Свет33

Пуцін даручыў адрадзіць спартыўныя парады на Краснай плошчы

Такія мерапрыемствы актыўна праводзіліся ў СССР пры Сталіне.

Кадр з фільма ЦСДФ

Прэзідэнт Уладзімір Пуцін даручыў ураду да сакавіка 2024 года падрыхтаваць прапановы аб правядзенні спартыўных парадаў на Краснай плошчы ў Маскве. Пра гэта гаворыцца на сайце Крамля, піша «Дождь».

Такое даручэнне паступіла ад прэзідэнта па выніках пасяджэння Савета па фізкультуры і спорце. Раней з такой ідэяй выступаў кіраўнік Міжнароднай асацыяцыі бокса Умар Крамлёў, а Пуцін прапанову ўхваліў.

Упершыню парад фізкультурнікаў прайшоў на Краснай плошчы ў 1919 годзе. З 1931 г. такія парады сталі штогадовымі, спачатку ў Маскве і Ленінградзе, а пазней і ў іншых гарадах СССР. Мерапрыемствы праводзіліся ў прысутнасці Іосіфа Сталіна.

Першы пасляваенны парад фізкультурнікаў (і апошні на Краснай плошчы) адбыўся ў жніўні 1945 года. Ён быў прысвечаны перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне, у ім удзельнічалі 25 тыс. чалавек. Пазней імпрэзу перанеслі на стадыён «Дынама», дзе парады праводзілі да 1954 года, а потым традыцыя спынілася.

Каментары3

  • 7-8
    20.12.2023
    Во, жывыя пірамідкі будаваць будуць. 
    Наспеў час, Вова, вайсковы фрэнч надзяваць, фуражку, боты, ну і вусы адрошчваць, як без іх. І прыйдзецца навучыцца люльку у сваіх парцалянавых зубах трымаць. Ну а як. Ужо калі капіяваць, то напоўніцу. 
  • Атавизм
    20.12.2023
    Совок в России начал возрождаться стремительными темпами.
  • володя
    22.12.2023
    перед спектаклем с навальным генерят как можно больше треша - так рабы примут его без лишних вопросов

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу22

Бабарыка сустрэўся з прыхаджанамі царквы ў Берліне, дзе год за годам моляцца за беларускіх палітвязняў5

Беларускі хакеіст згуляе ў матчы зорак АХЛ

Відэа з тэгеранскага морга сведчаць пра вельмі жорсткае падаўленне пратэстаў у Іране33

Памятаеце фота, як сцюардэса «Белавія» адпачывала ў турбіне самалёта? Дзяўчына распавяла яго гісторыю

Вялікабрытанія адхіліла прапанову Францыі і Італіі пачаць перамовы з Пуціным2

Трамп прыняў нобелеўскі медаль ад Марыі Карыны Мачада ФОТАФАКТ28

У Жодзіне частка дамоў засталася без ацяплення і гарачай вады

«Падвойнае пасланне для ЗША». У Грэнландыю пачалі прыбываць еўрапейскія вайскоўцы. Пакуль малаколькасныя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць