Вадкасць для паласкання рота можна выкарыстоўваць для розных мэтаў. Вось дзе яна дапаможа
Мала хто ведае, што вадкасць для паласкання рота акрамя свайго прамога прызначэння па-сапраўднаму шматфункцыянальны сродак. Вось некалькі спосабаў.
Вадкасць для паласкання рота мае даўнюю гісторыю. Звесткі аб выкарыстанні вадкага рэчыва для лячэння шэрагу захворванняў поласці рота знаходзяцца нават у старажытнарымскіх тэкстах.
У канцы XIX стагоддзя быў выпушчаны першы сродак у тым выглядзе, які нам вядомы цяпер. Першапачаткова ён рэкламаваўся як бактэрыцыдны і хірургічны антысептык. Толькі пазней стаматолагі пачалі яго рэкамендаваць для паласкання поласці рота.
Дзякуючы сваім антысептычным і дэзынфікуючым уласцівасцям вадкасць для паласкання рота можа быць выкарыстання і для іншых мэтаў.
Мыццё адзення
Вадкасць для паласкання рота выдатна падыходзіць для барацьбы з непрыемнымі пахамі вашага адзення. Акрамя гэтага яна паспяхова змагаецца з бактэрыямі, якія назапасіліся на розных дэталях пральнай машыны. Таму пры наступным мыцці адзення ў пральную машыну замест апаласквальніка для бялізны дадайце 100 мл вадкасці для паласкання роту. Толькі звярніце ўвагу, каб яна была без фарбавальнікаў і цукру!
Сродак дэзынфекцыі і чысткі
Вадкасць для паласкання рота выдатна заменіць сродкі для дэзынфекцыі ўнітаза. Для гэтага дастаткова ў яго выліць адну шклянку вадкасці і пакінуць на адну гадзіну. Затым з дапамогай шчоткі пачысціць унітаз.
Раствор двух частак вады і адной часткі вадкасці для паласкання рота дапаможа ачысціць плітку. У падрыхтаваным растворы змачыце шчаціну зубной шчоткі (абавязкова, каб матэрыял, з якога зроблена шчаціна, быў мяккі) і пратрыце паверхню. Спірт, які ўтрымліваецца ў вадкасці, прадэзынфікуе яе і дапаможа зазіхацець.
Вадкасць для паласкання рота можа быць карысная і для дэзынфекцыі зубной шчоткі. Для гэтага яе можна проста прапаласкаць, акунуць альбо пакласці на ноч у ёмістасць з вадкасцю.
Ватны тампон ці папяровы ручнік, змочаны ў вадкасці для паласкання рота можа дапамагчы пазбавіцца непрыемных пахаў у кватэры. Напрыклад, у месцы, дзе стаіць кантэйнер для смецця. Ватны тампон ці ручнік можна пакласці ўнутр ці размясціць недзе побач.
Вадкасць для паласкання рота (без цукру!) таксама дапаможа пры мыцці вокнаў.
Антысептык
Калі вы набылі вадкасць для паласкання рота без цукру, але са спіртам, то яна выдатна заменіць антысептык для рук. Да таго ж пах у гэтай вадкасці нашмат лепшы, чым у звыклага антысептыку.
Такая вадкасць выдатна дапаможа прадэзынфікаваць невялікія парэзы і ранкі. А штодзённая праціранне змочаным у ёй ватным тампонам вадыроў, месцаў укусаў насякомых ці кантакту з раслінамі дапаможа зняць сверб і боль, паскорыць загойванне.
Сродак догляду ног
Вадкасць для паласкання рота, разведзеная ў роўнай прапорцыі з воцатам, можа дапамагчы пазбавіцца грыбку пазногцяў. Для гэтага пазногці 2-3 разы на дзень трэба праціраць ватным тампонам, змочаным прыгатаваным растворам. Для таго, каб убачыць вынікі, спатрэбіцца некалькі тыдняў.
Цёплыя ванначкі для ног з дадаткам вадкасці для паласкання рота дапамогуць размякчыць мазалі.
Сродак супраць перхаці
Супрацьгрыбковыя ўласцівасці вадкасці для паласкання рота могуць дапамагчы пазбавіцца перхаці. Для гэтага пасля мыцця галавы на валасы наносіцца водны раствор вадкасці (50/50) і пакідаецца на некалькі хвілін. Пасля акуратна змываецца, каб не патрапіць у вочы. З гэтым сродкам трэба быць асцярожным людзям, у якіх сухія валасы.
Сродак падаўжэння жыцця кветак
Сродак для паласкання роту дапаможа працягнуць жыццё зрэзаным кветкам. Для гэтага на 2 літры вады трэба дадаць сталовую лыжку вадкасці (без цукру!). Дзякуючы дэзынфікуючым уласцівасцям сродку бактэрыі будуць не так хутка размнажацца і сцябліны раслін даўжэй застануцца чыстымі.
Апырскванне хатніх раслін растворам з адной часткі вадкасці для паласкання рота і трох частак вады дапаможа пазбавіцца ад цвілі і грыбку, што ўтварыліся на лісцях.
Чытайце яшчэ:
Аказваецца, мы ўсё жыццё няправільна мылі бялізну. Вось, як гэта рабіць найбольш эфектыўна
Кіньце ў пральную машыну лаўровы ліст. Вы будзеце задаволеныя
«Пабачыў на скуры дарожку з укусаў». Як беларус змагаўся з пасцельнымі клапамі
Каментары
увогуле лепш за ўсё паласкаць рот солевым растворам. такое паласканіе дарэчы і ад зубнога болю дапаможа, калі няма магчымасці прама зараз да доктара пайсці