Здарэнні

Завялі крымінальную справу адносна парушэння правіл вытворчай бяспекі на «Віцебскдрэве»

11 лістапада на тэрыторыі прадпрыемства адбылося ўзгаранне пылапаветранай сумесі з наступным узгараннем і выкідам прадуктаў гарэння. У выніку інцыдэнту траўмаваны работнік прадпрыемства.

Траўмаваны мужчына дагэтуль знаходзіцца ў цяжкім стане, у 49-гадовага пацыента — адкрытая пранікальная чэрапна-мазгавая траўма, пашкоджанні тварнага шкілета, множныя раны твару.

Пасля агляду месца здарэння былі канфіскаваныя аб'екты і прадметы, якія маюць значэнне для справы. «Следчыя дапытваюць работнікаў арганізацыі, вымаюць і аналізуюць тэхнічную дакументацыю. Плануецца прызначэнне неабходных экспертных даследаванняў», — гаворыцца ў паведамленні Следчага камітэта.

Віцебскі гарадскі аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 302 (парушэнне правіл вытворча-тэхнічнай дысцыпліны, правіл бяспекі на тэрыторыі выбухованебяспечнага цэха, якое пацягнула з неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) Крымінальнага кодэкса Беларусі. 

Каментары

Цяпер чытаюць

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму35

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля расійскіх удараў у Адэсе і Дняпры масавыя адключэнні святла

У Польшчы ў пятніцу ўпалі тры расійскія ракеты8

Лівійская армія паведаміла, што адбіла новую атаку марскіх дронаў у Бенгазі2

Тамагочы зноў папулярныя. Чаму праз 30 гадоў маленькія віртуальныя гадаванцы зноў у трэндзе1

«А рускіх імёнаў не знайшлося?» Былы футбаліст зборнай Расіі здзівіўся імёнам беларускіх дзяцей38

Чэмпіён Беларусі па футболе вызначыцца ў апошнім туры

Пацярпелыя ў ДТЗ з дзікімі жывёламі могуць разлічваць на кампенсацыю. Але за паўтара года па яе звярнуліся толькі 13 чалавек

«У дачкі мукавісцыдоз, у сына дыябет і аўтызм. Іх мама ў турме, і дзеці цяпер на мне адным». Сям'і палітвязня патрэбная дапамога2

Лівійскія ўлады пацвердзілі выбух на расійскім судне ў Бенгазі. Не выключаюць атаку дронаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму35

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць