Вайна33

У ЗША не прагаласуюць за дапамогу Украіне да новага года

Сенат ЗША не зможа прагаласаваць за пакет дапамогі Украіне і ўзмацненне бяспекі межаў ЗША да пачатку наступнага года, заявілі лідары абедзвюх партый у Сенаце, піша «Еўрапейская праўда».

 Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Рэспубліканец Джон Цьюн заявіў, што пагадненне не будзе дасягнута да студзеня 2024 года, адзначыўшы, што «дэмакраты ўпусцілі час да таго моманту, калі магчыма дамоўленасць» па бяспецы межаў да Калядаў. 

Лідар дэмакратаў у Сенаце Чак Шумер адзначыў, што «перагаворшчыкі будуць працаваць вельмі старанна падчас снежаньскіх і студзеньскіх канікулаў, і нашая мэта — зрабіць нешта, як толькі мы вернемся».

У сумеснай заяве дэмакраты і рэспубліканцы заявілі, што ўдзельнікі перамоваў «дасягаюць абнадзейлівага прагрэсу», але «застаюцца складаныя пытанні». 

Раней паведамлялася, што заканадаўцы ЗША ўсё яшчэ не могуць дамовіцца аб пакеце мер па ўмацаванні бяспекі мяжы ў абмен на галасы рэспубліканцаў за законапраект, які ўключае дапамогу Украіне, а таксама Ізраілю.

Цяперашніх сродкаў ад ЗША хопіць толькі на адзін пакет ваеннай дапамогі да канца года.

Белы дом у кастрычніку звярнуўся да Кангрэса ЗША з просьбай ухваліць дадатковае фінансаванне, у тым ліку больш за 60 мільярдаў долараў для Украіны. Але яно захрасла ў Сенаце з-за супярэчнасцяў паміж партыямі ў пытанні бяспекі мяжы з Мексікай.

Каментары3

  • Common sense
    20.12.2023
    Ну что ? Кто там ещё будет рассказывать что трамписты поддерживают Украину? Мы видим реальные их дела. Как Трамп в 2018 останавливал помощь Украине,так и его шавки делают это в конгрессе в 2023 году
  • Афелак Неверагодны
    29.12.2023
    Красть надо было менше и победные видосики не снимать. Пока постили чушь о том как они возьмут мацкву, росияне перестроили свою экономику на военный лад. 
  • Афелак Неверагодны
    29.12.2023
    Common sense ,проспись, алкаш, где ты трампистов с пьяна увидел? и какую помощь Трамп останавливал в 2018 году? когда вам говорили что не выиграть украине эту войну вы захлебывались в гневных соплях, а теперь совсем спятили. 

Цяпер чытаюць

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро22

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік студыі ZROBIM architects вярнуўся ў сацсеткі пасля затрымання4

Галадоўкі, перакуленыя міліцэйскія машыны, кроў, Ельцын вызваляе палітвязняў — згадваем падзеі Чарнобыльскага шляху-19967

Прадпрыемства па абыходжанні з радыеактыўнымі адкідамі схавала структуру і штат пасля прыходу дырэктара з КДБ3

Блізкія 74‑гадовага святара, які загінуў на трасе пад Фаніпалем, кажуць, што ён не перабягаў дарогу, а ратаваў параненага сабаку8

«Яго ўласныя дзеці адпраўляліся ў ГДР». Сузаснавальніца фонду «Дзецям Чарнобыля» пра тое, чаму яго не любіў Лукашэнка6

«Ужо ў СІЗА». За жахлівы падзеж цялят на Гомельшчыне арыштавалі кіраўніка гаспадаркі4

66‑гадовай мінчанцы прысудзілі тэрмін у калоніі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

«Вышэйшае кіраўніцтва Беларусі ў гісторыі з Чарнобылем выявіла вышэйшы пілатаж халуйства»11

Пастаўскі малочны завод патлумачыў, чаму піша ганебную «Белоруссию» на сваіх пачках60

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро22

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць