Грамадства99

Палітолаг патлумачыла, што значыць прамова прэзідэнта Казахстана перад Пуціным па-казахску

«Калі Крэмль не ўспрымае Казахстан незалежнай дзяржаваю, дык гэта праблема Крамля. Цяпер будуць навушнікі надзяваць», — кажа кандыдат гістарычных навук, ганаровы стыпендыят Інстытута глабальнага ўстойлівага развіцця Уорвікскага ўніверсітэта Роза Турарбекава. І параўноўвае гэта з пазіцыяй Лукашэнкі.

Пуцін цягнецца да навушніка, каб паслухаць Такаева. Фота: скрын відэа echofm.online

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў, падводзячы вынікі візіту ў Астану расійскай дэлегацыі, узначаленай Пуціным, вітальную прамову агучыў па-казахску. Расіяне відавочна не былі да таго падрыхтаваныя. Разгубіўшыся, яны вымушаныя былі скарыстацца навушнікамі, каб даведацца, пра што казаў Такаеў.

Тое, што прэзідэнт Казахстана загаварыў перад Пуціным па-казахску, Розу Турарбекаву не дзівіць.

Паводле яе, Такаеў, як дасведчаны дыпламат, паступіў згодна з дыпламатычным пратаколам. Кіраўнік дзяржавы мае гаварыць на дзяржаўнай мове, бо гэта агульнапрынятая практыка.

«А на якой мове ён павінен быў прамаўляць? — пытаецца яна. — Нельга ж патрабаваць ад Макрона, каб ён гаварыў па-расійску, ці ад федэральнага канцлера Германіі, каб прамаўляў на мове замежнай дэлегацыі, якую прымае».

Роза Турарбекава нагадвае, што Такаеў, акрамя сваёй нацыянальнай мовы, гаворыць па-англійску, па-кітайску і па-расійску.

Экспертка прызнаецца, што была б здзіўленая, каб Такаеў гаварыў з Пуціным увесь час па-казахску, але ён выступіў толькі з пратакольна вітальнай прамовай на казахскай мове, прычым дружалюбнай у адносінах да Расіі.

Тое, што такі зварот лідара Казахстана заспеў знянацку расійскую дэлегацыю, лішні раз падкрэслівае негатоўнасць расіян разглядаць лідараў постсавецкіх краін як роўных сабе, разважае Турарбекава.

«Высакамернасць расійскіх палітыкаў звязаная з неадэкватным успрыняццем перадусім саміх сябе. Яны рэагуюць ненармальна на нармальную сітуацыю і хочуць, каб Расію ўсё яшчэ прызнавалі метраполіяй», — мяркуе палітолаг.

Разгублены міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў слухае Касыма-Жамарта Такаева ў перакладзе з навушнікаў. Фота: скрын відэа echofm.online

Роза Турарбекава заўважае: калі пачалася вайна ва Украіне, то расійскія прапагандысты і палітыкі маргінальнага плану, найбольш ваяўніча настроеныя, сталі надаваць моўнаму пытанню ўсё больш увагі. Яны намагаюцца давесці, што былыя савецкія рэспублікі — штучныя ўтварэнні і не з'яўляюцца самастойнымі.

«Калі Крэмль не ўспрымае Казахстан незалежнай дзяржаваю, дык гэта праблема Крамля. Цяпер будуць навушнікі надзяваць», — адзначае яна.

На думку палітолага, тое, што Лукашэнка не гаворыць на афіцыйных сустрэчах з Пуціным па-беларуску, паказвае ненармальнасць сітуацыі ў Беларусі з беларускай мовай і што супраць яе праводзіцца адкрыта дыскрымінацыйная палітыка.

Гэта таксама сведчыць, што Лукашэнка не прадстаўляе беларускую культуру і мову, якая зʼяўляецца дзяржаўнай, на афіцыйным узроўні.

«Тут праблема ў Лукашэнку і яго палітыцы, — тлумачыць яна. — Адсюль паўстае шмат пытанняў, у тым ліку і ў заходніх экспертаў ды палітыкаў, ці сапраўды Беларусь незалежная дзяржава».

На думку Турарбекавай, Лукашэнка — лідар, які мысліць па-савецку, а ў Савецкім Саюзе ўсе камуністычныя лідары гаварылі па-расійску.

Але нельга ставіць знак роўнасці між Лукашэнкам і беларускім грамадствам.

У адрозненне ад Лукашэнкі, кіраўнік Казахстана праводзіць узважаную моўную палітыку.

Ён ініцыяваў стварэнне ў СНД арганізацыі па вывучэнні расійскай мовы, але адначасова ўмацоўвае пазіцыі казахскай мовы ўнутры сваёй краіны. 

Паводле Розы Турарбекавай, у Казахстане ставяцца да рускай мовы дастаткова паважліва. Яна мае статус афіцыйнай дзяржаўнай. Казахская ж — статус нацыянальнай дзяржаўнай. Справаводства вядзецца на дзвюх мовах. Трансляцыя дзяржаўнага тэлебачання дзвюхмоўная.

Але доля расійскай мовы змяншаецца і гэты працэс не штучны, а натуральны, бо новае пакаленне казахаў расце ва ўмовах незалежнай краіны, адзначае палітолаг.

Мясцовая сістэма адукацыі перабудоўваецца гэтак, каб у ёй больш станавілася нацыянальнага. Прынятае рашэнне, што ў школах найперш будзе больш надавацца ўвагі казахскай мове. Гэта, аднак, не выключае навучання на рускай і англійскай мовах.

Спецыяліст па цэнтральнаазіяцкім рэгіёне Аркадзь Дубноў у прамове Такаева разгледзеў «жэст, які цяжка пераацаніць».

Паводле яго, Такаеў гэтым даў зразумець, што яго краіна «мае намер праводзіць самастойную моўную палітыку, згодна з якой расійскай мове — пашана і павага, але галоўным застаецца развіццё нацыянальнай мовы казахаў».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • ром
    11.11.2023
    Ахахха ну и эксперды))) ну значыть вось загаворыть лукашэнка па беларуску… значыть Усе!!! Есть беларуская незалежнасть)))) ага…
    У 2015-2020 гадах чуть была не загаварыу…амаль не скинули..
  • Продам всё
    11.11.2023
    За то, чтобы русский мир в Беларуси не одевал наушники, лукашенко посадит последнего беаруса, переделав остальных в тех же россиян, а, на свои счета в ОАЭ, положит несколько миллиардов долларов ....
  • Казах папа, мама беларуска.
    11.11.2023
    Там всё проще.
    Старый путин понимал қазақ тілі.
    А новый ни в зуб ногой.
    Кароче, двойника протестили и выводы сделали.

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы сталі меней ездзіць у Літву — статыстыка3

Гоншчыка Формулы-1 Мазепіна, сына мільярдэра беларускага паходжання, абвінавачваюць у згвалтаванні эскортніцы22

Ціханоўская адказала на навагодні зварот Зяленскага33

Купалавец Дзмітрый Есяневіч адказаў, ці пагадзіўся б цяпер зняцца ў расійскім серыяле6

«Былі дзве сур'ёзныя аперацыі». Экс-кіраўнік Нацбанка Багданкевіч перанёс анкалогію6

Бясконцы yesterday Вінцэся Мудрова

Дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства казаў, што прасцей за ўсё працаваць па законе. Цяпер яго судзяць за хабар6

У навагоднюю ноч згубіўся сабака Маі Санду — уцёк, спужаўшыся феерверкаў3

82 рублі за таксі — і гэта не ў Мінску!2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства12

Двайнікі вядомых беларусаў. І не кажыце, што не задумваліся пра іх падабенства

Галоўнае
Усе навіны →