польская канькабежка, якая на Алімпіядзе атрымала каньком пад вока, расказала, як гэта перажыла

На адной з магіл на беларускіх могілках паставілі сцяг «Вагнера» ФОТАФАКТ8

«Вы нават не ўяўляеце, наколькі моцна яны хочуць заключыць здзелку». Трамп расказаў пра перамовы з Іранам3

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта4

Стала вядома, па якіх харчовых таварах у Беларусі фактычна няма імпарту1

Ва Украіне мужчына паслаў сваёй сям'і смертаносную пасылку з выбухоўкай1

«Некаторыя змогуць адказаць гадоў праз пяць». Беларуска спытала тых, хто эміграваў у Польшчу, а потым вярнуўся, ці не шкадуюць яны12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць