Вайна1717

Украіна змяніла стратэгію, адмовіўшыся ад прыярытэту ў выглядзе адваявання акупаваных Расіяй тэрыторый — Bild

«Наша мэта — дамагчыся максімальна станоўчага каэфіцыента знішчэння расійскіх вайскоўцаў», — сказаў Bild афіцэр Узброеных сіл Украіны.

Украінскія вайскоўцы 72-й механізаванай брыгады слухаюць малітву падчас святой літургіі за 10 дзён да Калядаў на перадавой пад Вуглядарам. Фота: Valentyn Kuzan / AP

Ваенны аглядальнік Юльян Рэпке са спасылкай на словы афіцэра УСУ піша, што адваёва акупаваных тэрыторый не з'яўляецца цяпер асноўнай мэтай украінскай арміі — прыярытэтам становіцца і не абарона цяперашняй лініі фронту, а знішчэнне як мага большай колькасці расійскіх вайскоўцаў з мінімальнай колькасцю страт ва ўкраінскай арміі. 

«Наша мэта — дамагчыся максімальна станоўчага каэфіцыента знішчэння», — сказаў Bild афіцэр УСУ.

Маюцца на ўвазе суадносіны сваіх страт і страт суперніка. «Калі 10 да 1 на нашу карысць, мы пойдзем далей, калі 1 да 1, мы адступім», — адзначыў ён.

Іншы вайсковец пацвердзіў: «Цяпер ужо няма ціску, таму мы проста імкнемся да максімальных страт суперніка. Пазіцыі не маюць значэння, галоўнае, каб большасць украінцаў засталіся жывыя».

Пра гэта кажа і былы заходні вайсковец, які ў апошнія гады неаднаразова кансультаваў Украіну.

У каментары для Bild, які ён даў на ўмовах ананімнасці, ён назваў тое, што адбываецца, «па сутнасці кантраляваным адступленнем з боем».

«Вы ствараеце міннае поле і назіраеце, як на ім гіне як мага больш рускіх і знішчаюцца іхнія танкі. А калі яны пройдуць, вы адступіце на кіламетр і дазволіце рускім заехаць на наступнае міннае поле, якое было тым часам устаноўлена», — сказаў ён.

За гэтай стратэгіяй, на думку вайсковага дарадцы, стаіць «надзея на дасягненне кульмінацыйнай кропкі, у якой расійскі наступ абрынецца».

Утрыманне ці нават вяртанне тэрыторый, кажа дарадца, зноў стане прыярытэтам толькі калі расійскія сілы альбо страцяць дастаткова людзей і тэхнікі, альбо на фронт прыбудзе «зброя, якая змяняе правілы гульні», якая дазволіць Украіне ўзяць ініцыятыву ў свае рукі.

Такой зброяй з'яўляюцца, напрыклад, «крылатыя ракеты дарадцаў, такія як ATACMS або Taurus», а таксама «знішчальнікі, такія як F-16 або JAS 39».

Каментары17

  • Amber
    16.12.2023
    Ну хоць ужо без казак, што ý Расеi ý абароне гiне болей, чым у украiнцаý пры наступленнi на падрыхтаваныя абарончыя пазiцыi. I то добра.
  • не такі як ёсць
    16.12.2023
    Гэта толькі пры умове што русня будзе перціся на гэтае міннае поле, а ее спыніцца і не скажа: ну ок, пакуль зямлі нам хопіць а потым паглядзім. Ну а што тычыцца зброі, то чулі такое калі давалі танкі. Мо якаю вундэрвафлю дадуць, хіба тады толькі
  • Рэальнасць
    16.12.2023
    вайна перацякла ў стадыю павольнага канфлікта на многія гады.

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску28

Варшава аслабляе дыпламатычны ігнор Мінска. Упершыню пасля 2020‑га сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы 14

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць