Грамадства77

Сталі вядомыя імёны яшчэ чатырох беларусаў-«вагнераўцаў», якія загінулі ва Украіне. Усе — завербаваныя крымінальнікі

Журналісты «Настоящего времени» даведаліся раней невядомыя імёны загінулых расійскіх вайскоўцаў, звязаных з Беларуссю, пагутарылі з некаторымі з іх блізкіх і вывучылі шмат інфармацыі пра іх, паведамляе «Радыё Свабода».

Калаж «Настоящего времени»

Паколькі больш за 1,5 года расійскія ўлады не раскрываюць колькасць загінулых на гэтай вайне, шукалі інфармацыю ў адкрытых крыніцах. У тэлеграм-каналах і сацсетак журналісты «Настоящего времени» знайшлі 24 чалавекі, неяк звязаных з Беларуссю, а затым склалі агульны спіс з калегамі з «Медыязоны» і атрымалі звесткі пра 32 байцоў. 

Зрэшты, некаторых з іх беларусамі асаблівых падстаў лічыць няма, бо пасля аналізу пашпартных даных і прапіскі стала зразумела, што хутчэй за ўсё з Беларуссю іх звязвала толькі месца нараджэння.

У сваім сюжэце «Настоящее время» расказвае толькі пра тых загінулых, якія звязаныя з Беларуссю значна больш. Пры гэтым пераважная іх большасць ў асноўным будавала сваё жыццё ў Расіі.

У станіцы Бакінскай у Краснадарскім краі знаходзіцца самае масавае з вядомых пахаванняў наймітаў ПВК «Вагнер». І тут пахаваныя мінімум тры беларусы, якія перад сваёй вярбоўкай адбывалі пакаранне ў расійскіх калоніях. Раней у СМІ пра гэтых людзей ніхто не расказваў.

Сярод пахаваных на гэтым месцы:

  • 47-гадовы Андрэй Гаўрыкаў. Ён загінуў ва Украіне ў лютым 2023 года. Журналісты не змаглі знайсці яго фатаграфію, верагодна, ягоны беларускі пашпарт не абнаўляўся прыблізна з 2008 года. Зарэгістраваны ён у вёсцы Чарнеўка Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. Грамадзянства ў яго беларускае, хоць і нарадзіўся ён у Комі АССР у Расіі. Вядома, што Гаўрыкаў адбываў пакаранне за забойства чалавека. Яго судзілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса і пакаралі на 22 з паловай гадоў пазбаўленьня волі.

  • Сяргей Брэль з Бабруйска. Ён загінуў сёлета ў студзені, а прапісаны быў на вуліцы Гогаля ў Бабруйску. Адбываў пакаранне па артыкуле «наўмыснае прычыненне цяжкай шкоды здароўю» ў папраўчай калоніі ў Архангельскай вобласці.

  • Міхаіл Крупа. Ён скраў у краме «Пяцёрачка», якая размешчаная ў станіцы Калінінская Краснадарскага края, алкаголь і прадукты. На яго завялі крымінальную справу, але ён уцёк ад следства, за што трапіў у вышук. Нарадзіўся Крупа ў пасёлку Слабада Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці, а адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі ў Стаўрапольскім краі.

Акрамя таго, у акупаваным Луганску на могілках журналісты знайшлі магілу яшчэ аднаго беларуса — Рыгора Сафонава. Яго таксама завербавалі ў ПВК «Вагнера» з расійскай калоніі. У красавіку 2019 года, калі Сафонаву было 32 гады, ён скраў прадукты з крамы, а праз дзесяць месяцаў зноў паўтарыў гэта правапарушэнне ў падмаскоўным горадзе Лобны, на суму ў эквіваленце каля 120 даляраў. У гэтыя ж гады Сафонаў мінімум двойчы збываў гераін.

Каментары7

  • mikola
    20.10.2023
    Sto kazac ? Skada ludzei     - jakija b ni byli.     
  • Вось
    20.10.2023
    Каліж вы ужо недарэкі з нашай нівы лапці здымеце, ашуканцы плоскалобыя. Не беларусы, а найманцы беларускага паходжання, так і далей усех Берарусаў у гаўно тыкаць будзеце? Бараны.
  • Люмп
    20.10.2023
    Зе бест оф зе бест, так сказаць. Прыхільнікі рускага свету павінны абвясціць хвіліну мычання аб іхніх братах па розуме.

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі21

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме здарылася маштабнае адключэнне святла6

Для рамонту моста каля плошчы Перамогі будзе перакрыты праспект Незалежнасці

Чаму ў Мінску не пабудуюць метро ў «Паўночны Бераг»?14

Пачаў хаміць: сямейная пара ў Беларусі адмовілася ад 16‑гадовага сына2

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?64

Прэзідэнтка Мексікі запрасіла знакамітую качку Мерлін да сябе ў палац, а тая дзеўбанула яе ў руку

Лепельская суддзя Кручыніна, якая рэпрэсавала медыкаў, пастара, ратавальнікаў, звольнілася па ўласным жаданні8

60‑гадовую суддзю з Оршы, датычную да палітычных рэпрэсій, выгналі за сур’ёзны залёт2

ЗША прыпынілі санкцыі супраць іранскай нафты2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі21

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць