Ціханоўская заклікала міністра замежных спраў Вялікабрытаніі прызначыць спецпасланніка па Беларусі
У апошні дзень візіту ў Лондан беларуская лідарка правяла перамовы з міністрам замежных спраў Вялікабрытаніі Джэймсам Клеверлі. Гэта ўжо не першая іх сустрэча, раней яны бачыліся ў сакавіку, паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

Святлана Ціханоўская заклікала Вялікабрытанію трымацца двухбаковай палітыкі: з аднаго боку, падтрымліваць беларусаў, з іншага — узмацніць ціск і ізаляцыю рэжыму на міжнароднай арэне. Таксама яна прапанавала Вялікабрытаніі прызначыць прадстаўніка для кантактаў з дэмакратычнай Беларуссю.
Беларуская лідарка заклікала брытанскі ўрад паспрыяць адкрыццю спраў супраць рэжыму ў межах Міжнароднага крымінальнага суда, а таксама па ўніверсальнай юрысдыкцыі за саўдзел у вайне, рэпрэсіі супраць беларусаў і выкраданне ўкраінскіх дзяцей.
Каментары