Нелюдзь зарэзаў касірку Таню на яе працоўным месцы. На думку калег, 21-гадовая касiрка сталiчнага абменнiка Таццяна Пятрова перашкаджала бандыту забраць грошы з касы.
Нелюдзь зарэзаў касірку Таню на яе працоўным месцы. На думку калег, 21-гадовая касiрка сталiчнага абменнiка Таццяна Пятрова перашкаджала бандыту забраць грошы з касы.
Вiдаць, не кожны маньяк здольны на такое лютае зверства. У чацвер, 10 снежня, у Мiнску сярод белага дня зарэзалi Таню Пятрову, касiрку абменнага пункта «Абсалютбанка». Нейкiм чынам забойца трапiў у кабiнку абменнiка, забраў усе грошы i не пашкадаваў 21-гадовую дзяўчынку. Таню знайшлi толькi вечарам — каля дзевяцi гадзiн у абменнiк прыехалi iнкасатары...
Журналiсты даведалiся пра трагедыю толькi ранiцай у пятнiцу. Справа ад абменнiка знаходзiцца ўваход ва ўнiверсам «Аўтазаводскi», злева — дзверы «Кафетэрыя». Мясцовыя людзi, пачуўшы пра забойства, па чарзе падыходзяць i аглядаюць кабiнку касiра.
Мяркуецца, што Таню забiлi ўдзень, але чамусьцi да самага вечара людзi не маглi заўважыць, што ў абменнiку адбылося нешта страшнае.
Калi не прыглядацца пiльна, касiра за акенцам пабачыць складана — шкло нiбы затанiраванае. Але прыглядаюся i хапаюся за галаву — унутры абменнiка сцены запэцканыя крывёю. Жах.
— I з самага абеду ўчора тут была таблiчка «Тэхнiчны перапынак», — расказвае карэспандэнту «Звязды» сталая наведвальнiца «Кафетэрыя». — Але нiхто нiчога такога не бачыў.
— А я ранiцай тут даляры мяняў, добра ведаў у твар гэту касiрку, маладая дзяўчына, — адводзiць карэспандэнта «Звязды» ўбок яшчэ адзiн наведвальнiк унiверсама Сяргей. — Вечарам мяне павiнны былi ў бальнiцу пакласцi, але не паклалi. I я каля дзесяцi гадзiн падышоў да ўнiверсама, хацелася шклянку вiна пацягнуць. Гляджу — людзей нямерана. Прарываюся да «Кафетэрыя» — мяне i скруцiлi. Давялося пашпарт паказваць, каб адпусцiлi. Там я i даведаўся, што адбылося...
Увайшоўшы ва ўнiверсам «Аўтазаводскi», накiроўваюся ў кабiнет да дырэктаркi. Ля яго некалькi жанчын трывожна абмяркоўваюць жахлiвае здарэнне. Я высвятляецца, гэта адмiнiстрацыя ўнiверсама.
— Мы ўсю ноч на нагах, спаць з учарашняга вечара так i не клалiся.
Маладзенькая яна зусiм была, адзiны дзiцёнак у сям'i,
— суха расказваюць жанчыны. — Нi з кiм з нашых не сябравала. Толькi часам заходзiла ў прыбiральню, пыталася, дзе ў нас можна паабедаць. Вам трэба iсцi туды, на кухню, там следчыя усiх нашых супрацоўнiкаў па чарзе дапытваюць...
Не хачу перашкаджаць працы следчых, але ўсё ж з надзеяй пытаюся: «Можа, затрымалi нелюдзя, якi ўчынiў такое злачынства?» Высвятляецца, што не затрымалi. Але зачэпкi ёсць — каля абменнiка ўсталяваныя вiдэакамеры. Запiсы ўжо пачалi пiльна вывучаць.
— Увогуле нiчога не можам вам сказаць, а то напiшаце, дык потым яго па цюменях лавiць будзем, — выказаўся адзiн са следчых.
Шараговыя супрацоўнiцы ўнiверсама, якiх ужо дапыталi, заўважылi ў дзень забойства на парозе падазронага «мужыка».
— Адзiнае — нейкi мужык доўга цёрся каля абменнiка ранiцай. Адна супрацоўнiца выходзiла на двор, як ужо сцямнела. I нехта выйшаў з абменнiка, яны ледзь твар у твар не сутыкнулiся, — распавядае карэспандэнту «Звязды» адна з прадаўшчыц. — Але i калега мая ў той момант не скемiла зазiрнуць цi пагрукацца ў абменнiк, ён жа, здавалася тады, быў зачынены. А вечарам дзяўчынку знайшлi з перарэзаным горлам...
Выходжу з унiверсама i зноўку аглядаю будку касiра. Нават у буднi на парозе ўнiверсама увесь час тлумяцца людзi. Вiдавочна, што для ашалелага рэцыдывiста гэта iдэальныя ўмовы,
каб падпiльнаваць касiрку, якой спатрэбiлася выйсцi ў прыбiральню. Танюша, працуючы касiркай, знаходзiлася пад небяспекай. А вось цi турбавала гэта каго-небудзь — вялiкае пытанне.
— Напэўна, не захацела яна грошы проста так гэтаму нелюдзю аддаваць, — плача яшчэ адна касiрка «Абсалютбанка», калега Танi. — У лютым было здарэнне ў адным з гiпермаркетаў,
скралi грошы з абменнiка, а павесiлi ўсё на касiрку, якая тады працавала.
Нiкога не бяромся абвiнавачваць — на ўсе пытаннi адкажа следства.
— Заведзена крымiнальная справа па артыкуле 139 частка 2, — паведамляе старшы памочнiк пракурора Мiнска Сяргей Балашаў. — У пералiку на беларускiя рублi сума, якую скралi з абменнiка — 35 мiльёнаў беларускiх рублёў. Вядзецца следства.
Спадзяёмся, што забойцу Танi знойдуць.
Следства звяртаецца да ўсiх, хто валодае якой-небудзь iнфармацыяй аб учыненым злачынстве, цi ў гэты дзень карыстаўся паслугамi згаданага абменнага пункта валюты, патэлефанаваць у дзяжурную часць Заводскага РУУС па тэлефонах: 340 02 02, 340 03 03, альбо па тэлефоне спецлiнii ГУУС «102».
Каментары