Усяго патроху55

Штучны інтэлект папрасілі самастойна візуалізаваць аргазм. Вось што з гэтага атрымалася

Як бы вы намалявалі аргазм? Буйныя вытворцы сэкс-цацак Lovehoney і Womanizer вырашылі правесці незвычайны эксперымент і даручылі штучнаму інтэлекту згенераваць чалавечы аргазм. Пра тое, што ў іх атрымалася, расказала Euronews.

Ілюстрацыйная выява. Фота: Kilito Chan / Getty Images
«Аўтары эксперыменту папрасілі 5 жанчын і 5 мужчын мастурбаваць з дапамогай прылад Womanizer Pleasure Air альбо Arcwave. На целах замацавалі датчыкі ЭКГ для таго, каб сабраць даныя аб сардэчнай дзейнасці, дыханні і актыўнасці мышцаў», — расказалі на Euronews.

Пасля інжынер-праграміст Віка Шчэрбак і распрацоўшчык Ноам Рубін пачалі візуалізаваць паказчыкі. Яны ператварылі іх у выяву з дапамогай JavaScript, а пасля дазволілі нейрасетцы ChatGPT апісаць і стварыць 10 карцінак таго, як той уласна бачыць чалавечы аргазм.

Вось некаторыя вынікі.

Жаночы аргазм вачыма штучнага інтэлекту, варыянт 1. Фота: Lovehoney
Мужчынскі аргазм вачыма штучнага інтэлекту, варыянт 1. Фота: Lovehoney
Жаночы аргазм вачыма штучнага інтэлекту, варыянт 2. Фота: Lovehoney
Мужчынскі аргазм вачыма штучнага інтэлекту, варыянт 2. Фота: Lovehoney

У кампаніі-вытворцы сэкс-цацак Lovehoney адзначылі: «Наяўныя апісанні аргазму сталі ўжо неактуальнымі. Прынята лічыць, што жанчыны бачаць аргазм як кветку альбо ў выглядзе звычайных палавых органаў. Мужчыны, у сваю чаргу, атрымліваюць моцны аргазм, які падобны на буру. Мы хочам разбурыць такія стэрэатыпы».

Аднак разбурыць стэрэатыпы, па прызнанні самой жа кампаніі Lovehoney, атрымалася не цалкам. ChatGPT усё адно намаляваў жаночы аргазм у традыцыйна светлых колерах, а мужчынскі зрабіў больш цёмным.

Каментары5

  • Цім
    01.10.2023
    Няхай бы сам Штучны Інтэлект памвстурбіраваў. А потым свае вынікі-малюнкі паказаў.
    Гэтыя 5 жанчын і 5 мужчын маглі бы (для навукі! :)) правесці эксперымент натуральным чынам. 
  • гаа-гаа-гаа
    01.10.2023
    а можа тады б карцінка была не такой яркай..)
  • бабруйчанін
    01.10.2023
    Як у анекдоце Імітаваць " візуалізаваць" аргазм ..Легка Вы Стаяк візуалізуйце сімітуйце..Перекананы у " шиучнага" таксама ні атрымаеце Ен жа штучны)))

Цяпер чытаюць

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Кім была і куды знікла мастачка, якая намалявала белага лебедзя на «Вянок» Багдановіча4

Кушнер назваў «галоўны прыз» у перамовах па Украіне6

Мядзведзі насамрэч не спяць усю зіму, а вавёркі памятаюць, дзе схавалі арэхі. Тры міфы пра жыццё жывёл зімой2

Чаму правае паўшар'е мозга кіруе левым бокам цела? З'явілася новая тэорыя

Кароль Карл ІІІ вырашыў добраахвотна плаціць «падатак на асабнякі»6

У Польшчы беларуса асудзілі на 5 з паловай гадоў зняволення. Ён кіраваў групай, якая перапраўляла ў Еўропу тысячы мігрантаў5

Як змагацца з каларадскім жуком у лістападзе?2

Памёр Аляксандр Калядзенка

Памятаеце Зімоўскага? Ён паздзекаваўся з гібелі карвета «Меркурый»30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць