Усяго патроху1111

Кампанія Mark Formelle прадставіла вобразы для спатканняў і абурыла падпісчыкаў

Кампанія Mark Formelle паказала ў сваім інстаграме вобразы для дзяўчат на спатканне. І ўсё нібыта добра, калі б не адзін скандальны момант, піша Blizko.by.

Мадэль на відэа прымярае розныя камплекты, у якіх можна пайсці на спатканне. Напрыклад, для сустрэчы з юрыстам ідэальным будзе дзелавы касцюм, з праграмістам — джэмпер і штаны карга, з медыкам — сукенка з белым каўнерыкам.

А вось апошні вобраз — для спаткання з аб'юзерам — збянтэжыў некаторых падпісчыц. З уборам усё выдатна — дзяўчаты яго ацанілі, але з нагоды таго, ці варта ў прынцыпе мець справу з аб'юзерам, разгарэлася дыскусія. І Mark Formelle давялося апраўдвацца.

Адна з карыстальніц напісала, што да аб'юзера «наогул лепш не хадзіць на спатканне. Патрэбна была піжама на гэтым месцы — таму што дама засталася дома».

Іншая дадала: «Не было б так смешна, калі б ведаў народ рэальнасць… Аб'юзер — гэта той чалавек, які не даруе, калі не заб'е, то задушыць усе вашы жаданні, эмоцыі, характар у цэлым».

«Лепш не хадзіць, таму што сукенка там можа і не выратаваць», — адзначыла трэцяя.

Спецыялісты кампаніі напісалі ў каментарах, што гэта вобраз для апошняга спаткання. «Убіраемся і ідзем развітвацца», — растлумачылі задумку ў Mark Formelle.

Чытайце таксама:

Mark Formelle зрабіў рэкордную карціну са шкарпэтак

Mark Formelle прэзентаваў шкарпэткі з цытатамі з «Песняроў»

Цяпер і Барбі можа «купляць беларускае». Mark Formelle паказаў калекцыю адзення для лялек

Каментары11

  • Ганьба канешне
    21.10.2023
    Ох ужо гэтыя абуратары. Вагнеры i расейская ядзерная зброя на Беларусi iх не абурае, а вось вопратка абурае. Чабуратары, а вас не абурае тое, што вашых дзяцей пагоняць гiнуць на расейскую вайну, то якая рознiца з кiм вы пойдзеце на тое сратканне, пажэнiцесь i зробiце тых дзяцей, хоць з аб'юзэрам хоць не аб'юзэрам, усе роўна ў акоп i ў ядзерны пепел
  • Супер Лол
    21.10.2023
    Креативненько…Даже платьефф нашили, чтобы ходили на свидания и увеличивали количество налогоплательщиков для Качановой
  • Ганьба канешне
    21.10.2023
    Супер Лол, ну, а яны яшчэ недавольныя

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць