Усяго патроху

Вегетарыянства можа перадавацца ў спадчыну — даследаванне 

Амерыканскія даследчыкі прааналізавалі гены вегетарыянцаў і прыйшлі да нечаканага выніку. 

Ілюстрацыйная выява. Фота: pixaby

Вегетарыянства практыкавалася рознымі культурамі цягам тысячагодзяў, і сёння часцей за ўсё асноўнымі прычынамі такой дыеты выступаюць этычныя меркаванні людзей і нежаданне шкодзіць жывёлам. Амерыканскія навукоўцы паспрабавалі высветліць, ці можа такая дыета таксама быць абумоўлена і нашай генетыкай. Пра вынікі гэтага даследавання днямі распавяло выданне Euronews.

Група даследчыкаў пад кіраўніцтвам прафесара кафедры паталагічнай анатоміі Паўночна-Заходняга ўніверсітэта ЗША Набіля Ясіна правяла аналіз вялікай амерыканскай біямедыцынскай базы даных UK Biobank.

Навукоўцы параўналі геномы больш за 5 тысяч вегетарыянцаў і амаль 330 тысяч мясаедаў ва ўзросце ад 40 да 69 гадоў. Каманда спрабавала знайсці пэўныя гены ў чалавечай храмасоме, якія маглі б адказваць за вегетарыянства. І пошукі аказаліся паспяховымі.

«Мы выявілі 3 гены, якія ў значнай ступені звязаныя з вегетарыянствам, і яшчэ 31 ген, які, магчыма, таксама звязаны з ім. Такія вынікі адкрываюць новую тэму для даследаванняў: як звязаныя вегетарыянства і генетыка ў чалавека», — заявіў прафесар Набіль Ясін.

Прафесар адзначыў, што на падставе гэтых даных можна выказаць здагадку, што ў вегетарыянцаў ёсць уласны метабалізм тлушчаў, які ўплывае на працу іх мозгу.

Адна з гіпотэзаў навукоўцаў такая: мяса можа мець кампаненты тлушчу, якія вегетарыянцы здольныя сінтэзаваць эндагенна (самастойна), аднак іншым людзям для гэтага трэба харчавацца мясной прадукцыяй.

«Мы спадзяёмся, што гэта праца стане стымулам для наступных даследаванняў у галіне генетыкі і фізіялогіі вегетарыянства. Атрыманыя веды могуць дазволіць нам распрацоўваць больш індывідуальныя дыетычныя рэкамендацыі і, магчыма, стварыць больш якасныя прадукты, якія замяняюць мяса», — падзяліўся сваімі думкамі Ясін.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі13

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што не супраць вяртання свабоды перамяшчэння паміж Брытаніяй і ЕС2

У Крамлі заявілі, што пра заканчэнне вайны ва Украіне трэба гаварыць і з Еўропай2

У 41 год памёр вядомы расійскі рэпер-нацыяналіст, які падтрымаў вайну. Пішуць пра самагубства18

«Тут няма часу на жыццё». Беларус — пра працу дальнабойшчыкам у ЗША19

У Балгарыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок2

44‑гадовы мінчук на вуліцы Тэслы агаліўся перад дзяўчынай і пачаў мастурбаваць10

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў5

«Я вельмі сумую па якасці». Блогерка з Беларусі расказала, што ёй не спадабалася пасля пераезду ў Екацярынбург16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі13

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць