Яшчэ не скончылася гісторыя мінчанак, якія зладзілі фотасесію на капоце надзвычай рэдкага DeSoto 1948 года выпуску, як стала вядома пра новы выпадак. Гэтым разам у Віцебску. Там дзве дзяўчыны зноў знайшлі фотазону на капоце чужога BMW. Усё зафіксавала камера.

Раніцай уладальніца аўтамабіля знайшла на капоце сляды і вырашыла высветліць, што адбылося. Камера вонкавага назірання паказала: адбывалася фотасесія.
Гаспадыня машыны цяпер з дапамогай сацсетак шукае дзяўчат. Яна сцвярджае, што ўсё адбылося 12 верасня каля 00:30. Вядома, што дзяўчаты зʼехалі на таксі.
Каментары
Гых)
Вот такие баечки для пущей гордости и феминистического восторга)
От альтернативно одарённых для серых посредственностей, которые очень хотят заявить о себе, но нечем особенно, кроме 3.14