Свет

Сіла незалежных судоў і следства: у Партугаліі карупцыйны скандал прывёў да адстаўкі прэм'ер-міністра

Расследаванне ў справе выдзялення канцэсій на здабычу літыю прывяло да арышту высокіх чыноўнікаў Партугаліі. Пракуратура распачала асобнае расследаванне адносна прэмʼер-міністра краіны Антонію Кошта. 7 лістапада ён падаў у адстаўку.

Portuguese Prime Minister Antonio Costa Прэм'ер-міністра Партугаліі Антоніа Кошта Премьер-министра Португалии Антонио Коста
Прэм'ер-міністр Партугаліі Антонію Кошта. 7 лістапада 2023 года. Фота: AP Photo/Ana Brigida

Як паведамляе Le Monde, прэмʼер-міністр Партугаліі Антонію Кошта падаў у адстаўку ў аўторак, 7 лістапада, пасля таго, як ягоныя блізкія паплечнікі былі арыштаваныя па падазрэнні ў карупцыі, звязанай са здабычай літыю і вытворчасцю зялёнага вадароду. Гэта стала самым сурʼёзным палітычным крызісам у краіне за апошнія гады.

Літый — гэта стратэгічны метал, які выкарыстоўваецца для вытворчасці батарэй для электрамабіляў і іншых прылад. Партугалія валодае аднымі з найбуйнейшых запасаў гэтага металу ў Еўропе і плануе стаць лідарам у гэтай галіне.

Паводле даных пракуратуры, расследаванне тычыцца меркаваных парушэнняў пры выдачы дзвюх канцэсій на здабычу літыю ў паўночна-ўсходняй частцы краіны і аднаго праекта па вытворчасці зялёнага вадароду ў прамысловым порце Сінеш.

Як паведамляецца, судовыя органы правялі шэраг ператрусаў у рэзідэнцыі прэмʼер-міністра, міністэрствах навакольнага асяроддзя і інфраструктуры, а таксама ў дамах і офісах некалькіх чыноўнікаў і бізнэсменаў. 

Сярод затрыманых апынуліся кіраўнік канцылярыі прэмʼер-міністра Вітар Эскарыя (Vitor Escaria), сябар і сведка на вяселлі Кошта прадпрымальнік Дыяга Ласерда Мачада (Diogo Lacerda Machado), а таксама міністр інфраструктуры Жааа Галамба (Joao Galamba). Пракуратура таксама паведаміла, што распачала «асобную справу» супраць самога Кошта за яго магчымае «ўмяшанне ў разбракоўку працэдур».

Кошта, які ўзначальваў сацыялістычны ўрад з 2015 года, абвясціў аб сваім рашэнні на прэс-канферэнцыі ў Лісабоне, заявіўшы, што яго пасада несумяшчальная з любымі падазрэннямі ў парушэнні закона. Ён таксама адмаўляў сваё дачыненне да любых злачынстваў і заявіў, што мае «чыстае сумленне».

Кошта на пасадзе прэмʼер-міністра знаходзіўся трэці тэрмін. Яго ўрад праводзіў палітыку аднаўлення росту і скарачэння дзяржаўнага доўгу, аднак апошнім часам сутыкнуўся з шэрагам пратэстаў з боку настаўнікаў, медыкаў, суддзяў і іншых груп, якія патрабуюць павышэння заробкаў і паляпшэння ўмоў працы.

Пасля прыняцця адстаўкі Кошта прэзідэнт Партугаліі Марселу Рэбелу ды Соза (Marcelo Rebelo de Sousa) пачаў кансультацыі з палітычнымі партыямі і Дзяржаўнай радай, каб вырашыць, ці трэба распусціць парламент і прызначыць датэрміновыя выбары, ці знайсці новага прэмʼер-міністра ў рамках сацыялістычнай большасці.

У Партугаліі краінай рэальна кіруе прэм‘ер-міністр. Прэзідэнт мае толькі рэпрэзентатыўныя функцыі.

Правыя партыі настойваюць на правядзенні выбараў як мага хутчэй, сцвярджаючы, што ўрад «зваліўся знутры», а легітымнасць сацыялістаў «абрынулася».

Чытайце яшчэ:

Партугальская рэвалюцыя гваздзікоў. Як маладыя афіцэры ажыццявілі пераварот і зрабілі краіну дэмакратыяй

У Партугаліі віно цякло ракой. Літаральна

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў10

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць