Свет

Польшча правядзе самыя маштабныя вучэнні ў наступным годзе

Dragon-24 будуць найбуйнейшымі ў наступным годзе вучэннямі сухапутных войскаў у Еўропе.

Фота: Do.wp.mil.pl

Больш за 20 тысяч вайскоўцаў з краін НАТА ў наступным годзе прыбудуць у Польшчу на найбуйнейшыя ў Еўропе вучэнні сухапутных войскаў Dragon-24, заявіў новапрызначаны начальнік Генштаба Узброеных сіл Веслаў Кукула на палігоне «Новая Дэмба» на паўднёвым усходзе Польшчы, піша «Еўрапейская праўда».

«Усяго ў іх возьмуць удзел каля 20 тысяч чалавек: 15 тысяч вайскоўцаў польскай арміі і 5 тысяч вайскоўцаў з асобных краін НАТА, у першую чаргу ЗША і Вялікабрытаніі».

Паводле яго слоў, Dragon-24 будуць найбуйнейшымі ў наступным годзе вучэннямі сухапутных войскаў у Еўропе.

У вучэннях павінны ўзяць удзел падраздзяленні сухапутных войскаў Польшчы, ЗША, Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Італіі, Іспаніі, Турцыі, Славеніі і Албаніі.

Гэтыя вучэнні будуць самымі маштабнымі на ўсходнім флангу NATO за апошнія больш за 10 гадоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зладзіла дзень нараджэння для дарагога сабакі мальтыпу, марыць аб унуках: як цяпер жыве Анжаліка Агурбаш

Зладзіла дзень нараджэння для дарагога сабакі мальтыпу, марыць аб унуках: як цяпер жыве Анжаліка Агурбаш

Усе навіны →
Усе навіны

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная33

Людзі працягваюць знаходзіць лічынак і насякомых у шакаладках5

«Прыехаў мэр і прывёз 10 кілаграмаў корму». Беларуска разам з полькай адкрыла ў Польшчы часовы дом для бяздомных катоў2

Пад Екацярынбургам падарвалі машыну дырэктара заводa па вытворчасці дронаў. Ён у рэанімацыі5

Microsoft паведаміла пра маштабную кампанію расійскіх хакераў па ўзломе вайфай-сетак у гатэлях па ўсім свеце1

Беларускі савецкі мадэрнізм збіраюць на адной анлайн-карце4

Беларуска была знойдзена мёртвай у гатэлі македонскага Охрыда1

Ракета SpaceX, імаверна, ужо сутыкнулася з Месяцам2

Войскі беспілотных сістэм Расіі ўзначаліў ураджэнец Слуцка15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зладзіла дзень нараджэння для дарагога сабакі мальтыпу, марыць аб унуках: як цяпер жыве Анжаліка Агурбаш

Зладзіла дзень нараджэння для дарагога сабакі мальтыпу, марыць аб унуках: як цяпер жыве Анжаліка Агурбаш

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць