Здарэнні66

У Мінску затрымалі 15-гадовага закладчыка. Ён «адпрацаваў» усяго тры дні

Падлетак быў затрыманы ў лесапаласе, дзе размясціў у тайніку закладку, у якой знаходзілася больш за тры грамы мефедрону.

Скрыншот відэа мінскай міліцыі

Супрацоўнікі наркакантролю Фрунзенскага РУУС сталіцы з доказамі злачынства затрымалі 15-гадовага навучэнца сталічнага каледжа, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Ён быў затрыманы ў лесапаласе, дзе размясціў у тайніку закладку, у якой знаходзілася больш за тры грамы мефедрону.

Падлетку ў месенджары паступіла прапанова аб падпрацоўцы ў якасці закладчыка. Патэнцыйны працадаўца абяцаў лёгкія і хуткія грошы. Хлопчык пагадзіўся і па заданні куратара забраў з тайніка партыю наркотыку, якую павінен быў падзяліць на больш дробныя дозы і распаўсюдзіць. Ён адпрацаваў толькі тры дні.

Заведзена крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту (ч. 3 арт. 328 КК, санкцыя прадугледжвае да 15 гадоў зняволення). Адказнасць па гэтым артыкуле пачынаецца з 14 гадоў.

Міліцыя звяртае ўвагу бацькоў, што дарослыя ў сацыяльных сетках актыўна ўключаюць падлеткаў у распаўсюд наркотыкаў, завабліваючы «лёгкім заробкам».

«Звяртайце ўвагу на тое, чым у вольны час займаюцца вашы дзеці, з кім яны маюць зносіны, у тым ліку ў інтэрнэце», — падкрэсліваюць у міліцыі.

Каментары6

  • маки маки красные маки память зе мли
    18.10.2023
    https://www.youtube.com/watch?v=dlHIbE-xd6w

    а я помню, с какими довольными лицами бежала милиция в лес уничтожать коноплю
  • Ogling
    18.10.2023
    Здаецца што галоўным заказчыкам ўсіх гэтых "закладак" з'яўляецца МУС Лукашэнкі, яны правакуюць людзей, прадстаўляюць іх, а пасля "рубяць паказчыкі па барадзьбе".
  • Лол
    18.10.2023
    Сама міліцыя хутчэй за ўсё і падставіла, калі так хутка знайшлі. Самі запрапанавалі хлопцу зрабіць закладку, самі затрымалі. У нас такое практыкуецца, хаця гэта ў іншых краінах кваліфікуецца як падштурхоўванне да злачынства. Колькі такіх падледкаў “падштурхнула” сістэма, можга толькі здагадвацца.

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч9

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

Якую дошку для нарэзкі выбраць — драўляную ці пластыкавую? Што кажуць спецыялісты3

36 гадоў таму была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце7

У Іспаніі гараць ваколіцы Мадрыда, пажарныя ў Францыі змагаюцца з «агнявымі віхурамі»1

КДБ і АМАП прыйшлі з ператрусам да рэжысёра Андрэя Кудзіненкі10

Сын і муж Святланы Курс расказалі пра яе апошнія дні5

Вальфовіч пра ідэю адпраўляць аграрыяў-недарэк у войска: Гэта будзе спрыяць уборцы хлеба13

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу6

21‑гадовы ісламіст, падазраваны ў нападзе на ЛГБТ-прайд у Берліне, застрэлены31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч9

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць