Свет33

Украінская дзяўчынка памерла ў цягніку ў Расіі, яшчэ больш за 100 дзяцей шпіталізаваныя

12-гадовая дзяўчынка з акупаваных украінскіх тэрыторый памерла ў цягніку Цюмень — Адлер. Больш за 100 дзяцей дастаўлены ў інфекцыйную бальніцу, піша «База». 

Група са 126 украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый былі ў лагеры ў Цюменскай вобласці і вярталася на цягніку дадому, піша «База».

Увечары 20 снежня некалькім дзецям стала кепска, у іх паднялася тэмпература. Неўзабаве 12-гадовая дзяўчынка страціла прытомнасць. Медыкі, якія суправаджалі дзяцей, спрабавалі аказаць ёй дапамогу, але школьніца памерла.

У Балашове дзяцей чакалі супрацоўнікі Расспажыўнагляду і хуткай дапамогі. Усіх дзяцей аўтобусамі даставілі ў Саратаўскую інфекцыйную бальніцу. У 46 з іх была павышана тэмпература цела. Дзяцей шпіталізавалі.

Для бацькоў створана гарачая лінія.

Украіна вінаваціць Расію ў выкраданні ўкраінскіх дзяцей. МКС з гэтай нагоды выпісаў ордар на арышт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Каментары3

  • Ых
    21.12.2023
    Нічога не ўмеюць, акрамя як хлусіць хлусіць хлусіць
  • Андрусь
    21.12.2023
    Дэпартаваных з Украіны дзяцей трымаюць у лагеры ў Цюменскай вобласці! Цікава ў якой аўтаномнай акрузе - Ханты-Мансійкай ці Ямала-ненецкай? Можа той лагер, дзе ўкраінскіх дзяцей расійцы трымаюць, недзе на Кагалыме - там мой дзед у 1938-м недалёка (паводле тамтэйшых меркаў) сядзеў таксама. 
  • Масковія гэта рай
    22.12.2023
    Адпачні ў лягеры ў Цюменскай вобласьці, пакуль не сканаеш. Вось гэта жыцьцё!

Цяпер чытаюць

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я26

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я

Усе навіны →
Усе навіны

«Я Віктар Орбан, і я хачу вас павіншаваць». Мадзьяр расказаў пра сваю размову з Орбанам5

На будаўніцтве ЖК «Гулівер» у Мінску загінуў рабочы

Беларусь у сусветных лідарах па павольнасці мабільнага інтэрнэту2

Астранаўтку з «Артэміды-2» сустракала не толькі сям'я, але і любімы сабака ВІДЭА

Новы фільм «Нэтфлікса» б’е рэкорды праглядаў, хоць крытыкі яго залажалі6

Заснавальніка Symbal.bу Паўла Белавуса перавялі ў магілёўскую турму

Нямецкі ўладальнік крамаў Duty Free у аэрапортах Літвы вядзе бізнэс і ў Беларусі1

«Пасля смерці мамы стаў больш замкнёным». Сваякі і знаёмыя расказалі пра падлетка, які загінуў у Гродне4

Асветніцкі праект Heta Baza прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я26

Міністр культуры выцягнуў у эфір чарговага Астапа Бэндара. І гэта стала апошняй кропляй: супраць гэтага фермера-хвалька выступіла сям’я

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць