Грамадства22

«Агітаваў выходзіць на барыкады». У закрытым судзе вынесены прысуд жыхару Віцебска Дзмітрыю Загалаўцу

У закрытым пасяджэнні Віцебскі абласны суд 31 жніўня вынес прысуд 40-гадоваму палітзняволенаму Дзмітрыю Загалаўцу, піша «Вясна». 

Дзмітрый Загалавец. Фота з сацыяльных сетак

Крымінальная справа на Загалаўца спачатку была заведзеная па чатырох артыкулах: арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы), арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса.

Але ў выніку яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369), садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт.361-1 КК) і фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (арт. 361-2 КК).

Працэс вёў суддзя Аляксандр Абашын.

Дзмітрый Загалавец быў затрыманы сілавікамі 20 студзеня 2023 года, на яго склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння паводле арт.19.11 КаАП (выраб, распаўсюд альбо захаванне экстрэмісцкіх матэрыялаў). Пасля арышту ўтрымліваўся ў СІЗА №2 Віцебска.

Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, мужчына ў інтэрнэце нібыта «агітаваў людзей выходзіць на барыкады, пускаць цягнікі пад адхоны, і ладзіць фізічныя расправы над сілавікамі». 

Суд пастанавіў пакараць Загалаўца пазбаўленнем волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на тры гады і шэсць месяцаў.

Каментары2

  • Ядвига
    19.09.2023
    Как красивы внешне оппоненты лукашизма, и как безобразны те, кто лукашизм поддерживает.
  • Беларусь пад акупацыяй
    19.09.2023
    Усё правiльна заклiкаў.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага30

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

У Джо Байдэна знайшлі рак у агрэсіўнай форме3

У Польшчы ў другі тур выходзяць мэр Варшавы Тшаскоўскі і гісторык Наўроцкі 32

Экзіт-полы ў Румыніі: Цэнтрыст Дан перамагае на выбарах са значным адрывам15

Праграмістка з Мінска: Я зарабляю 12 тысяч рублёў у месяц. Пры гэтым практычна ўвесь хатні побыт на мне12

«Як купіла сукенку на смерць 38 гадоў таму, так і ляжыць». Бабуля з вёскі паказала свой куфар2

У Беларусі хочуць пастрожыць правілы выдачы пазык

Вы кажаце, што ШІ заменіць чалавека? Вы не разумееце натуры чалавека3

Азаронак напісаў пра палітэмігранта — пасля гэтага брата і бацьку таго кінулі за краты6

Навукоўцы раскрылі таямніцу рудых катоў, якая не давала спакою дзесяцігоддзямі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага30

У беларусаў Польшчы былі прычыны не галасаваць за Тшаскоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць