У Расіі прагназуюць рост стратаў у вайне. Гэта вынікае з заяўкі на пратэзы ў наступным годзе
Мінпрацы Расіі прагназуе рост попыту на пратэзы. Па падліках ведамства, у наступным годзе спатрэбіцца на 10-20 тысяч пратэзаў больш.
У тлумачальнай запісцы да законапраекта «Аб сацыяльнай абароне інвалідаў», піша «База», Мінпрацы раскрывае статыстыку па попыце на пратэзы. Цяпер, зыходзячы з колькасці заявак, патрэба ў пратэзах складае каля 50-60 тысяч вырабаў у год.
«Прагназуемая патрэба ў пратэзах у бліжэйшы перыяд ацэньваецца ў абʼёме не менш за 60-70 тысяч вырабаў у год з улікам новых рэгіёнаў», — гаворыцца ў тлумачальнай запісцы.
Мінпрацы адзначае, што ў асноўным гэта пратэзы ног — 88% ад агульнай колькасці, тыя, што засталіся 12% — пратэзы рук.
Хаця «База» выказвае меркаванне, што павелічэнне колькасці пратэзаў не звязана з вайной (для вайскоўцаў ідуць яшчэ асобныя закупкі), але ў кастрычніку намеснік міністра працы Аляксей Воўчанка назваў «яркай праблемай» сітуацыю з ампутацыяй канечнасцяў удзельнікам вайны.
Паводле яго слоў, больш за палову ўдзельнікаў вайны ва Украіне, якія праходзяць медыцынскі агляд, маюць ампутацыі канечнасцяў.
Па даных «Медыязоны», з 24 лютага 2022 па 29 лістапада 2023 года пацверджана гібель як мінімум 38 261 расійскага вайскоўца. Выданне адзначае рэзкі рост гэтых лічбаў у лістападзе, ён звязаны з актыўнымі баямі: з пачатку лістапада журналісты рэгіструюць вялікую колькасць некралогаў з месцам гібелі пад Аўдзееўкай, да іх дадаліся публікацыі аб загінуўшых у Херсонскай вобласці — там баі ідуць на выспах Дняпра і каля вёскі Крынкі на падкантрольным Расіі левым беразе.
Колькасць параненых звычайна ў тры-пяць разоў большая за колькасць загінулых.
-
Як украінскія інжынеры ператварылі лёгкі самалёт ва ўдарны беспілотнік, што можа далятаць да Масквы
-
«Пуцін свядома абраў Каляды для нападу». Расія нанесла чарговы масіраваны ўдар па энергетыцы Украіны
-
«Я думаў, што рускія хутка перамогуць, але выйшла, як заўсёды». Споведзь ідэйнага расійскага шпіёна, які атрымаў ва Украіне пажыццёвае
Каментары