Грамадства1919

У Польшчы затрыманы былы добраахвотнік Палка «Пагоня» Яўген «Карыч» Каранкевіч

Раней СБУ выдала яму рашэнне аб дэпартацыі, бо падазравала ў супрацы з КДБ. Цяпер хлопец знаходзіцца ў турэмнай лякарні.

Яўген Каранкевіч. Фота: тэлеграм-канал FRANЦ

21-гадовы Яўген Каранкевіч з 2020-га вучыўся ў Польшчы па праграме Каліноўскага на праграміста.

У лютым 2022-га ён ненадоўга вярнуўся ў Беларусь, дзе быў затрыманы. У яго прайшоў ператрус і агляд тэхнікі, які праводзілі супрацоўнікі КДБ. Каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці, якой яму пагражалі, Яўген вусна пагадзіўся супрацоўнічаць з КДБ, але па прыездзе ў Польшчу расказаў пра гэта спецслужбам краіны.

Каранкевіч вырашыў паехаць ваяваць ва Украіну ў складзе Палка «Пагоня». Пасля таго, як ён прайшоў падрыхтоўку і выехаў ва Украіну, яму давялося пайсці дабравольцам у Полк Каліноўскага, бо ў «Пагоні» не было магчымасці падпісаць кантракт з УСУ.

Пазней кандыдатуру хлопца і ягонага сябра, былога палітвязня Ціхана Клюкача, забракавала СБУ, не тлумачачы прычынаў. Ім абодвум уручылі позвы аб дэпартацыі. Адбыўся скандал. Каранкевічу давялося перасякаць мяжу з Польшчай і шукаць там прытулку. А ўвесну 2023-га Яўген прайграў суд СБУ, якая афіцыйна патлумачыла гэта так:

«Падчас допыту з выкарыстаннем паліграфа СБУ былі атрыманыя звесткі аб магчымым знаходжанні беларуса ў агентурным апараце спецслужбаў або праваахоўных органаў Беларусі і выкананні задач на шкоду нацыянальнай бяспецы Украіны. Таксама былі выяўленыя прыкметы дэвіянтных паводзін і дэзадаптацыйныя схільнасці, якія могуць ускладніць знаходжанне гэтай асобы ў шэрагах Узброеных сіл Украіны і прывесці да цяжкіх наступстваў. 

Улічваючы варожае стаўленне Рэспублікі Беларусь да Украіны, было прапанавана органу вайсковага ўпраўлення Узброеных сіл Украіны адмовіць грамадзяніну Беларусі ў праходжанні вайсковай службы ў нацыянальных вайсковых фармаваннях Украіны, так як знаходжанне грамадзян Беларусі, якія скампраметаваныя супрацай з нацыянальнымі спецслужбамі, на тэрыторыі Украіны стварае пагрозу дзяржаўнай бяспецы».

Пасля гэтага Каранкевіч жыў у Польшчы. Клюкач праз час змог вярнуцца на фронт.

Затрымалі Каранкевіча яшчэ 8 верасня.

Добраахвотнік Ціхан Клюкач прывёў у сваім тэлеграм-канале такое тлумачэнне: 

«У горадзе, дзе ён жыў, яму давялося тлумачыць некаторым прадстаўнікам краін Блізкага Усходу, якія фактычна адкрыта распаўсюджвалі сярод мясцовай моладзі наркатычнае рэчыва, што такой дзейнасцю ім лепш займацца на сваёй радзіме, а не ў Еўропе.

У выніку размовы з адным з барыг-мігрантаў Яўген атрымаў траўмы чэрапа й таза, бо той спрабаваў збіць яго на аўтамабілі, пазней разам з некалькімі паплечнікамі быў затрыманы польскай паліцыяй, была заведзена крымінальная справа. Цяпер Яўген знаходзіцца ў турэмнай лякарні».

Ціхан удакладніў «Нашай Ніве», што Каранкевіч у лякарні з самага пачатку тэрміну. Пад следствам не толькі Яўген, але і некалькі яго сяброў.

Па якім артыкуле заведзена справа, што за «тлумачэнні» мігрантам праводзіў Каранкевіч, Клюкач гаварыць не стаў. «Больш нічога сказаць не магу», — коратка патлумачыў ён.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары19

  • Краш
    06.11.2023
    Карыч супрацоўнічаў з КДБ, быў дэпартаваны з Украіны, а потым займаўся кампраметацыяй беларусаў у Польшчы. Такіх шмат. Наступнага павінны Бульбу і яго банду схлопнуць, бо звышвальготна сябе вядуць пасля дэпартацыі і разгрома моладзевага хаба.
  • Жыве!
    06.11.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Mafkees
    06.11.2023
    Я прекрасно понимаю украинцев и поляков. Идет война.. и это значит,что любой кто соприкасался с кгб-фсб+странное поведение -рассматривается как шпег,как потенциальная опасность. Сколько таких ждунов внедрилось хз.За всеми следить тоже не получится,вот и высылают.

Цяпер чытаюць

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне9

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

«Жыве Беларусь! Пуцін капут! Мы беларусы і мы — тут!» Павел Севярынец на фестывалі Tutaka выканаў уласны рэп27

Трамп назваў сітуацыю з прыпыненнем дыскваліфікацыі Балагуна самым запамінальным момантам мундыялю1

Зяленскі пракаментаваў сённяшнія ўдары па складах Wildberries15

Украіна ўпершыню адказала на расійскія атакі на склады «Новай пошты» сіметрычнымі ўдарамі па хабах «Вайлдберыз». Падмаскоўны згарэў дашчэнту10

Былы ратавальнік МНС стаў фермерам і вырошчвае буякі4

Беларус выгрыз кватэру памерлай сваячкі ў Пецярбургу, хоць стаяў у шостай чарзе спадчыннікаў1

Выхавацеля вучылішча алімпійскага рэзерву з Мазыра асудзілі за замах на здраду дзяржаве3

«Тэлефануй бацьку, у мяне ўжо нерваў не хапае». Як абітурыенты штурмавалі ВНУ ў апошнія гадзіны прыёмнай кампаніі3

Каб выправіць прыкус, беларуска рашылася на распілоўванне сківіцы — і не пашкадавала. Але вынесці такую аперацыю зможа не кожны9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне9

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць