Грамадства22

«Ні сыру няма, ні да сыру няма». Беларусы расказалі, як змяніла іх жыццё ўвядзенне эмбарга на тавары з «недружалюбных» краін

Ужо амаль два гады ў Беларусі дзейнічае эмбарга на цэлы шэраг тавараў з «недружалюбных краін». Харчовае эмбарга, рашэнне аб якім Саўмін РБ прыняў у снежні 2021-га, некалькі разоў працягвалі, пералік краін павялічваўся, а спіс забароненых тавараў скарачаўся. Інтэрнэт-газета «Салідарнасць» распытала суайчыннікаў пра тое, як змяніўся асартымент крамаў: якіх «санкцыйных» тавараў адчувальна не хапае, якія зусім зніклі з гарызонту, а што засталося, але значна падаражэла?

«Заходзіш у краму, а там ледзь не цэлы стэлаж застаўлены беларускім цукрам»

«Чаго не хапае? Шчыра кажучы, усяго патроху, — уздыхае Ірына (імёны ўсіх суразмоўцаў змененыя — С.), якая жыве ў адным з райцэнтраў на Брэстчыне. —

Бяда з імпартнымі лекамі — яны нібыта і не патрапілі пад санкцыі, але чамусьці ў аптэках выбар цяпер значна бяднейшы, чым яшчэ год таму. Украінскіх лекаў, лічы, няма, з БАДамі і вітамінамі праблемы, з імпартнымі прэпаратамі для дыябетыкаў, астматыкаў, сардэчнікаў.

Тое ж самае ў прадуктовых крамах: заходзіш у краму, нібыта тавараў шмат, а прыгледзішся — ледзь не цэлы стэлаж застаўлены беларускім цукрам. Затое трох розных вытворцаў — у асартыменце, так бы мовіць.

Ну і шакаладкі айчынныя дарэшты сапсаваліся па смаку. Бываю ў Мінску, бачу, што там некаторыя імпартныя маркі шакаладу з'явіліся, хай і па вышэйшай цане — але да нас у правінцыю яны не даязджаюць, як і добрая кава.

Раней былі недарагія замарожаныя гародніна і садавіна, у мяне мама любіць супы агароднінныя або пірагі рабіць, дык закупляла і прывозіла, а цяпер польскіх марак амаль няма, а што ёсць у маразільніках, жудасна дорага: шпінату пачак — 7 рублёў, вішні 400 грам — столькі ж, журавіны, вы толькі не падайце — больш за 20 рублёў за кілаграм! І рыба стала «залатой», асабліва чырвоная, добра, калі на Новы год сабе дазволім.

Асобны боль — бытавая хімія. Муж раней наогул не заўважаў, чым карыстаецца, цяпер прызнаўся, што сумуе па ласьёну пасля галення Nivea. Асобна «забілі» цэны на дэзадаранты — ягоны Old Spice цяпер каштуе 18 рублёў, і замяніць асабліва няма чым, акрамя сумніўнага адэкалону «Саша».

А я заўважыла, як шмат стала ў продажы айчыннага і расійскага пральнага парашка, вадкасці для мыцця посуду — і ўсё гэта заканчваецца значна хутчэй, чым імпартныя сродкі, якіх ці няма, ці занадта дарагія. У нас знаёмыя ездзяць у Польшчу, можна часам папрасіць прывезці бытавой хіміі, але ж кожны месяц не навозішся.

«Ні сыру няма, ні да сыру няма»

Мінчук Віталь кажа, што ён знаўца смачнай і якаснай ежы, і праз беларускае прадуктовае эмбарга давялося добра такі перагледзець свой рацыён:

«Вельмі прыкметна, што зніклі добрыя, якасныя імпартныя сыры — той жа «Джугас», «Рокішкё», «Сваля», галандскія «Маасдам» і «Гаўда», французскія, польскія і нямецкія камамбер і бры.

Беларускія вытворцы, дарэчы, ужо некалькі гадоў як вырабляюць аналагі элітных сыроў, але яны па смаку і якасці, падкрэслівае суразмоўца, і блізка не стаяць побач з арыгіналамі.

«Вы яшчэ беларускі хамон прапануйце, — сумна кажа Віталь. — Ляжыць у продажы хамон з Гродна, але як бракаваныя балонікі — не радуе. Зусім не іспанскі. Таму што можна проста ўзяць і напісаць на вэнджанай грудзінцы «хамон», а на бутэльках Мінскага завода пеністых вінаў — «шампанскае», але прадукт ад гэтага сапраўдным не стане. Так што, на жаль, ні сыру няма, ні да сыру няма».

Акрамя таго, працягвае мужчына, ягоная сям'я сумуе па іспанскіх апельсінах і хурме, галандскай папрыцы, швейцарскаму, а не падробленаму шакаладу.

«І яшчэ тыя, хто карыстаўся імпартнымі лекамі, вітамінамі і БАДамі, таксама адчулі рэзкае звужэнне асартыменту. Рэч нават не ў цане — некаторых відаў проста няма! Хоць, напрыклад, мая цешча, якой выпісваюць у паліклініцы рэцэпты на льготныя беларускія лекі, запэўнівае, што ўсё ў аптэках добра.

Дакладна такая ж гісторыя з ветэрынарнымі прэпаратамі і кармамі для жывёл — знаёмыя ў пачатку восені праз трэція рукі заказвалі імпартную вакцыну праз Польшчу».

Асобны квэст, кажа Віталь, праходзяць уладальнікі аўто. Тым, хто ездзіць не на «кітайцах» і «Ладах», а на «еўрапейцах» і «амерыканцах», за арыгінальнымі запчасткамі даводзіцца нямала пабегаць — або заказваць праз пасярэднікаў і чакаць, прычым у працэсе цана пытання нярэдка ўзрастае.

«Спортінвентару ў наяўнасці няшмат, а тое, што ёсць, часта па цане крыла самалёта»

«Кепска з бытавой тэхнікай, ад лядоўняў да смартфонаў, — амаль не раздумваючы, адказвае яшчэ адзін мінчук, Аляксей. — Быў перыяд, калі ў крамах тыпу «5 элемента» і кіёсках на радыёрынку, здавалася, наогул нічога, акрамя кітайскіх незразумелых марак, не засталося. Дый цяпер, калі хочацца чагосьці больш якаснага і даўгавечнага, чым «Гарызонт» у гасцёўню або Aresa ад «Белвар» на кухню, прыйдзецца пашукаць — і заплаціць.

Яшчэ стала значна менш выбару ў сегменце тавараў для дома і саду. У мяне абодва дзіцяці займаюцца ў спартыўных секцыях, ды і я сам захапляюся лыжамі і веласпортам, таму выразна заўважыў праблемы з нармальным спортінвентаром: у наяўнасці няшмат, а тое, што ёсць, часта па цане крыла самалёта.

Ну, і як спартыўны заўзятар са стажам, я любіў хадзіць у бары паглядзець цікавыя трансляцыі за бутэлечкай піва — цяпер англійскага і ірландскага піва, па маіх назіраннях, няма наогул, у прынцыпе ў мінскіх барах застаўся вельмі абмежаваны асартымент з беларускіх і трошкі-трошкі нямецкіх марак.

Разумею, што для многіх гэтыя праблемы — не праблемы зусім, ёсць у крамах «баршчавы набор», чарка і скварка — і добра, не прывыклі жыць добра, і пачынаць не варта. Але вось для тых, хто патрошку прывыкаў, каму хацелася бачыць Беларусь сапраўды еўрапейскай, цяпер адчувальны адкат назад, у савецкі дэфіцыт і пошук усяго патрэбнага «па блаце».

«Цяпер у нашым палацы культуры — у найлепшым выпадку шансанье Артур Рудэнка, а ў Мінску — Кіркораў»

А вось Юля з Маладзечна прызналася, што да матэрыяльных санкцыйных абмежаванняў ставіцца даволі спакойна. Не хапае дзяўчыне зусім іншага:

«Харчовае эмбарга, пластыкавы беларускі шакалад замест нямецкага, «Беллегпрам» замест зручнага і недарагога заходняга масмаркету, кітайская тэхніка — гэта некамфортна, але ператрываць можна, неяк прыстасоўваешся.

А вось калі змянілася незваротна сама гарадская атмасфера, калі ўсюды дакучлівая рэклама «адзінства» і «генацыду», на пытанне, куды б схадзіць, сам сабе адказваеш: «лепш дадому», — вось гэта для мяне невыносна.

Маладзечна раней было не тое, каб проста другой культурнай сталіцай, але ў нас праходзіла шмат цікавых мерапрыемстваў, канцэртаў, нейкі варушняк, дый да Мінска нескладана даехаць, калі нейкая «зорка» прыязджала.

Божа, я памятаю часы, калі ў Беларусі выступалі Rammstein, Стынг і сэр Элтан Джон! А цяпер у нашым палацы культуры — у найлепшым выпадку шансанье Артур Рудэнка, а ў Мінску — Кіркораў або састарэлыя расійскія артысты другога эшалону.

Адзін мой любімы мінскі клуб закрыўся яшчэ два гады таму, у другім замест канцэртаў цяпер праводзяць «дыскатэкі нулявых і 2010-х», каб неяк выжыць. Апошні вялікі класны фестываль, на якім удалося пабываць — «Рок за Баброў», — быў яшчэ да кавіду, а потым тры гады запар яго пераносілі, і цяпер зноў перанеслі на 2024-ы, толькі ўжо слаба верыцца.

Я разумею, што зноў не адбудзецца канцэрт J:MOPC на 14 лютага, што няма на каго ісці глядзець у Купалаўскім і што невядома, калі атрымаецца паслухаць ужывую любімых Naviband — шэнгенскай візы ў мяне няма, а іх у Беларусі зразумела, што чакае. Слухаю нешта ў інтэрнэце, але гэта не тое.

І ўжо зусім дакладна мяне не задавальняе «замена» ў выглядзе сясцёр Груздзевых ці Аляхно, «Драздоў», хто там яшчэ жывы на беларускай сцэне застаўся. Можа быць, урад і саміх артыстаў і радуе такое культурнае «імпартазамяшчэнне», а вось беларусаў проста не спыталі.

Ад гэтага вельмі горка, таму што смачны шакалад або добры пральны парашок я магу папрасіць сяброў прывезці, а тыя эмоцыі, якія атрымліваеш на жывым канцэрце — не.

Каментары2

  • Вожык
    14.11.2023
    Маўчыце далей...
  • Kotya
    14.11.2023
    Вожык, а дзе напісана што яны маўчалі? Шмат кто гаварыў і 2020 і нават раней але што з таго? Адны далей засталіся ў Беларусі, іншыя з’ехалі і прыніжаюць тых хто застаўся, а потым з’ехаўшыя будуць крыўдзіцца чаму большасць з іх перасталі слухаць. Будуйце сваё жыццё але не. трэба напісаць абявязкова якія дрэнныя тыя хто жыве ў Беларусі. 
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Мне было 15, яму 27». Дзяўчына расказала, як беларускі музыкант разводзіў яе на сэкс, калі яна была школьніцай12

«Мне было 15, яму 27». Дзяўчына расказала, як беларускі музыкант разводзіў яе на сэкс, калі яна была школьніцай

Усе навіны →
Усе навіны

Што за знакі стаяць уздоўж Свіслачы ў Мінску? З'явіўся афіцыйны адказ2

EPAM: Працягваем працу ў Беларусі, але ёсць рызыкі1

Што за 26-гадовы кіроўца з Лепеля, які пайшоў ваяваць за Расію і знік без вестак пад Ваўчанскам?12

Хлопец з Кобрына, які змяніў пол, расказаў, як яго дапытвалі ў міліцыі5

Буйны пастаўшчык гаспадарчых тавараў і посуду будуе новую сетку крамаў у Мінску1

На беларуска-польскай мяжы запрацавала сістэма, якая дазваляе праходзіць мяжу без удзелу памежніка. Як яна працуе?1

«Усё было проста катастрафічна». Журналіст Тарналіцкі скардзіцца на правальныя спробы знайсці сабе пару ў дадатках для знаёмстваў43

Паплечнікі Трампа звязваліся з Цімашэнка і Парашэнкам для абмеркавання будучых выбараў прэзідэнта Украіны12

Новыя ініцыятывы сілавікоў. Беларусаў просяць паабяцаць, што яны не вернуцца на Радзіму6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мне было 15, яму 27». Дзяўчына расказала, як беларускі музыкант разводзіў яе на сэкс, калі яна была школьніцай12

«Мне было 15, яму 27». Дзяўчына расказала, як беларускі музыкант разводзіў яе на сэкс, калі яна была школьніцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць