Усяго патроху77

«Не разлічвала, што ў гэтай хаце змагу знайсці нешта з 500-гадовай гісторыяй». Беларуска адшукала на лецішчы дзіўны камень

Жыхарка Пінска Ірына знайшла на сваёй дачы круглы камень. Спачатку падумала, што камень як камень, нічога незвычайнага, а ў выніку, як выказаў здагадку даследчык, гэты камень можа аказацца старажытным ядром, піша «Анлайнер».

«Паклала камень на клумбу і не надавала яму значэння»

Больш за 10 гадоў таму жыхарка Пінска Ірына Трунова вырашыла разам з мужам займець дачу. У выніку яе выбар прыпаў на хату, пабудаваную ў 1949 годзе ў вёсцы Пасянічы — гэта літаральна за 5 кіламетраў ад горада.

Вырашыўшы агледзець хату, муж і жонка спусціліся ў склеп і побач з драўлянай плашкай пабачылі круглы камень.

«Яны як быццам складалі адзін набор і было відавочна, што раней выкарыстоўваліся для засолкі агуркоў або капусты, — успамінае Ірына. —

Форма каменя, вядома, здзівіла — яна практычна ідэальна круглая. Але мы, шчыра кажучы, ніякага значэння гэтай знаходцы не надалі і нават не думалі, што маем справу з патэнцыйным артэфактам».

Пазней гаспадыня высадзіла кветнік, для дэкаратыўнай аправы паклала на яе камень і на доўгі час пра яго забылася. Успомніць жа пра незвычайны прадмет прымусіў выпадак.

«Рэч у тым, што я працую настаўнікам-дэфектолагам у школе ў вёсцы Ставок і ўжо практычна 25 гадоў займаюся лінгвістычным краязнаўствам. Гэтай вясной разам з вучаніцай мы ездзілі на рэспубліканскі конкурс. Даследаванне прысвяцілі мікратапонімам паўночнай часткі Пінскага раёна, — распавядае суразмоўца. —

Адным з членаў журы быў дырэктар Музея старажытнабеларускай культуры пры Акадэміі навук Барыс Лазука. У апошні час у музеі вялася праца над новай экспазіцыяй, ён быў закрыты для наведванняў, але для нас, як для ўдзельнікаў і спецыялістаў, правялі экскурсію.

І я была вельмі здзіўленая, калі ўбачыла практычна такія ж камяні, як на сваім участку. Толькі на іх было напісана, што гэта гарматныя ядры».

Вярнуўшыся дадому, Ірына паехала ў Пасянічы і пачала вывучаць камень. Разглядаючы яго, яна заўважыла сляды ручной апрацоўкі, рудыя абпаліны. Жанчына выказала здагадку, што і на яе агародзе захоўваецца сапраўднае ядро.

«Як цяпер памятаю, 23 красавіка па электроннай пошце я разам з фатаграфіяй адправіла ліст у наш Музей беларускага Палесся, распавяла, як знайшла такі цуд. Праз два тыдні мне адказалі, што ў Пінск прыехаў археолаг з Акадэміі навук і мы можам прывезці камень.

Як вывучалі і аглядалі гэты камень, я не ведаю, але мне патэлефанавалі і сказалі, што, на думку археолага, гэта можа быць ядро XV—XVI стагоддзя для бамбавання альбо марціры і ў музеі хацелі б яго пакінуць. Я не пярэчыла».

«Хацелася б, каб ён апынуўся ў музейнай экспазіцыі»

Як гэты кругляш мог апынуцца ў вёсцы Пасянічы, Ірына не ведае. Але, па яе словах, вёсцы дакладна больш за 500 гадоў, яна згадваецца ў старажытных дакументах. Само ж месца, дзе знаходзіцца хата сям'і Труновых, спярша называлася Іванікі і з'яўлялася яўрэйскім сельскагаспадарчым паселішчам.

Вёска Пасянічы

Тут была свая сінагога, у якой цяпер вясковы клуб, працавала пякарня, каўбасная крама і малочныя заводы. Як пісаў у 1936 годзе журналіст Ксаверый Прушынскі, беларусы з габрэямі-сялянамі жылі мірна. У 1938-м Іванікі сталі часткай Пасянічаў, а падчас Другой сусветнай вайны нацысты перасялілі каля 250 яўрэяў у Пінскае гета і расстралялі.

Ірына падкрэслівае, што на артэфакт ні ў якім разе прэтэндаваць не збіраецца. Па словах жанчыны, ёй, наадварот, будзе прыемна, калі гэты камень апынецца ў экспазіцыі.

«Я наогул не разлічвала, што ў гэтай хаце змагу знайсці нешта такое, у чаго можа быць 500-гадовая гісторыя. Так што я, як і многія, безумоўна, была здзіўленая.

Калі я напісала пра гэтую знаходку ў сябе ў Instagram, мне прыйшло шмат водгукаў, у школе калегі зацікавіліся. Для нас гэта была сенсацыя. І мне, вядома, хацелася б, каб гэты артэфакт заняў сваё месца ў музеі».

Пагутарыўшы з Ірынай, «Анлайнер» вырашыў звязацца з Музеем беларускага Палесся. Там пацвердзілі, што каменны шар сапраўды паступаў у музей і навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАНБ выказала здагадку, што ён можа быць ядром.

Аднак перад тым, як апынуцца ў фондах, ён яшчэ павінен прайсці атрыбуцыю і экспертызу.

Каментары7

  • Тэкля
    23.09.2023
    У мяне ёсць такі камень. Ляжыць у двары. Даўно. Нават не памятаю, адкуль ён узяўся
  • Гісторыя на даму
    24.09.2023
    Тэкля, значыць, у вашым двары 500 гадоў таму назад нешта адбывалася....
  • Žvir
    24.09.2023
    Гісторыя на даму, nu, što tam adbyvalasia, u tym dvary. Klinkovy syr cisnuli, voś i ŭsio, što tam adbyvalasia... Na adnu došku klali, druhoj nakryvali, a zvierchu toj kamieņ. Taki hniot atrymlivaŭsia... Biez jaho syru nia budzie... A vy što dumali ?

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі2

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Азаронак расказаў, як у пачатку вайны прысутнічаў на закрытай нарадзе Рады бяспекі16

Без імёнаў і надмагілляў. Жыхары латвійскага памежжа паказваюць, як хаваюць мігрантаў, якія спрабавалі трапіць з Беларусі6

Аўтарку лозунга «Стоп таракан» адразу асудзілі завочна, а потым вызвалілі па амністыі4

«Гэта бомба!» Пад Лідай жанчына знайшла зайздросную паляну баравікоў1

У Літве на мяжы з Беларуссю пачынаюцца вучэнні НАТА

У Берліне адкрылі самыя высокія арэлі Еўропы ВІДЭА

У Бабруйску жанчына загінула проста на сваёй кухні

Раман Пратасевіч назваў памер свайго заробку як зваршчыка26

Віталь Гуркоў скончыў спартыўную кар'еру19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі2

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →