Каханне і сэкс66

Як выправіць «разрыў між аргазмамі»

«Разрыў між аргазмамі» ў жанчын і мужчын (orgasm gap) быў задакументаваны ў навуковай літаратуры больш за 20 гадоў таму. Разбіраемся, чаму жанчыны аргазмуюць радзей за мужчын і што з гэтым рабіць.

Выява: vecteezy

У адным з даследаванняў, у якім удзельнічала больш за 50 000 чалавек, 95% гетэрасэксуальных мужчын сказалі, што яны звычайна або заўсёды адчуваюць аргазм падчас сэксуальнай блізкасці, у той час як толькі 65% гетэрасэксуальных жанчын сказалі тое ж самае.

Некаторыя людзі лічаць, што гэты разрыў звязаны з тым, што жаночы аргазм біялагічна няўлоўны ці ўвогуле ілюзорны. Калі б гэта было праўдай, узровень жаночага аргазму не адрозніваўся б у залежнасці ад абставін. Аднак насамрэч многія даследаванні паказваюць, што жанчыны адчуваюць больш інтэнсіўны аргазм, калі знаходзяцца ў адзіноце, чым з партнёрам.

Як мінімум 92% жанчын атрымліваюць аргазм, калі задавальняюць сябе самастойна, прыводзіць несуцяшальную статыстыку The Conversation. Жанчыны таксама аргазмуюць больш падчас сталых адносін у параўнанні з выпадковым сэксам. У даследаванні з удзелам больш чым 12 000 студэнтаў толькі 10% жанчын сказалі, што адчувалі аргазм падчас першага спаткання — у параўнанні з 68%, якія атрымлівалі асалоду ад сэксу ў блізкіх адносінах.

Чаму так адбываецца?

Ва ўсіх гэтых сцэнарах, калі жанчыны часцей дасягаюць кульмінацыі, большая ўвага надаецца стымуляцыі клітара, якая патрабуецца большасці жанчын для дасягнення аргазму. Гэта мае сэнс, улічваючы, што клітар і пеніс маюць вельмі падобную прыроду і перапоўненыя адчувальнымі да дотыку нервовымі канчаткамі і эрэктыльнай тканкай.

Прафесарка Лоры Мінц (Laurie Mintz), якая выкладае псіхалогію чалавечай сэксуальнасці ў Фларыдскім універсітэце, для адной са сваіх прац праводзіла апытанне сярод вялікай колькасці жанчын, пытаючыся пра самы надзейны шлях да аргазму. Па словах спадарыні Мінц, толькі 4% апытаных казалі пра пранікненне, у той час як астатнія 96% казалі пра стымуляцыю клітара — самастойна або ў спалучэнні з пранікненнем.

Такім чынам, галоўная прычына «разрыву аргазмаў» у тым, што жанчыны не атрымліваюць неабходнай стымуляцыі клітара. І шматлікія культурныя патэрны, звязаныя з палавым актам, у цэлым спрыяюць гэтаму: сапраўды, незлічоная колькасць фільмаў, тэлеперадач, кніг і п'ес паказвае, што жанчыны атрымліваюць аргазм ад звычайнага палавога акту з пранікненнем і без стымуляцыі клітара. Папулярныя мужчынскія часопісы часта даюць парады аб позах пры палавым акце, каб давесці жанчын да аргазму. І хоць некаторыя з пазіцый уключаюць у сябе стымуляцыю клітара, асноўны мэсэдж тут па-ранейшаму ў тым, што пранікненне з'яўляецца цэнтральным і самым важным у сэксе, а стымуляцыя клітара часта разглядаецца толькі як «прэлюдыя», ці, іначай кажучы, меншая форма сэксу.

Нядзіўна, што згодна з даследаваннямі мужчыны адчуваюць сябе больш мужнымі, калі іх партнёрка адчувае аргазм. Як і нядзіўна, што жанчыны могуць імітаваць аргазм, перш за ўсё падчас палавога акту, каб абараніць эга партнёра. Сапраўды, даследаванні паказваюць, што ад 53% да 85% жанчын прызнаюцца, што імітуюць аргазм. Некаторыя даследаванні паказваюць, што большасць жанчын хаця б раз у жыцці імітавалі аргазм.

Ліквідацыя разрыву

Аднак не ўсё так змрочна. Улічваючы ўплыў культурных фактараў на «разрыў між аргазмамі», змяненне нашага стаўлення да сэксу і палавога акту можа дапамагчы значна палепшыць сэксуальны досвед жанчын. Сапраўды, важна інфармаваць людзей аб тым, што жанчыны не маюць абмежаванай біялагічнай здольнасці да аргазму. Таму сэксуальная адукацыя мужчын і жанчын можа змяніць сітуацыю ў лепшы бок.

Тым не менш такія веды самі па сабе наўрад ці ліквідуюць «разрыў» на асабістым узроўні. Згодна з папулярнай кнігай па сэксуальнай тэрапіі (Principles and Practice of Sex Therapy), жанчынам патрэбныя навыкі, каб прымяніць гэтыя веды на практыцы. Гэта азначае, напрыклад, што жанчын трэба заахвочваць да мастурбацыі, каб даведацца, чаго яны жадаюць у сэксуальным плане. І гэта трэба спалучаць з навучаннем камунікацыі, каб яны маглі дзяліцца гэтай інфармацыяй з партнёрамі.

Жанчыны павінны адчуваць права на задавальненне і магчымасць атрымліваць такую ​​ж стымуляцыю як у адзіноце, так і з партнёрам. Гэта азначае, што гетэрасэксуальныя пары павінны пазбавіцца старога класічнага сцэнара, які патрабуе прэлюдыі з далейшым палавым актам з абавязковым пранікненнем, пасля якога сэкс заканчваецца. Замест гэтага партнёры могуць атрымліваць аргазм па чарзе з дапамогай аральнага сэксу або мануальнай стымуляцыі, калі партнёрка атрымлівае аргазм, а потым наступае класічны палавы акт. Акрамя таго, жанчыны могуць дакранацца і стымуляваць сябе рукамі або вібратарам падчас звычайнага палавога акту. Дарэчы, даследаванні паказваюць, што жанчыны, якія выкарыстоўваюць вібратар, атрымліваюць больш аргазмаў.

Важна адзначыць, што роўнасць аргазмаў — гэта значна больш, чым проста якасны сэкс. Адчуванне права на задавальненне павялічвае як свабоду жанчыны ў тым, каб казаць партнёрам, чаго яны жадаюць у сэксуальным плане, так і жаночую свабоду ў асабістай сэксуальнай абароне.

Так, даследаванне паказала, што пачуццё права на сэксуальнае задавальненне павялічвае ўпэўненасць жанчын як у адмове ад сэксуальных дзеянняў, якія ім не падабаюцца, так і ў выкарыстанні абароны ад цяжарнасці і інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам.

Згодна з іншым артыкулам аб сэксуальным выхаванні і задавальненні, напісаным двума амерыканскімі даследчыкамі аховы здароўя, калі маладыя людзі даведаюцца, што сэкс павінен прыносіць задавальненне, у іх будзе менш шанцаў выкарыстоўваць яго ў маніпулятыўных і шкодных мэтах. Такім чынам, навучанне таму, што сэкс — гэта задавальненне для абаіх партнёраў, а не тое, што робяць з жанчынамі дзеля задавальнення мужчын, таксама можа дапамагчы знізіць узровень сэксуальнага гвалту.

Каментары6

  • mikola
    23.10.2023
    Malaicy i knizku napisali ? Ranei ni magli geta zrabic,gadou 5o tamu ? A tady i knizki padobnyja byli zabaroneny....
  • Аргазм Настрадамуса
    23.10.2023
    Нічэво ніпанятна. Ноч, шпіліць вясковую дзеўку мясцовы лавелас ды пытае: "Тэкля а ў цібя хоць клітар ё?". Дзеўка ў адчаі адпавядае: "Не, я круглая сірата"
  • Вальжына
    24.10.2023
    Цікава, дзе тут біялагічны сэнс, калі ўсё так цяжка і замудрона. Дзе ў прыродзе вібратары мастурбатары і кропкі жы.

Лукашэнка стаў прадзедам18

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?5

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам18

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →