Свет

Турэцкі дэпутат страціў прытомнасць проста падчас выступлення з парламенцкай трыбуны

53-гадовы дэпутат турэцкага парламента Хасан Бітмез страціў прытомнасць і паваліўся на зямлю, прамаўляючы сваю прамову аб бюджэце Міністэрства замежных спраў на генеральнай асамблеі Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі, паведамляе Турэцкая служба Бі-бі-сі.

Першыя секунды пасля здарэння. Скрыншот з відэа

Першую дапамогу Бітмезу, які моцна стукнуўся галавой аб зямлю, аказвалі каля трыбуны. Намеснік старшыні адной з партый стаў рабіць яму масаж сэрца на месцы, дзе той упаў, а пасля працягваў гэта рабіць у той час, калі хворага выносілі з залы на насілках.

Пасля таго дэпутата даставілі ў бальніцу, дзе яму неадкладна зрабілі ангіяграфію (абследаванне сасудаў), а пасля падключылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх і даставілі ў рэанімацыю. Паводле заявы міністра юстыцыі Турцыі, ягоны стан крытычны. 

Вядома, што Хасан Бітмез хварэе на дыябет і мае два шунты ў сэрцы. Як палітык ён крытыкаваў палітыку ўрада ў дачыненні да ізраільска-палесцінскай вайны, і гэтаму быў прысвечаны апошні ягоны выпуск, падчас якога здарыўся прыступ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе7

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе7

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць