Грамадства33

«Міліцыянты прыехалі па яе, вярнулі тэлефон і перадалі работнікам БТ». Як пляменніца абгаварыла цётку ў прапагандысцкай перадачы

Актывістка з Пастаўшчыны Ганна Федаронак расказала, як яе сваячку затрымалі за лайк пад яе фота, а пасля пад ціскам запісвалі для БТ. Па такой схеме могуць запісваць і іншых удзельнікаў прапагандысцкіх перадач.

Фота: асабісты архіў Ганны Федаронак

«Яна казала пра мяне няпраўду, і я ўпэўнена, што яе змусілі»

Ганна Федаронак — кіраўніца шэлтара для беларускіх палітуцекачоў Варшаве. Некалькі гадоў вымушана жыве ў Польшчы і даўно не глядзіць беларускае дзяржаўнае тэлебачанне. Таму пра відэасюжэт прапагандысткі БТ Кацярыны Ціхаміравай з удзелам сваёй пляменніцы даведалася больш як праз тыдзень пасля выхаду праграмы ў эфір.

«Вользе 26 гадоў, яна выйшла замуж адразу пасля школы, у яе трое дзяцей, і нічым, акрамя сям'і, яна ніколі не цікавілася, распавядае Ганна пра сваячку. — У нашай радні няма больш апалітычнага чалавека, чым яна. Яна ніколі не ўдзельнічала ні ў якіх акцыях і ні пра які план «Перамога», можа, і не чула! У яе свая «шкарлупінка» — дом і дзеці. Так жыве шмат хто ў Беларусі. Пра палітыку я з ёй ніколі не размаўляла нават — не тое, каб прасіць яе кудысьці там уступаць. Я ўпэўнена, што яе змусілі мяне абгаварыць».

Сёлета Вольга выпадкова трапіла пад «хапун»: у Варапаеве затрымалі 9 жанчын, якія паставілі лайкі пад фотаздымкамі Ганны Федаронак у «Аднакласніках». На той час старонкі актывісткі ў сацыяльных сетках былі прызнаныя «экстрэмісцкімі».

За лайкі пад фота пляменніцу Ганны разам з астатнімі жанчынамі пратрымалі за кратамі 72 гадзіны, а потым аштрафавалі. У пастарунку з Вольгай сілавікі запісалі відэа — пра тое, нібыта цётка змушала яе хадзіць на пратэсныя акцыі. З гэтага і пачаўся ціск на маладую жанчыну.

На відэазапіс для тэлебачання забралі падманам

Падчас першага затрымання Вольга прызналася, што Ганна Федаронак — яе сваячка. І праз некалькі месяцаў, у жніўні, да яе дадому зноўку прыехалі міліцыянты. Зрабілі ператрус, нічога не знайшлі і павезлі запісваць відэа — цяпер пра план «Перамога» і пра тое, што Ганна Федаронак змушала яе туды ўступаць. Відэазапіс рабілі ў міліцыі, дзяўчына падчас яго плакала. А міліцыянты, падобна, адчулі, што на яе можна ціснуць бясконца, мяркуе Ганна:

«Санкцыі на ператрус не было, панятых не было, а потым Вольгу завезлі ў міліцыю і трымалі там да вечара. Запалохвалі, казалі, што забяруць дзяцей. Адабралі мабільны тэлефон — маўляў, будуць у ім шукаць падпіскі. А ўжо ў верасні патэлефанавалі, што нічога не знайшлі і што тэлефон трэба забраць. І забраць яго можна толькі асабіста ў міліцыі — прывезці ў Варапаева ці неяк перадаць нібыта нельга. Вольга адмаўлялася: да райцэнтра далекавата, і дзяцей пакінуць няма на каго.

Але міліцыянты сказалі, што і адвязуць яе, і прывязуць назад. Па яе прыехалі, вярнулі тэлефон і перадалі работнікам БТ, бо запіс, які паказалі па тэлебачанні, зроблены ўжо не ў пастарунку, а ў гарадскім парку ў Паставах».

Ганна на пляменніцу не крыўдуе:

«Гэта вайна супраць мяне, я ўсё разумею. Таму ўсім сваякам даўно сказала, што стасункі са мной падтрымліваць небяспечна. І яны са мной не кантактуюць. Вольга пацярпела толькі за тое, што мы сваякі».

Фота: асабісты архіў Ганны Федаронак

Пра што пляменніца сказала праўду

Пляменніца Ганны Федаронак кажа ў відэасюжэце і пра тое, што ейнай цётцы давялося «ў Польшчы прыбіраць і мыць падлогу», і што толькі потым яе «заўважылі Латушка і Ціханоўская». Бадай, што толькі гэтыя словы ў свой адрас актывістка лічыць па-сапраўднаму крыўднымі:

«Прыбіраць — гэта хіба ганебна? Калі беларусы без ведання мовы прыязджаюць у Польшчу, я адразу кажу, што некваліфікаванай працы ёсць шмат, а для іншай — трэба хутчэй вучыць польскую. Сёння людзі з вышэйшай адукацыяй у Варшаве займаюцца прыборкай у гатэлях і атрымліваюць па тысячы еўра. Спытайце ў беларускай прыбіральшчыцы, колькі атрымлівае яна і ці хацела б рабіць такую самую працу, але тут і за еўрапейскі заробак?

Я працавала 7 месяцаў памочніцай па быце ў Паўла Латушкі, забяспечвала парадак у офісе, дапамагала падчас мерапрыемстваў. Я і прыбірала гэты офіс — калі трэба, брала анучу і мыла падлогу. І карона з мяне не звалілася! Бывала, і абеды прывозіла, і печыва для ўсіх пякла. І мяне не лічылі прыслугай. А калі людзі заўважылі мае арганізацыйныя здольнасці, мяне запрасілі кіраваць шэлтарам. Ні хвіліны мне не сорамна за гэта».

Памкненне прынізіць чалавека ўжо адным азначэннем «беглы» — гэта характэрны стыль сучасных дзяржаўных медыяў, кажа Ганна. Тых, хто верыць іхняй прапагандзе, застаецца толькі пашкадаваць. Ці з іх пасмяяцца.

На БТ паказалі і кадры з TikTok пра «бабу Галю»

Не супраца з апазіцыйнымі структурамі найбольш злуе ўлады, мяркуе Федаронак:

«Вольга ў тым сюжэце ўвесь час паўтарае, што я хацела быць «зоркай». У свой час я вучылася ў Беларускім інстытуце культуры на рэжысёра народнага тэатра, і ўсё жыццё, колькі сябе памятаю, я выступаю на сцэне. Толькі раней гэта быў клуб, а зараз TikTok, дзе ў мяне ёсць канал @baba_gala_rulit. Там амаль 20 тысяч падпісчыкаў.

Гэты канал ужо таксама запісалі ў «экстрэмісцкія матэрыялы», і я разумею чаму: баба Галя, Нінка і дзед Грышка — гэта персанажы-вяскоўцы, якія пераказваюць адно аднаму беларускія афіцыйныя навіны паводле ўласнага разумення. Яны глядзяць толькі дзяржаўнае тэлебачанне, у бабы Галі на сцяне вісіць чырвона-зялёны сцяг і партрэт Лукашэнкі. Гэта такая сатыра, каб ябацькі паглядзелі, як яны выглядаюць збоку. І калі ў шэлтар прыязджаюць беларусы, яны мяне пазнаюць. Нашы відэа глядзяць, смяюцца з ябацек і дзяржаўных прапагандыстаў. А гэта ўладам як костка ў горле».

Ганна ў вобразе бабы Галі. Фота: асабісты архіў Ганны Федаронак

Скрыншоты з відэа і цэлыя фрагменты, дзе Ганна выступае ў ролі бабы Галі, таксама паказалі на БТ. Выбіралі такія, каб стварыць пра выканаўцу не найлепшае ўражанне — прыкладам, дзе гераіня Ганны Федаронак няўклюдна танчыць у балетнай пачцы. Насамрэч у TikTok гэта сюжэт пра тое, як вяскоўцы чакаюць «Лебядзінае возера» па ўсіх беларускіх тэлеканалах.

На думку Ганны, вось у такой гумарыстычнай форме і простай вясковай мовай вельмі лёгка даносіць да людзей праўду. Куды больш складана пераканаць гледачоў супрацоўнікам БТ, якім даводзіцца схіляць людзей для ўдзелу ў сваіх праграмах падманам і з дапамогай міліцыі.

Каментары3

  • SHOS
    12.10.2023
    За лай в одноклассниках... Какие же чуханы менты
  • "_"
    12.10.2023
    прычым лайкі былі хутчэй за ўсё нават не пад т.зв. экстрэмістскімі матэрыяламі, а проста пад фота. бо пляменніца "нічым, акрамя сям'і, ніколі не цікавілася"

    да якой яшчэ ступені маразму здольна дайсці гэта сістэма? бо і так даўно ўжо здаецца залімітавая
    і ці ёсць дзе ў свеце аналагі гэтаму маразму? здаецца, аналоговнет
  • Exes
    12.10.2023
    "_", гэта злачынны рэжым і ён робіць злачынства.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі17

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Да акцыі далучыліся толькі маргіналы». Што пісаў у чатах пасля свайго выкрыцця кадэбэшнік, адказны за беларускую эміграцыю4

Дзеці радзей глытаюць іншародныя прадметы: навукоўцы назвалі невідавочную прычыну

Польская паліцыя пакуль не змагла вызначыць, дзе знаходзіцца Мельнікава14

Білі Айліш знялася ў роліку пад песню беларусаў1

У «Мінск-Свеце» пабачылі дзіўную жывёлу: мінчукі спрачаюцца, хто гэта можа быць13

СМІ раскрылі просты і рэалістычны план, як Трамп зможа заставацца прэзідэнтам ЗША да 2037 года29

«Сядзеў сем разоў за крадзяжы». Каларытны беларус трапіў ва ўкраінскі палон, паваяваўшы тыдзень2

Былы палітвязень Віктар Лосік распавёў пра сваё вызваленне і пераезд з сям'ёй у Польшчу1

Рабаў расказаў, якім будзе надвор'е ў красавіку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі17

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць