Меркаванні99

Гісторык: Палесцінскія тэрарысты — гэта тыя ж «палітыкі з яйцамі», якіх мы бачым у сваім рэгіёне

Гісторык Аляксандр Пашкевіч разважае ў сваім фэйсбуку з нагоды палесцінска-ізраільскага канфлікту і знаходзіць паралелі з нашым рэгіёнам.

Лідар ХАМАС Ісмаіл Ханія. Фота: Hassan Ammar / AP

«Цікава, што ў маёй стужцы застаюцца вельмі нешматлікія людзі, але яны ўсё ж ёсць, якія мараць пра тое, што некалі ў Ізраілі прыйдуць да ўлады «прапалесцінскія» палітыкі, якія задаволяць усе патрабаванні палесцінцаў, і пасля таго там нарэшце настане мір. Ну а так дзе ж яму настаць, калі Ізраіль лапкі не складае і замест няўцямнага мямлення, што «ўсе людзі браты», адказвае ўдарам на ўдар?

Насамрэч жа трэба глядзець праўдзе ў вочы: палесцінскія тэрарысты — гэта тыя ж «палітыкі са стальнымі яйцамі», якіх мы ва ўсёй красе ўжо шмат гадоў назіраем у нашым рэгіёне.

Іх погляды і на пажаданую ўнутраную пабудову грамадства, і на дзейнасць на міжнароднай арэне нічым не адрозніваюцца ад нашых «стальнаяйцавых». Нездарма ж і за іх спінай стаяць тыя самыя рэжымы, якія з нашымі «стальнаяйцавымі» цудоўна ўжываюцца і ўсяляк узаемна адно аднаму спрыяюць. Свае таму што, а крумкач крумкачу вока не выдзеўбе.

Да якіх вынікаў прыводзіць сітуацыя, калі «палітыкам са стальнымі яйцамі» доўгі час «супрацьстаялі» (а на самай справе патуралі) «палітыкі без яец» (тэрміналогія ўсюды не мая аўтарская), мы таксама можам бачыць на прыкладзе нашага рэгіёна. Ні да якога міру гэта не прывяло, а якраз такі наадварот.

І цяпер мы самі наракаем ды праклінаем заходнія эліты, што іхнія органы недастаткова налітыя сталлю і прынамсі некаторыя з якіх спрабуюць хоць бы неяк залагодзіць Пуціна (і Лукашэнку), замест таго каб выкарыстоўваць адзіную мову, якую ён разумее і хай з неахвотай і нянавісцю, але паважае — мову сілы. Прытым некаторыя асуджаюць «пуцінферштэераў», адначасова з'яўляючыся «хамасферштэерамі».

Ізраіль жа — акурат найбольш характэрны прыклад таго, як дзеянні «палітыкаў з яйцамі» дзесяцігоддзямі мэтанакіравана і свядома натыкаюцца на супрацьдзеянні іншых «палітыкаў з яйцамі». Цвёрда ўпэўненых — і думаю, што цалкам слушна, — у тым, што калі іх што і абароніць, то гэта дакладна не «прекраснодушные» рэзалюцыі імпатэнтнай Рады бяспекі ААН. Да міру гэта таксама не прывяло, канешне, але не дапусціла і «скідання ў мора» Дзяржавы Ізраіль. 

Пра «хамасферштэераў» жа добра сказаў яшчэ ў XIX стагоддзі Марк Твен: 

«Індзеец Джо абвінавачваўся ў забойстве пяці жыхароў горада, але што ж з таго? Будзь ён самім д'яблам, знайшлася б дастатковая колькасць слабавольных людцаў, гатовых падпісацца пад петыцыяй аб яго памілаванні і капнуць на яе адну слязіну са сваіх шматводных запасаў».

Каментары9

  • Pike
    09.10.2023
    Vos` heta vo jasnas`c` rozumu ! Paceliū kožnym slovam !
  • Адроўка
    09.10.2023
      набрался вершков и проводит не уместные параллели 
    бред написал !
  • историк
    09.10.2023
    историк, с западными политиками и их органами понятно. расскажи о своих - израильских, которые осенью 2020 посла на поклон к лукашенко отправили.

У Беларусі назіраюцца праблемы з інтэрнэтам. Вось што пішуць пра гэта людзі

У Беларусі назіраюцца праблемы з інтэрнэтам. Вось што пішуць пра гэта людзі

Усе навіны →
Усе навіны

«Давайце называць правільна». Праўладны палітолаг асудзіў «Молдавию» і «Белоруссию»11

Вучоныя высветлілі, колькі трэба есці рыбы1

Дзіцячая доктарка з Мінска, якая шакавала антысеміцкімі выказваннямі, выдаліла свой акаўнт26

«Прама скажу, сітуацыя не такая, як мы думалі». Літоўскі палітык з групай фермераў з'ездзіў на экскурсію ў Беларусь9

Як каманда Ціханоўскай вяла перамовы з адміністрацыяй Вучыча13

У Рызе дэмантавалі помнік расійскаму фельдмаршалу Барклаю-дэ-Толі13

У аэрапорце Барселоны затапіла тэрмінал і ўзлётна-пасадачную паласу1

У Мінску адкрылася кавярня, у якой «працуюць» біглі2

Вароны памятаюць крыўду 17 гадоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі назіраюцца праблемы з інтэрнэтам. Вось што пішуць пра гэта людзі

У Беларусі назіраюцца праблемы з інтэрнэтам. Вось што пішуць пра гэта людзі

Галоўнае
Усе навіны →