Кіно11

«Хлопчык і птушка»: у кінатэатрах чарговы шэдэўр Міядзакі пасля 10-гадовага перапынку 

7 снежня ў мінскі пракат выйшаў мультфільм Хаяо Міядзакі «Хлопчык і птушка», які звяртаецца да тэмы перажывання страты і адказвае на пытанне, ці ёсць жыццё пасля смерці. 82-гадовы рэжысёр, вядомы на ўвесь свет сваімі мультфільмамі «Знесеныя прывідамі», «Мой сусед Тотара», «Рыбка Поньё» і іншымі, назваў гэтую работу апошняй у сваёй кар’еры, хоць мы, вядома, спадзяёмся, што ён будуць здымаць яшчэ.

The boy and the heron
Кадр з фільма «Хлопчык і птушка». Фота: студыя Ghibli

«Хлопчык і птушка», першы поўнаметражны фільм рэжысёра з тых часоў, як ён выйшаў на пенсію пасля стужкі «Падымаецца вецер» ў 2013 годзе, мае ўсе адметныя рысы Міядзакі: антрапаморфныя жывёлы, малюсенькія бабулі з непрапарцыйнымі рысамі твару, якія могуць быць чароўнымі істотамі, і панадліва намаляваная ежа — анімаваны джэм літаральна капае з экрана. 

У Міядзакі засталося мала сюрпрызаў, але, паколькі гэты фільм прэзентуецца як апошні і выходзіць пасля доўгага перапынку, усе гэтыя прыёмы нагадваюць суцяшальныя абдымкі, у якіх хочацца затрымацца.

Гісторыя хлопчыка, падобнага да самога рэжысёра 

У 1944 годзе, калі будучаму майстру анімэ Хаяо Міядзакі было тры гады, яго сям'я з'ехала з Токіа ў сельскую мясцовасць. Бацька Міядзакі працаваў на заводзе па вытворчасці знішчальнікаў, і самыя раннія ўспаміны юнага Хаяо, як ён казаў у інтэрв'ю, былі звязаны з вайной і страхам, — распавядае Аліса Вількінсан у аглядзе для New York Times.

Махіта Макі, галоўны герой фільма «Хлопчык і птушка», нарадзіўся прыкладна на дзесяць гадоў раней за свайго стваральніка, але паміж іх жыццём ёсць відавочныя сувязі. Праз тры гады пасля пачатку Другой сусветнай вайны маці Махіта гіне падчас бамбардзіроўкі такійскай бальніцы. Гэта падзея паказана імпрэсіяністычна — так, як калі б яна была ўбачаная ў паўтаральным кашмары. У наступным годзе Махіта і яго бацька пераязджаюць у сельскую мясцовасць, дзе ўдавец жэніцца з сястрой маці — Нацука. Махіта сумуе і пачуваецца абсалютна няшчасным у сваім ідылічным новым доме. Яго пераследуе адчуванне, што ён мог бы выратаваць сваю маці. Гора як быццам прыбірае мяжу паміж уяўным і рэальным жыццём. 

Гэтая размытасць мяжы паміж светамі — адметная рыса твораў рэжысёра, чые фільмы заўжды становяцца своеасаблівымі вокнамі ў падсвядомасць. У інтэрв'ю, сабраных у кнізе «Зыходны пункт: 1979—1996», Міядзакі казаў пра ўсеагульную «тугу па згубленым свеце», якую ён адмаўляецца называць настальгіяй, бо яе адчуваюць нават дзеці. Мы прагнем не таго, што памятаем, а таго, чаго мы наогул ніколі не перажывалі — а толькі адчувалі ў сваіх мроях. У сне ж туга вырываецца на волю. 

«Тыя, хто займаецца анімацыяй, — казаў Міядзакі, — гэта людзі, якія мараць больш, чым іншыя, і хочуць перадаць гэтыя мары іншым». 

The boy and the heron
Кадр з фільма «Хлопчык і птушка». Фота: студыя Ghibli

Чароўныя і трывожныя — фільмы пра дзяцей, але не для дзяцей 

Аднойчы, калі Махіта знаходзіцца з Нацука недалёка ад дома, ён заўважае гіганцкую чаплю. «Які рэдкі выпадак», — кажа яна. «Раней яна ніколі не залятала ўнутр». Нешта тут не так. Бабулі адгаворваюць Махіта ад таго, каб ён хадзіў на вежу і расказваюць пужальныя гісторыі пра яго зніклага дзядулю. Але чапля працягвае з'яўляцца, заваблівае хлопчыка да вежы і кпіць з забаронаў бабуль. Маці Махіта, сцвярджае чапля, зусім не памерла. Ці бачыў ён яе труп?

Гора Махіта становіцца крыніцай яго трывогі ў хаатычным, нестабільнай свеце, разбураным дарослымі, якія, здаецца, павінны былі несці адказнасць за яго стабільнасць. 

Чароўны свет, створаны Міядзакі, на жаль, не ёсць бяспечным. Дзеянне фільма адбываецца да таго, як бомбы былі скінутыя на Хірасіму і Нагасакі, але адчуванне таго, што свет развальваецца на кавалкі, ужо дэстабілізуе галоўнага героя. Яго жах знаходзіць свой выхад у снах.

Хоць фільмы Міядзакі любяць дзеці, часам яны выглядаюць як зусім не для дзяцей. «Хлопчык і птушка» незвычайны ў плане сюжэту, і яго лепш успрымаць як візуальнае эсэ, чым як «складную гісторыю»; гэта праца чалавека, які абдумвае жыццё з яго канчатковага пункту. Герой блукае па светах, якія зліваюцца адзін з адным. Бушуе магічны агонь, душы нованароджаных і мёртвых змешваюцца, а лёс сусвету вызначаецца незразумелым чынам.

The boy and the heron
Кадр з фільма «Хлопчык і птушка». Фота: студыя Ghibli

Хоць у сусветным пракаце фільм атрымаў назву «Хлопчык і птушка», у Японіі стужка выйшла ў ліпені з арыгінальнай назвай «Як ты жывеш?». Яна ўзятая з рамана Гензабура Ёсіна 1937 года. Аддзяленне такійскай паліцыі пасадзіла пісьменніка ў турму за сацыялістычнае мысленне: тады было даручана выкараніць антыаўтарытарнае мысленне ў літаратуры і мастацтве. Пасля вызвалення яго запрасілі прыняць удзел у напісанні серыі кніг для моладзі, і ён меў намер апублікаваць падручнік па этыцы, які дапаможа моладзі жыць годна і мець свабоднае мысленне. Ведаючы пра небяспеку такой шчырасці, рэдактар прапанаваў Ёсіна замест гэтага напісаць раман.

Сёння гэты твор лічыцца класікай і распавядае пра падлетка, які змагаецца з пераменамі пасля смерці свайго бацькі. Яго дзядзька піша яму лісты з парадамі з нагоды праблем, з якімі сутыкаецца яго пляменнік. Раман завяршаецца тым, што апавядальнік задае чытачу правакацыйнае пытанне, вынесенае ў назву («Як ты жывеш?»), і тым самым робіць часткай гісторыі, а не проста пасіўным сузіральнікам. 

Хоць фільм не заснаваны на рамане, элементы гісторыі Ёсіна ўсплываюць паўсюль. Але самая ясная сувязь выяўляецца ў той момант, калі Махіта выпадкова трапляе ў стосе кніг на копію рамана «Як ты жывеш?». На фарзацы ён знаходзіць адрасаваную яму запіску ад маці.

The boy and the heron
Кадр з фільма «Хлопчык і птушка». Фота: студыя Ghibli

У «Хлопчыку і птушцы» Міядзакі даследуе тэму гора і замагільнага жыцця, гэта сталы і адначасова радасны роздум пра смерць і спадчыну. Смерць паказана як новы пачатак, пераход у іншы час і месца, дзе нішто рэальнае не здаецца канчатковым. 

Фільм не з’яўляецца павучаннем, гэта хутчэй фрагментарнае выказванне, якое падштурхоўвае да разважанняў, аднак у ім трохі простай навукі. Махіта даведаецца, што ён не можа выратаваць свет у адзіночку, і яму не варта спрабаваць. Каханне і мастацтва, збалансаваныя разам, — вось тое, як чалавеку ўдаецца існаваць без злосці і страху.

Больш пра кіно:

З якога раёна, чушпан? Што за серыял «Слова пацана», які рве рэйтынгі

На ютубе з'явіўся забаронены ў Расіі фільм Сакурава «Казка». Яго апублікаваў канал Ксеніі Сабчак

Бітвы, сэкс і Барадзіно. Расказваем, ці варта глядзець новы «Напалеон»

Якія фільмы перамаглі на кінафестывалі «Паўночнае ззянне» і які стаў самым папулярным

Каментары1

  • Так думаю
    26.12.2023
    Цудоўная рэцэнзія.
    Хто аўтар?

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне1

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, як сёлета будуць выглядаць навагоднія елкі ў Мінску ФОТЫ2

Хлопцу, якога ў СІЗА збіў сын Кадырава, далі велізарны тэрмін за дзяржздраду5

Парашэнка расказаў, як Лукашэнка заклікаў яго выкарыстоўваць ягоны выбарчы досвед10

Кубракоў даводзіў, што міліцыянт Згірскі не датычны да банды налётчыкаў. Цяпер таго судзяць — пагражае да 20 гадоў5

«Новая эра супрацоўніцтва». У Ісламабадзе да візіту Лукашэнкі з'явіліся білборды на беларускай мове ФОТАФАКТ3

Эксперыментальная разметка з'явілася на дарогах Гомельскай вобласці1

МУС Германіі: Няма прыкмет таго, што крушэнне самалёта DHL у Вільні звязана з самаўзгараннем пасылак

38 шахедаў зайшлі ў Беларусь за суткі — гэта абсалютны рэкорд1

Украінцы ўдарылі ракетамі ATACMS па C-400 у Курскай вобласці — загінулі пяць расійскіх афіцэраў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне1

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Галоўнае
Усе навіны →